пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:27

Палітыка

“Маладая Беларусь” распачала кампанію “За вольны інтэрнэт”

Актывісты руху «Маладая Беларусь» распачалі збор подпісаў за адмену указу № 60 Аляксандра Лукашэнкі, які яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Артур Фінькевіч
x
Артур Фінькевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Лідэр руху Артур Фінькевіч паведаміў «Свабодзе», што пасьля таго, як зьбяруць больш за 50 тысяч подпісаў, ягоныя паплечнікі перададуць зварот старшыні Канстытуцыйнага суду, у Палату прадстаўнікоў, а таксама ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

У сваім звароце маладыя людзі патрабуюць адмяніць указ № 60 «Пра меры па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт», а таксама забесьпячыць выкананьне законных правоў і інтарэсаў насельніцтва — згодна з Канстытуцыяй Беларусі і Ўсеагульннай дэклярацыяй правоў чалавека.

Закон № 60 пачне дзейнічаць ад 1 ліпеня. Наведваць інтэрнэт-клюбы можна будзе толькі з пашпартам, а чытаць — толькі цэнзураваную інфармацыю.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яуген Горад:: Жодзіна
08.02.2010 22:21
Даражэнькія! Зборам подпісау нічога не даб"ешся, бо Лукашэнка дауно наплявау і на Канстытуцыю і на увесь беларускі народ.
Адказаць

Імя:: Ананім
09.02.2010 07:46
Лукашенко не наплевал на конституцию, Лукашенко способствует принятию двусмысленных правовых актов. Закон, что дышло..
А с такими законами и такой оппозицией он буден руководить вечно.