пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:10

Палітыка

Мартынаў: "Мы ня будзем зьлівацца з Расеяй”

Сяргей Мартынаў
x
Сяргей Мартынаў
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў заявіў венскаму выданьню Der Standard па заканчэньні міжнароднай канфэрэнцыі па пытаньні бясьпекі ў Мюнхэне.

Ён дадаў, што ягоная краіна — надзейны партнэр для Эўропы, аднак яна дазваляе сабе не паддавацца ціску ЭЗ. Беларускі міністар таксама адзначыў, што Беларусь імкнецца “да таго, каб у краіне больш паважалася чалавечая годнасць”.

Гэтак ён пракамэнтаваў выступ свайго нямецкага калегі Гіда Вэстэрвэле на мюнхэнскай канфэрэнцыі. Нямецкі міністар заўважыў, што патрабаваньні ЭЗ да Ірану, каб той паважаў правы чалавека, — “ня ёсьць умяшаньне ва ўнутраныя справы гэтай дзяржавы”. Мартынаў падкрэсьліў, што павага да правоў асобы тычыцца ўсіх краінаў, аднак пры гэтым трэба ўлічваць існаваньне “розных звычаяў, традыцыяў”. Паводле кіраўніка беларускага МЗС, у ягонай краіне імкнуцца больш паважаць правы і свабоды асобы і, напэўна, таго ж хочуць і ў Іране.

На пытаньне аўстрыйскага выданьня, якія высновы Беларусь зрабіла са шматмесячнага нафтавага канфлікту са сваім найбліжэйшым партнэрам — Расеяй, міністар адказаў, што Беларусь “павінна прыкласьці яшчэ больш намаганьняў для ўзмацненьня энэргетычнай бясьпекі краіны”. Размова ідзе пра ўласную АЭС, інвэстыцыі ў гідраэнэргетыку, вугальную энэргетыку, аднаўляльныя крыніцы энэргіі.

Міністар Мартынаў падкрэсьліў, што пэўныя высновы з канфлікту павінны зрабіць і тыя краіны, якія “знаходзяцца з другога боку трубаправоду”: “Рэспубліка Беларусь — вельмі надзейны транзытны партнэр. На працягу вельмі цяжкіх перамоваў мы ніколі не разглядалі нават магчымасьці таго, каб выкарыстоўваць трубаправоды дзеля сваёй карысьці. Гэта эўрапейцам трэба зразумець і прызнаць”.

Standard: “Наколькі гатовыя вы пайсьці насустрач ЭЗ у палітычных рэформах, каб наблізіцца да агульнага рынку і скарыстаць перавагі палітыкі суседзтва?”

Мартынаў: “Мы не павінны блытаць рынкавыя і палітычныя рэформы. Гэта розныя рэчы. Мы гатовыя прысутнічаць на рынку ЭЗ, і я спадзяюся, што палітыка ня стане нам перашкодай. Аднак, што да пытаньня: мы знаходзімся ў стане дыялёгу з Эўразьвязам. І таму вы павінны разумець — сапраўдная палітычная сытуацыя ў Беларусі значна лепшая за тую, якая прадстаўлена ў мэдыях. Існуюць стэрэатыпныя ўяўленьні ды інтэлектуальная інэртнасьць, якія ня маюць нічога агульнага зь беларускай рэальнасьцю. Кожны, хто прыяжджае ў Беларусь, як правіла, зьдзіўляецца таму, што ён тут бачыць і знаходзіць. Вядома, наша грамадзтва павінна разьвівацца, аднак мы робім гэта ня ў сувязі з патрабаваньнямі ЭЗ”.

Standard: “ЭЗ працягнуў санкцыі супраць Беларусі (галоўным чынам гэта тычыцца паездак высокіх чыноўнікаў) і адначасна прыпыніў іх. Як вы на гэта гледзіце?”

Мартынаў: “Досыць дзіўная сытуацыя для абодвух бакоў. Па-першае, ня мае сэнсу працягваць санкцыі і потым прыпыняць. Па-другое, канчатковы вынік можа быць толькі адмоўны, бо гэта засмучае людзей у Беларусі. Гэта зусім не партнэрскія дачыненьні. 15 гадоў таму яшчэ можна было падарожнічаць бязь візаў паміж Беларусьсю, Польшчай і Літвой. Што мы маем сёньня? У Эўропе існуе новая сьцяна”.

Standard: “Эўропа адзначыла 20-годзьдзе падзеньня сьцяны… Беларусь, аднак, застаецца асаблівым выпадкам. Дзе вы бачыце вашу краіну праз 20 гадоў?”

Мартынаў: “Усе нашы чаканьні вызначае геаграфія. Рэспубліка Беларусь знаходзіцца паміж двума цэнтрамі ўплыву — Эўразьвязам і Расеяй. Выжыць побач з двума гігантамі — заўсёды выпрабаваньне. Мы, найперш, хацелі б выжыць, па-другое — выжыць у росквіце, па-трэцяе — у выдатных стасунках з абодвума бакамі. Мы не зьяўляемся кандыдатамі ў ЭЗ, мы ня будзем зьлівацца з Расеяй, мы будзем сувэрэннай дзяржавай паміж гігантамі і мы б хацелі быць важным вінцікам у такой вялізнай машыне, як эўрапейскі кантынэнт”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ganna Горад:: Brest
08.02.2010 12:12
Blagimi namerenijami wymoszczena doroga w ad....

Імя:: Жур-фак
08.02.2010 13:11
Ніколі ня думаў, што Лукашэнкаўская дактрына Беларусі, гэта -Кантынентальны Віньцік!

Імя:: Мазэпа
08.02.2010 13:12
Ну якая можа быць Годнасьць у" кантынентальнага вінціка"?

Імя:: Belarusaczka Горад:: Europa
08.02.2010 14:07
Мы не зьяўляемся кандыдатамі ў ЭЗ, мы ня будзем зьлівацца з Расеяй, мы будзем сувэрэннай дзяржавай паміж гігантамі і мы б хацелі быць важным вінцікам у такой вялізнай машыне, як эўрапейскі кантынэнт”.
lepej zlicca z Europaj czym byc 99 zanedbalaj gubernijai Raseii, jak marac ab getym raseiskija magnaty
Адказаць

Імя:: беларус
08.02.2010 16:16
Зьлiвайцеся з кiм хочаце. Квiток i на цягнiк, альбо ў Брусэль, альбо ў Расея. Але беларусы хочуць жыць у сваiм уласным доме, а не быць 99 занедбалай губернiяй Расеi, альбо калёнiяй ЕС. А расеец Мартынаў хлусiць. Яны ўжо даўно зьлiлcя з Расеяй, прадаўшы беларускую супрацьпаветраную абарону Маскве. Чым i здрадзiлi i Радзiме i Канстытуцыi.
Адказаць

Імя:: Belarusaczka Горад:: Europa
08.02.2010 21:05
Kab Belarusy haceli zyc u svaim ulasnym dome jany by pazmayliali na ulasnaj move i dzecei by vuczyli.
Адказаць

Імя:: Димыч
11.02.2010 20:08
Беларусачка, а если для большинства из нас родная мова русская тогда что?
Вот для вас родная мова беларусская, а дзе вы живеце? У Беларуси?

Імя:: тутэйшы
08.02.2010 14:44
быццам бы канфэрэнцыя праходзіла не ў мюнхене, а на марсе. ва ўсялякім разе аўстрыйскі журналіст ставіў такія ж пытаньні як журналіст марсіанскі.
Адказаць

Імя:: Язэп Горад:: Заслаўе
08.02.2010 15:26
Наконт марсіянаў -- вельмі дакладны вобраз. Аўстрыякі -- хітруны. Там, дзе ня хоча выстаўляцца Нямеччына, яны робяць антыбеларускую справу. Напрыклад, запрашаюць у Вену такіх менскіх марсіянаў, як Марыніч і Лябедзка. Разам з расейскімі гастралёрамі гэтыя згаданыя праводзяць канфэрэнцыі пра "абарону інтарэсаў Расеі ў Беларусі". У свой час (у 1938 г.) аўстрыякі так захітраваліся, што перахітрылі ўсю Эўропу. Адбыўся "Аншлюс" -- далучэньне Аўстрыі да гітлерскай Нямеччыны. Вялікімі масамі народанасельніцтва яны з кветкамі сустракалі свайго зямлячка А. Гітлера. У выніку вельмі жорстка пацярпелі падчас Сусьветнай вайны. Але пра ўсё забыліся. Цяпер здаюць на "аншлюс" з Масквой нашу Радзіму. Разважаюць з рускім С.Мартынавым пра вінцікі-шпунцікі. Суцэльная фальш, двухаблічнасьць, дэмагогія і цынізм. Ні Мартынаў, ні ягоны начальнік, ні Вена ня будуць бараніць незалежнасьць Беларусі. Гэта ёсьць наш абавязак. Без змаганьня ня будзе перамогі.
Адказаць

Імя:: Andrei Горад:: no name
09.02.2010 05:07
There are very few people who can make sense out it, as you did. Thanx.

Імя:: jaranga
09.02.2010 01:34
Пэўна, кіраўнік МЗС меў на ўвазе, што гэта Расея зал’ецца з намі, але выказаўся звыш дыпляматычна.
Адказаць

Імя:: дурань
09.02.2010 12:34
Дыпляматычная мова міністра ды ўсяго міністэрства патрабуе дадатковага перакладу. Каб пераклаў нехта, што ўсім гэтым міністр меў на ўвазе.