пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:03

Палітыка

Адрыян Каратніцкі: Януковіч выканае абяцаньні Аранжавай рэвалюцыі

Адрыян Каратніцкі, доўгагадовы колішні дырэктар праваабарончай арганізацыі "Freedom House" і экспэрт па пытаньнях Усходняй Эўропы, напісаў у сёньняшнім выданьні Wall Street Journal, што Захаду ня трэба баяцца перамогі Віктара Януковіча ў прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Паводле Каратніцкага, пяцігадовы пэрыяд "аранжавай" улады дазволіў Украіне паглыбіць палітычны плюралізм, а самому Януковічу і ягонай Партыі рэгіёнаў прайсьці істотную палітычную трансфармацыю.

Па-першае, кажа Каратныцкі, алігархі, якія падтрымліваюць Януковіча і Партыю рэгіёнаў, у пэрыяд прэзыдэнцтва Юшчанкі прынялі празрыстыя правілы эканамічнай дзейнасьці. "Яны панаймалі першаклясных мэнэджэраў, няўхільна плацілі падаткі, падтрымлівалі рафінаваную дабрачыннасьць і глябалізаваліся ў сваіх густах ды паводзінах. Што ня менш важна, цяпер яны бачаць свой будучы дабрабыт як істотна залежны ад зьмяншэньня карупцыі, пашырэньня вольнарынкавай палітыкі, зьмяншэньня падаткаў, абмежаваньня эканамічнай рэгуляцыі ды магчымай інтэграцыі Ўкраіны з багатым рынкам Эўразьвязу".

Па-другое, пераконвае Каратніцкі, Януковіч і іншыя лідэры Партыі рэгіёнаў за апошнія пяць гадоў зразумелі, што яны могуць быць пасьпяховымі ў палітыцы, захоўваючы дэмакратычныя правілы гульні.

І па-трэцяе, на думку Каратніцкага, за апошнія пяць гадоў як сам Януковіч, так і Партыя рэгіёнаў аддаліліся ад Масквы дастаткова, каб разьвіваць супрацоўніцтва Ўкраіны з Эўропай і ЗША без прадузятасьці.

Каратніцкі таксама лічыць, абапіраючыся на свае размовы з палітыкамі з юшчанкаўскай “Нашай Украіны”, што Януковіч зможа сфармаваць новы ўрад, які будзе складацца ня толькі з палітычных тузоў Партыі рэгіёнаў, але і кампэтэнтных фінансава-эканамічных тэхнакратаў, улучна зь некаторымі, якіх раней былі ў камандзе Юшчанкі. І Каратніцкі робіць даволі нечаканы прагноз:

"Калі згаданая палітычная кааліцыя ажыцьцявіцца, Украіна нарэшце ўвойдзе ў пэрыяд палітычнай стабільнасьці і кансэнсусу адносна эканамічнай палітыкі. Як ні парадаксальна, прэзыдэнцтва Януковіча можа прасунуць краіну ў бок выкананьня абяцаньняў Аранжавай рэвалюцыі значна далей, чым гэта зрабіла наравістае кіраўніцтва Юшчанкі-Цімашэнкі".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь Горад:: Магілёў
10.02.2010 09:51
Супер, хоць нехта цьвярозы ацэньвае падзеі ва Ўкраіне. Юшчанка для Украіны зрабіў болей чым хто ў прасоўваньні гонай краіны да эўрапейскай цывілізацыі. Ён ня мог зрабіць болей чым зрабіў. Януковіч вымушаны будзе з гэтым лічыцца, бо іншага выйсьця ў яго няма -- інакш палітычная сьмерць
Адказаць

Імя:: Аляксандр Горад:: Гродна
12.02.2010 12:57
Шкада што спадар Юшчанка не зрабіў асноўнае што абяцаў – сярэднюю зарплату у 1000 даляраў да канца свайго прэзідэнцкага тэрміна. Але гэта не так страшна, мы славяне такі ужо даверлівы народ. Нам калісьці абяцалі што у 1980 годзе будзем жыць пры камунізме, нам абяцалі да 2000 г. кожнаму на кватэры, абяцалі легчы на рэльсы калі паднімуца цэны.
Мне нават шкада што не выбралі Юлю. Яна абяцала адразу ж пасля выбрання курс грыўны 6,0 (цяпер больш 8,0), а то Януковіч абяцаў пенсіі да сярэдзны года у 1000 грывен (цяпер 500), а гэта ж надта доўга цакаць.

Імя:: Валік Горад:: Гомель
10.02.2010 13:20
Зараз шмат што пра Украіну можна прачытаць-паслухаць у заходніх СМІ. Заходнікі ніколі не зразумеюць адрозьненьні свайго жыцьця ад жыцьця постсавецкага. Справа ня ў тым, што Януковіч прамаскоўскі, а ў тым, што ён лубянскі кадр. Ужо каторы год працуе ў рэчышчы дэстабілізацыі Украіны. І вырашаць будзе ня ён (марыянэтка, хаця й вялікіх памераў), а лялькаводы ў Крамлі-Лубянцы. Апошнія, як вядома, зусім не зацікаўленыя ў цывілізаваным (нерасейскім) разьвіцьці Украіны. Яны будуць гнуць сваю нэакаланіялісцкую лінію. На мой пагляд, Янук. пачне ўжываць аўтарытарныя захады (Закручваць гайкі). Гэта выкліча моцны нацыянальны пратэст. Супраціўляцца будуць нават украінскія алігархі і нацыянальны бізнэс у цэлым. На Украіне адбудуцца вельмі дынамічныя падзеі. У пэўнай ступені яні дэтэрмінуюць разьвіцьцё сітуацыі і на Беларусі.