Паплечнікі Анжалікі Борыс склікаюць сход
Сёньня ў Горадні пры канцы дня мае адбыцца гарадзкі сход сябраў не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Яны маюць абмеркаваць становішча арганізацыі, апошнія падзеі, зьвязаныя зь яго пагаршэньнем.
Анжаліка Борыс
Учора міліцыянты занялі Дом польскі ў Івянцы Валожынскага раёну, дзе па-ранейшаму падтрымлівалі Анжаліку Борыс. На ганку будынку сабраліся некалькі дзесяткаў польскіх актывістаў. Міліцыянты іх не разганялі, позна ўвечары людзі разышліся. Уначы ў Валожыне з райаддзелу міліцыі выпусьцілі некалькіх актывістаў Саюзу палякаў, якія ехалі ў Івянец з Горадні і былі затрыманыя міліцыянтамі.
Нагадаем таксама, што 5 лютага суд у Горадні аштрафаваў на 71 мільён рублёў фірму “Палёніка”, якой кіруе А.Борыс і празь якую Саюз палякаў ажыцьцяўляў культурна-асьветную дзейнасьць. Такі вялікі штраф можа азначаць ліквідацыю фірмы, лічаць актывісты арганізацыі.