Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы
Актывісты моладзевага дэмакратычнага руху правядуць 8 лютага акцыю салідарнасьці са зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам.
Акцыя салідарнасьці, травень 2009x
Акцыя салідарнасьці, травень 2009
Сярод тых, хто прыйдзе падтрымаць прадпрымальнікаў, будуць прадстаўнікі кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, “Маладога фронту”, руху “Маладая Беларусь”, грамадзянскай кампаніі “Ініцыятыва”, арганізацыі “Правы альянс” ды іншых моладзевых структур.
Акцыя пачнецца а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.