Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Аблога

Вайна і мір

07.02.2010 13:18

Выглядае на тое, што далёкі заакіянскі лясны сурок (Marmota monax) і беларускі блогер жывуць згодна з адным прыродным рытмам. Той зьвярок у аўторак упершыню вылез на сьвет божы з сваёй зімовай норкі, а разам зь ім ад сьпячкі абудзіўся і тутэйшы блогер. Афлайн-зіме канца краю не відаць, а ў блогасфэры ўжо назіраецца веснавое віраваньне жыцьця. Тыдзень адзначыўся вялікай і гарачай, бязьлітаснай і бескампраміснай дыскусіяй па моўнай праблеме, а таксама ці ня самым масавым, прынамсі за апошнія колькі гадоў, "мобінгам" (групавы псыхалягічны ціск) у дачыненьні да былой аўтаркі газэты "Беларусь Сегодня" Вольгі Пусікавай-Галіноўскай, у сеціве curiousolga.

Спадарыня Пусікава некарэктна выказалася на адрас Тацяны Шапуцькі і Яны Паляковай. Само па сабе гэта ня богведама якая навіна, у блогасфэры няма аднастайнасьці думак наконт прадстаўнікоў апазыцыйнага кола, жывых або памерлых. Тут часта можна пачуць крытычныя выказваньні ў бок той ці іншай партыі або апазыцыйнага актывіста, нават значна часьцей, чым ухвальныя камэнтары. Але з вуснаў пэрсоны, датычнай да прапагандысцкай машыны, падобныя выказваньні гучаць іначай, чым з вуснаў апазыцыйна і адначасова крытычна (у тым ліку да інстытуцыяналізаванай апазыцыі) настроенага грамадзяніна - асноўнага сеціўнага насельніка. Дзяржпрапаганда амаль што манапольна пануе ў афлайнавай рэчаіснасьці, сеціва - адзіная частка мэдыяпрасторы, вольная ад яе гегемоніі. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што яе праваднікі сустракаюць тут дружны адпор. Пагатоў, калі яны даюць столькі нагодаў для сьцёбу, як спадарыня Пусікава.

У ГЛЫБІНІ ДУШЫ ХОЧАЦЦА БЫЦЬ КАРЫСНЫМ...


Аднак пачаць я хацеў бы ня з казусу Пусікавай, а з допісу блогера veter_r_r, прысьвечанага працы праграмістаў. Праграмісты заслугоўваюць асаблівай увагі, таму што складаюць, напэўна, найбольш шматлікую сацыяльную групу актыўных карыстальнікаў інтэрнэту.

Хто яны, чым яны займаюцца, гэтыя альхімікі і розэнкрэйцэры - таямніца за сямю пячаткамі для другой па велічыні сацыяльнай групы, прысутнай у сеціве - гуманітарнай інтэлігенцыі. А займаюцца яны, паводле словаў згаданага менскага праграміста, "чымсьці ня тым". Як быццам меліся спрасьціць жыцьцё чалавеку, атрымалася ж, што наадварот яго ўскладнілі:

"Часам я адчуваю сябе ўдзельнікам найграндыёзнейшай афёры ў гісторыі чалавецтва. Строга кажучы, я зусім не разумею, што карыснага я раблю для гэтага сьвету і зь якой радасьці мне яшчэ і грошы за гэта плацяць. Калі паглядзець глябальна, большасьць праграмістаў занятыя напісаньнем праграмаў і сэрвісаў, якія палягчаюць напісаньне праграмаў і сэрвісаў для напісаньня праграмаў і сэрвісаў.

Я прыгадваю першыя падручнікі інфарматыкі, яшчэ савецкай рэдакцыі. Дзе прыводзіліся простыя і дакладныя праграмы сартаваньня памідораў ад розных гароднінных базаў па гатунках. Простыя крытэры эфэктыўнасьці працы гэтай праграмы і карысьці народнай гаспадарцы. Гэта было навочна, проста і крута. А галоўнае, што праграмы гэтыя мясьціліся на дзьвюх-трох старонках. І не патрабавалі для працы нейкіх бібліятэкаў, фрэймворкаў, кампанэнтаў.

А цяпер я за працоўны дзень генэрую паўтысячы радкоў коду, зь якіх тры радкі - гэта ўласна лёгіка праграмы, астатняе ж - гэта абгорткі выклікаў працэдураў, якія тузаюць іншыя сэрвісы, перакідаючы структуры дадзеных з адной базы ў іншую. Пры гэтым у кожнай структуры ўсяго пара палёў значных, астатнія ж гэта злучныя палі для іншых структураў. І цалкам набор палёў ня ўспомніць нават архітэктар усяго гэтага шчасьця.

І галоўнае: я зусім не ўяўляю, каму ўвогуле патрэбна тое, што атрымаецца на выхадзе. А на выхадзе атрымаецца велізарны монстар, які выкарыстоўвае два дзясяткі тэхналёгіяў, у назвах якіх спрэс абрэвіятуры, з зыходным кодам на шматлікія мэгабайты, які патрабуе для працы клястар зь некалькіх магутных сэрвэраў і не нясе, па вялікім рахунку, ніякай карысьці гэтаму сьвету. Затое вельмі шмат рэклямы і крутых відэаролікаў.

У такія дні я згадваю, што кампутары нібыта прыдумвалі, каб палегчыць людзям жыцьцё, эканомячы час ды інтэлектуальныя рэсурсы, якія заставаліся б для іншага, рэальнага жыцьця. Клясычны прыклад, які прыводзіцца ва ўсіх падручніках інфарматыкі: вялікі матэматык Эйлер асьлеп, праводзячы доўгія гады за матэматычнымі разьлікамі, на якія сёньня запатрабавалася б усяго некалькі гадзінаў працы кампутара. Ага, цяпер Эйлер не асьлеп бы за матэматычнымі разьлікамі - ён бы асьлеп, гуляючы ў WoW або пішучы камэнтары ў Твітэр. Таму што кампутары цяпер выкарыстоўваюцца не для таго, каб людзі меней часу праводзілі за імі, а наадварот для таго, каб прыдумаць яшчэ нешта, што прымусіць яшчэ троху часу правесьці за кампутарам. Вывучыць яшчэ адну тэхналёгію, асвоіць яшчэ адзін новы сайт, прайсьці яшчэ адну новую гульню, паставіць яшчэ адну вэрсію драйвэра на яшчэ адну відэакарту. Потым узьняць галаву, а там ужо вясна... І вось тады мне пачынае здавацца, што я і яшчэ мільёны і мільёны праграмістаў у сьвеце займаюцца чымсьці ня тым.

Усё-ткі ў глыбіні душы хочацца быць карысным..."


Сапраўды, спадзевы мысьляроў мінулых стагодзьдзяў на тое, што тэхніка ўрэшце пазбавіць чалавека ад цяжару змушанай працы, вызваліўшы ягоныя сілы для вольнай творчасьці, самаўдасканаленьня, міжчалавечых узаемінаў ды іншай гуманітарнай дзейнасьці, у шырокім сэнсе гэтага слова, аказаліся марнымі. Гэтага не адбылося. Іначай сучасны чалавек не сумаваў бы па "залатым веку" даіндустрыяльнай цывілізацыі, якая падаецца больш "чалавечнай", чым нашае сёньняшняе існаваньне. У якім пануе "квітнеючая складанасьць" тавараў і паслугаў, формаў адпачынку і забавак, але яна як быццам ня вызваліла, а зьвязала і аблытала чалавека.

Трэба зафіксаваць гэтую выснову для далейшай размовы - што імкненьне спрасьціць неабавязкова прыводзіць да жаданага выніку, часам спараджаючы новыя, яшчэ больш заблытаныя праблемы.

Бадай, тое самае датычыць і жаданьня блогера veter_r_r зьвесьці ўсё да нейкай адназначнай, крыштальна чыстай карысьці. Яно можа быць вельмі добрым у яго канкрэтным выпадку, як раптоўнае азарэньне, зрух сэрца, аднак, узьведзенае ва ўнівэрсальны прынцып, пераўтворыцца ў бязьлітасны ўтылітарызм.


ЗА КВІТНЕЮЧУЮ СКЛАДАНАСЬЦЬ!


Што, напрыклад, будзе, калі прынцып голай карысьці дастасаваць да моўнай сфэры? Прадставіўшы мову толькі як сродак камунікацыі (бо карыснасьць іншага прызначэньня мовы не настолькі відавочная), мы вымушаныя будзем прызнаць непатрэбнасьць высілкаў, скіраваных на адраджэньне і распаўсюд беларускай мовы. Дзеля чаго, калі мы і безь яе спакойна камунікуем, чытаем, пішам, вучымся і г.д.? Яна ж адно створыць дадатковыя перашкоды! І стварае іх ужо сёньня - нават для сваіх зацятых папулярызатараў, якія часьцяком, размаўляючы або пішучы па-беларуску, сынхронна перакладаюць з расейскай, на якой насамрэч думаюць. Гэтая "лішняя" абгортка запавольвае ня толькі гаворку, але і думку.

Кожны вар'яцее па-свойму, разважаюць праціўнікі беларусізацыі, хочаце сабе - пніцеся, напружвайцеся, а ў нас і без таго клопатаў хапае. Не ўскладняйце нам жыцьцё. Няхай усё застаецца як ёсьць.

Менавіта з гэтымі традыцыйнымі аргумэнтамі павяла наступ на гіпатэтычную беларусізацыю сям'я Міцюковых зь Берасьця - Алена Міцюкова (ellada_br), старэйшы выкладчык катэдры клясычнай і сучаснай замежнай філялёгіі Берасьцейскага ўнівэрсытэту, і Аляксандр Міцюкоў (alex_brest), рэдактар аддзелу журналісцкіх расьследаваньняў газэты "Заря".

Сям'ю Міцюковых насьцярожыў разасланы ў міністэрствы і ведамствы пагрозьлівы ліст Ігара Случака (ihar_sluchak), дэлегата Пятага зьезду беларусаў сьвету ад Эстоніі, у якім прапаноўвалася перайсьці на беларускую мову ня толькі ў справаводстве, але і ў паўсядзённым жыцьці. Беручы прыклад зь міністра культуры Павала Латушкі.

"А як гэта будзе ўкараняцца?" - рытарычна пытаецца Алена Міцюкова - "Не гаворыш - чамадан, вакзал, Расея? Ужо аднойчы праходзілі такое. Што з гэтага выйшла - можна не распавядаць".

Па мерках беларускай блогасфэры запіс Алены выклікаў проста шквал камэнтароў - блізу трохсот. Але ж дыскусію, якая адбылася, нельга назваць канструктыўнай. Даволі хутка бакі скаціліся да абразаў.

Уладзіслаў Ахроменка (ahromenka) пацьвердзіў найгоршыя чаканьні Міцюковых: "Калі чалавек жыве ў Беларусі і беларускай мовы ня ведае, ён ці: а) непаўнавартасны, бо толькі імбэцыл ня можа тае мовы вывучыць - калі ласка, у вар'ятню, галапэрыдол - і клеіць скрыначкі; б) ненавідзіць гэтую краіну - чамадан-вакзал-традыцыйнае адрасаваньне...."

А пазьней яшчэ падліў алею ў агонь у блогу Ігара Случака: "Тамака практычна няма пра што і няма з кім спрачацца. Дурныя клімаксічныя цёткі, якія мэнтальна жывуць у БрестЪ-Литовске. З тых, хто чытаюць на ноч Аксану Робскі, перапісваюць рацэпты торцікаў, а потым шукаюць спосабы, як схуднець. Якія пішуць посты мовай, каторый у п'есах Чэхава і апавяданьнях Купрына зазвычай размаўляюць лёкаі і тракціршчыкі... Закамплексаваныя правінцыялкі, быдла-інтэлігенцыя, для якіх кожны, хто піша роднай мовай - "бэнээфавец", "сьвядомы" і "пазьняковец". На такіх рэжым трымаецца куды значней, чым на сьпітых калгасьніках, каторыя за пэнсію трымаюцца".

У адказ Аляксандр Міцюкоў прыгразіў апанэнту "зламаць сківіцу", пашкадаваўшы, што ад гэтага ў яго ўсё роўна "розуму і такту ня зьявіцца". Не змаўчала і абражаная Алена:

"Ня вам судзіць пра маю мэнтальнасьць - са сваёй разьбярыцеся для пачатку. Такія як вы лепей за ўсіх астатніх працуеце на ненавісны вам "рэжым", таму што гледзячы на вас і вашыя слоўныя практыкаваньні, любы разважлівы чалавек задумаецца пра псыхічную адэкватнасьць. І нават калі чымсьці і незадаволены, то ўявіць сабе такіх змагароў за дэмакратыю ў галоўнай ролі - яшчэ горш. Слухайце, а можа, гэты сам рэжым вам і плаціць, каб вы дыскрэдытавалі і без таго даволі слабую апазыцыю?"

Натуральна, пасьля такога "абмену ласкамі" цяжка было чакаць, што размова пяройдзе ў асэнсаванае рэчышча. Яна і не перайшла, працягнуўшыся ў фармаце "поп сваё, чорт сваё". Беларускамоўны бок рашуча напалягаў: павінны, мусіце, абавязаныя..! Апанэнты ня менш рашуча адпіналі: нас не скарыць, не падпарадкаваць..! Паміж імі ўплішчыўся etana_87, каб нагадаць, што Берасьцейшчына ўвогуле ўкраінскамоўны рэгіён.

Бадай, адзінае, што яднала дыскутантаў, дык гэта ксэнафобія: хтосьці, як высьветлілася, ня любіць "чорных", іншы кітайцаў, а камусьці агулам усе "не-аўтахтоны" недаспадобы. Можа, вось яна - аб'яднаўчая нацыянальная ідэя?

Здаецца, відавочна, што ўдзельнікі дыскусіі вельмі спрошчана падыходзяць да вырашэньня (і асэнсаваньня) моўнай праблемы, зусім не беручы да ўвагі інтарэсы і рэзоны супрацьлеглага боку. Як прыхільнікі захаваньня статус-кво, то бок дыскрымінаванага і перадсьмяротнага становішча беларускай мовы, а значыць дыскрымінацыі часткі беларускіх грамадзянаў, гэтак і прыхільнікі імпэратыўнага насаджэньня беларускага адзінамоўя, якія кіруюцца прынцыпам: на дыскрымінацыю мы адкажам дыскрымінацыяй! Прадстаўнікі расейскамоўнай большасьці абапіраюцца на права моцнага, а беларускамоўныя - на права прыгнечанай меншасьці. У абодвух выпадках падразумяваецца права ўціскаць, ігнараваць, не лічыцца, навязваць.

Супрацьстаяньне ў падобным фармаце можа скончыцца адзіным чынам - перамогай большасьці, проста таму, што яна большасьць. Па сьлядах дыскусіі, ініцыяванай Міцюковымі, Юры Шаўцоў агучыў апакаліптычны сцэнар: "Саслабне ўлада - сьвядомае кола, глядзіш, увогуле стыхійна выражуць". У літаральным сэнсе: "пойдуць сярод нацыянальна-арыентаваных людзей трупы, занадта ўжо яны нецярпімыя і неадэкватныя".

Калі вы, прачытаўшы гэтыя словы, рэфлекторна самі схапіліся за нож або сьціснулі ў злосьці кулакі - лічыце, што вы расьпісаліся ў сваёй паразе. Адзінае разумнае выйсьце ў дадзеным выпадку - выйсьці з клінчу, адмовіцца ад фармату халоднай грамадзянскай вайны, нават у выглядзе абмеркаванай дыскусіі. Цалкам марнай і бясплённай. Стаўку трэба рабіць на нізавыя культурніцкія ініцыятывы і, вядома ж, уласны прыклад. Які зможа натхніць кагосьці на перайманьне.

А права на ігнараваньне і ўціск "нячэсных" суайчыньнікаў, на гвалтоўнае навязваньне "новага беларускага парадку" у нас няма. Таму ня трэба нават у думках сабе нічога такога дазваляць, даючы камусьці нагоду пажадліва прадчуваць будучае "выразаньне".

Як слушна напісаў shupa спадарыне Міцюковай: "Шкада, што столькі глупства наварацілася вакол вашага выказваньня, хацелася б сабраць усіх разам і памірыць :)".

Нічога больш разумнага не параіш: мірыцца і вучыцца суіснаваць. Улічваючы, разумеючы і паважаючы адно аднаго.

Так, складана. А што паробіш: просты шлях - гэта шлях у нябыт.

КАЗУС ПУСІКАВАЙ


"Казус Пусікавай" распачаўся з таго, што curiousolga зьмясьціла ў сваім блогу зьедлівы допіс пад назвай "Вялікамучаніца" пра Тацяну Шапуцьку. Цяпер допіс схаваны пад замок, але блогер pieczanko зрабіў ягоны скрыншот, пры жаданьні можна пацікавіцца. Выказаная ў допісе думка не вылучалася арыгінальнасьцю, а толькі паўтарала ўжо сказанае ў тэлефільме "Тэхналёгія правакацыяў": маўляў, у дакумэнтах няма запісу, што Тацяна адлічаная па палітычных матывах, значыць - за прагулы, усё проста. Ну, а "прагул - ён і ў Афрыцы прагул", апазыцыянэры ж, як заўсёды, разьдзімаюць з мухі слана. Гэтак жа проста спадарыня Пусікава вытлумачыла прычыны самагубства Яны Паляковай - "суіцыдальнымі схільнасьцямі". Дадаўшы, што "мне яе ніколькі не шкада".

На апошнюю рэпліку ёй адказала petra_leleka:

"Дзе ж вашае сумленьне? Ну вучыла ж вас мама чамусьці добраму, не казала ж - будзь сволаччу, праўда? Будуць жа дзеці калі-небудзь... і, можа быць, ранімыя настолькі, што любая гадзіна словамі да самагубства зможа давесьці. Няўжо не прадстаўляеце сабе гэтую сытуацыю, няўжо думаеце, што вас усё абміне і ніколі і ні ў якім разе смажаны певень у дупу не дзяўбне? Як не баіцеся наклікаць на сябе кару божую?"

Блогасфэра - не "БТ", зь якога можна бестурботна вяшчаць у адным кірунку што заўгодна, не баючыся зваротнай рэакцыі. Тут дзейнічае прынцып: стукай і па табе пастукаюць. У адказ на сваё паведамленьне спадарыня Пусікава атрымала каля сотні паведамленьняў рознай ступені крытычнасьці. Пасьля чаго ня вытрымала і схавала допіс пад замок.

"Ідзе натуральная вайна", - напісаў адзіны безумоўны прыхільнік палітыкі дзейнай улады ў блогасфэры stas_allov. Аднак ён ня стаў уступацца за сваю атакаваную саюзьніцу, а наадварот паўшчуваў яе. Не за выказаныя ёй меркаваньні, канечне. За тое, што яна зарабляла ў сваім блогу на рэкляме і не плаціла з гэтага падаткі, у чым сама прызнавалася.

"Як яна не разумела, што ўдзельнічаць у палітдэбатах за народную ўладу можна толькі тады, калі ты абсалютна сумленны!.. Ды і наогул, тым, хто за народную ўладу, не прыстала нават праязджаць без квітка ў тралейбусе, ня кажучы ўжо пра штосьці болей сур'ёзнае!"

Далей Стас Алаў пачынае плакацца з нагоды горкага лёсу "патрыёта", якога, у адрозьненьні ад апазыцыянэра, на кожным кроку чакаюць пасткі:

"Калі ты, крый божа, апазыцыянэр - хадзі ты хоць па вуліцы з адпаведнымі значкамі - ніхто табе нічога ня зробіць. Затое паспрабуй выказацца ў сеціве за ўрад..."

Адкінуўшы вэрсію іншаплянэтнага паходжаньня спадара Алава, як малаверагодную, можна зрабіць выснову, што Стас вельмі даўна не выходзіў за межы інтэрнэту. Іначай не патлумачыць, якім чынам у яго магла скласьціся настолькі дзіўная карціна беларускай рэчаіснасьці, населенай зацкаванымі "патрыётамі" і беспакаранымі апазыцыянэрамі.

Зрэшты, пачаўшыся як непрымірымае палітычнае супрацьстаяньне, незаўбаве "казус Пусікавай" пераўтварыўся ў віртуальны балаган. Калі за справу ўзяўся вядомы сеціўны гарэза і насьмешнік mojo_fm. Нядаўна ён праславіўся тым, што сачыніў сатырычны зварот ад імя вэтэранскіх арганізацыяў у Менгарвыканкам з патрабаваньнем адмены канцэрту "ашалелых фашыствуючых крыкуноў" - гурту Rammstein, на поўным сур'ёзе перапублікаваны сайтам Хартыі-97. Рэдакцыя сайту толькі праз два дні даўмелася, што гэта быў жарт і зьмясьціла абвяржэньне. Забаўна, што камэнтатары, якія спачатку ганілі вэтэранаў за "маразм" (у найлепшым выпадку), пасьля з гэткім жа імпэтам накінуліся на блогера. І за тое, што ён "абразіў людзей, годных толькі павагі", і што "дзякуючы такім вось жартаўнікам будзе фільтр інтэрнэту".

Былі і тыя, хто зьвінаваціў блогера ў супрацоўніцтве з КДБ ужо ў сувязі з казусам Пусікавай. Нехта govage так і напісаў:

"А вам не здаецца, што гэтае цкаваньне нездарма пачалося акурат пасьля прыняцьця ўказу №60? Відаць, камусьці вельмі ня церпіцца ўзяцца за справу па расчыстцы "сьметніка"... Я думаю, што журналістка і mojo_fm фінансуюцца адной арганізацыяй. Падобна, КДБ пачаў атаку на інтэрнэт".

Канспіралёгія дае простае вытлумачэньне складаных грамадзкіх працэсаў.

Што да "цкаваньня", яно палягала ў камэнтарах меркаванага “супрацоўніка КДБ” mojo_fm рознай ступені нявіннасьці і неабавязковасьці, якія толькі stas_allov мог прыняць за таемную інфармацыйную зброю. Але спадарыня Пусікава лічыла сваім абавязкам сур'ёзна адказваць на іх, чым усё болей распальвала агонь жарсьці сеціўнага гарэзы. І калі блогерка, ня вытрымаўшы такога напору, прагнала яго і пазбавіла магчымасьці пакідаць камэнтары ў ейным блогу, ён наважыўся зрабіць гэта - узяць фотаздымак Пусікавай у якасьці свайго юзэрпіку (карцінкі карыстальніка).

Тут спадарыню Пупсікаву, якая яшчэ нядаўна ўдавала зь сябе цынічную і таўстаскурую даму, грэбліва называла Яну Палякову "нежной", пачало "усю трэсьці". Менавіта так яна апісала свой стан на расейскім форуме глянцавага часопісу "Касмаполітан", куды пайшла параіцца, як ёй знайсьці свайго крыўдніка па айпі-адрэсе, каб "у выходныя паслаць да яго мужа і бацьку на сур'ёзную размову". У парыве гневу яна назвала яго "гіберзлачынцам" (аўтарская арфаграфія захаваная), прыстрашыла "рычагамі" і Канстытуцыйным судом.

Пра гэты форум даведаліся ў суполцы minsk_by, і панеслася... Фотаздымак спадарыні Пусікавай - ня столькі "у знак салідарнасьці", сколькі проста "па прыколу" - пачалі браць сабе на юзэрпікі ўсе, каму не лянота. Ну і, канечне, скланялі спадарыню Пусікаву па-ўсякаму.

Няхай гэта выглядала і ня вельмі прыстойна, аднак ёсьць кволая надзея, што ў цэлым мела пэдагагічную карысьць. Варта было б пасылаць у блогасфэру на перавыхаваньне тых, хто звык у сытуацыі адсутнасьці зваротнай сувязі рэтрансьляваць шаблённую, лімітава спрошчаную хлусьню, ня думаючы пра наступствы.

Аднак гэты натоўп - надта ўжо ненадзейная рэч. Сёньня ён цягае ў зубах нібыта "па дзелу" і, магчыма, здаецца вам вельмі разумным і высокамаральным калектывам, што паўстаў на абарону сьветлых ідэалаў, а заўтра вы можаце ўбачыць, як ён раптоўна пераўтвараецца ў агрэсіўную зграю. Якая будзе цкаваць кагосьці, хто занадта вытыркнецца, падасца залішне наіўным і "нежным", "сільна вумным", проста неадпаведным усталяванаму імі прысярэдненаму фармату. Нечакана для сябе вы ўбачыце легіён пусікавых.

Мне не шкада гэтую канкрэтную Пусікаву, бо яна зусім ня бедная авечка. Менавіта таму яна і паводзілася настолькі самаўпэўнена, што адчувала за сабой велізарную падтрымку - "войска, законы, суд, турма", прагандысцкі апарат і сотні тысячаў абалваненых беларусаў, навучаных думаць гатовымі загатоўкамі, вырабленымі "СБ-БС", "БТ" ды іншымі абрэвіятурамі.

Тым ня менш, я часта назіраў тут, у вольнай прасторы беларускай блогасфэры, такі самы натоўп.

То не зьлівайцеся зь ім. Выціскайце зь сябе пусікаву па кроплі.







Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Іван Горад:: Стоўбцы
07.02.2010 16:18
"Не" - вайне! "Так" - міру! Хто ня згодны?! Хто ня згодны - той не беларус, бо МЫ -БЕЛАРУСЫ, МІРНЫЯ ЛЮДЗІ.

Імя:: Siarhiej Горад:: Miensk
07.02.2010 17:22
У свой час апарат улады быў сфармаваны Сталіным са сволачы. Нашчадкі гэтай с... да гэтага часу "пры дзеле". Міцюковых і Пусікаву не пераканаеш. Яны ненавідзяць усё беларускае і гэтая нянавісць для мяне застанецца ў значнай ступені незразумелаю. Сволачнасць не абавязкова перадаецца пры змене генерацый. Напэўна моцна ўплывае імпэрская масква.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
08.02.2010 18:13
Не вазьмуся судзіць пра рацыю Міцюковых, але дакладна магу сказаць, што нежаданьне падтрымліваць нацыяналістычны праект не заўсёды азначае "нянавісьць да ўсяго беларускага".

Імя:: True Будзімір
07.02.2010 18:15
Канфліктуйма! Каб ня ўмерлі!
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
08.02.2010 18:08
Ну, гэты заклік, калі памятаеце, быў адрасаваны беларускамоўнаму колу. Якое, на мой погляд, церпіць праз залішнюю аднастайнасьць думак, значна звужаючы магчымасьці свайго пашырэньня.
Адказаць

Імя:: Алесь
08.02.2010 18:12
Нешта ў вас не стыкуецца. Атрымоўваецца, што беларускамоўныя паміж сабой павінны канфліктваць, каб ня ўмерлі, а ў шырэйшым коле беларусаў павінны быць мір і яднаньне?
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
08.02.2010 18:44
Я не казаў пра абавязковыя "мір і яднаньне" паміж кім бы там ні было толькі на падставе адзінства тэрыторыі + агульных рысаў эканамічнага жыцьця і сацыяльнай арганізацыі. Адзінае, пра што я казаў, дык гэта пра тое, што трэба "вучыцца суіснаваць", улічваючы розныя інтарэсы.

Што тычыць беларускамоўных: канфліктаваць - гэта ня значыць "выразаць" адно аднаго, гэта значыць не баяцца весьці паміжсобку дыскусіі па надзённых і вечных пытаньнях. З розных пазыцыяў.

Імя:: Gattopardo Горад:: Минск
08.02.2010 07:43
Выводы из «Казуса Пусиковой» - более, чем небесспорны. Страх перед «толпой», более или менее выраженный, присущ любому мало-мальски интеллигентному человеку: a priori предполагается, что «толпа» ни на что хорошее не способна, что инстинкты ее – низменны, порывы – животны, а результаты действий – плачевны. При этом «толпой», собственно говоря, можно именовать любое объединение людей, действующих сообща для достижения единой цели, и отринувших (по крайней мере, на время такой деятельности) всё то, что их разъединяет. (Так, пока оппозиционеры сидят и брюзжат по кухням – они индивидуумы, а как только выйдут на митинг в достаточном количестве – она уже «толпа» (а то и «стадо»)). Боязнь «быть частью толпы» - очень удобное для любой власти и любых подонков свойство интеллигентного человека; оно, фактически, культивируется: еще в советской школе на «коллектив» администрация уповала тогда, когда надо было сообща заклеймить кого-то, а вот любые попытки солидарности «снизу» (например, стремление выступить на защиту товарища от несправедливости или произвола) мгновенно натыкались на «молчи, пусть он сам за себя отвечает!» (Я уж не вспоминаю про сакраментальное лагерное: «тебя не .бут, ты и не подмахивай!», при помощи которого «блатные» душили в зародыши любые попытки солидаризации «политических» (т.е., по сути, тех же интеллигентов).
А вот пусиковы и мильто быть частью толпы не боятся. Пусиковых и так – легион. (Ага, «имя им – Легион»). Правда, легионами они ходят тогда, когда надо кого-то сообща попинать и оплевать. А вот когда одного из пусиковых пинают, другие как-то не бросаются на его защиту (разве что, в рамках оговоренных служебных обязанностей). И пинать пусиковых – можно и нужно, и делать это так, чтобы они понимали цену подлинной солидарности: «вот ведь отморозки эти против меня объединились, а сторонники мои где? ау! на помощь! где же все?»
… Мне тут вспомнился ноябрь девяносто шестого, когда я работал при Верховном Совете в Доме Правительства. АГЛ тогда объявил референдум, который, в числе прочего, и с Верховным Советом должен был покончить. Но депутаты на удивление ладно поначалу начали действовать, и он решил слегка их задобрить. Он приехал на заседание и начал торговаться (всё это транслировали в ДП по внутренней радиосети, - ни одна собака из аппарата не работала, все тогда сидели в кабинетах вокруг этих приемников и слушали). АГЛ предложил тогда пересмотреть вопрос о количестве людей в новом Парламенте в проекте Конституции в сторону увеличения (читай, «не волнуйтесь, будете паиньками – все перейдете в новую структуру, никого не выгоним»). Однако депутаты (подзуживаемые Климовым, которому АГЛ этого не забыл и не простил) его практически освистали. Великий и Ужасный ППРБ вынужден был ретироваться с позором. А удалось ему уничтожить ВС именно потому, что те перестали действовать как «толпа» - практически, передавил зачинщиков импичмента поодиночке. А не были бы они такими «индивидуумами» - глядишь, и совсем другой оборот дело приняло бы.
Так что, дамы и господа, товарищи и все люди доброй воли, как встретите таких пусиковых – травите их сообща, не взирая, кто из вас либерал, кто анархист, а кто вообще национал-большевик. Друг другу мы свои претензии и разногласия лучше после выскажем, чтобы, по крайней мере, эти мрази из наших раздоров не извлекли, как обычно, выгоды.
Адказаць

Імя:: Ольга Горад:: Минск
08.02.2010 11:40
>>> “Так что, дамы и господа, товарищи и все люди доброй воли, как встретите таких пусиковых – травите их сообща, не взирая, кто из вас либерал, кто анархист, а кто вообще национал-большевик. Друг другу мы свои претензии и разногласия лучше после выскажем, чтобы, по крайней мере, эти мрази из наших раздоров не извлекли, как обычно, выгоды. Доброй ночи вам и удачи ;-)”

Вот так и октябрьскую социалистическую большевики сообща с левыми эсерами и анархистами сделали, чтобы потом, завоевав власть, дружно "между собой разногласия высказать" и... сообща этих "предателей" в концлагерь отправить. А после и друг друга травить. Всенародно и сообща.
Когда и в какой момент человек из борца за правду и справедливость становится мразью - тайна великая. Наверное, когда силе поклонится. А сила может быть разная. Сила может быть и за государством (чаще) и за толпой, когда она консолидируется, что значительно реже. Вы совершенно правильно заметили, что имя им - легион. Консолидирующаяся снизу для решения какой-либо проблемы масса - это подход с позиции силы.

Бывает и "хорошая" консолидация, конечно, например, когда с портретами пропавших людей стоят. Я назову такую консолидацию соборностью. Здесь не может быть никакой травли врага. Сами факты и осознание этих фактов людьми вопиют. И больше ничего не надо - никакой травли и борьбы, никаких взорванных машин, заводов, газет, пароходов. Соборность монументальна и величава.
Или когда консолидируются сотрудники предприятия против увольнения кого-либо незаконно. Сильный кадр из фильма "Общество мертвых поэтов", когда ученики дружно становятся на парты, вставая на защиту уволенного учителя.
В защиту – сколько угодно. Стоять - сколько угодно.
Человек сам по себе огромная ценность и огромная сила в этом мире. Эта сила - больше любого из действий. И ставшие по велению собственной совести и в защиту кого-либо в соборности люди - вот олицетворение правды божьей...
Самый легкий способ разрушить эту правду - направить толпу куда-то, заставить двигаться. Как только люди начнут двигаться, любое случайное воздействие может направить их совсем в другую сторону. И страшно станет одному человеку от того, что он натворил вместе с толпою.

Вы, например, не боитесь, что та же Пусикова возмет и покончит с собой? Я вот - боюсь. Хоть мне и говорят, что она из этих, из толстокожих. И с ними такого не случается. Но потемки и тайны человеческой души неведомы другому человеку, а только всевышнему. И страх затравить кого-то в пылу азарта вместе с толпой слишком велик.

Иисус остановил толпу, избивающую грешницу, словом. И не потому, что сама грешница красива и вообще институт проституции благ (как думают некоторые). Грешница несет зло. И я сама, когда вижу, как развращают моего ребенка, преисполняюсь праведным гневом.
А потому что травить и судить кого-то сообща совершенно недостойное человека занятие. Остановить грешницу может слово искреннее, проникновенное.

И самое благое действие среди бушующей толпы - остановить её словом.
Адказаць

Імя:: Елена Горад:: Минск
08.02.2010 12:01
Молодец, Ольга! Я солидарна с Вашим комментарием. Надеюсь, Ваше СЛОВО тоже будет услышано.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
08.02.2010 19:20
Відавочна, што вы мяне няправільна зразумелі, шаноўны Gattopardo. Я зусім ня супраць асэнсаваных калектыўных і салідарных дзеяньняў. Наадварот, магу толькі вітаць іх. Калі яны асэнсаваныя.

Але ж - хіба вы нешта маеце супраць таго, каб "выціскаць зь сябе пусікаву па кроплі"?

Імя:: Вайсковец Горад:: Вільня
08.02.2010 09:22
Што, напрыклад, будзе, калі прынцып голай карысьці дастасаваць да моўнай сфэры?
Такое пытаньне пастаўлена ў аглядзе. Адкажу: будзе тое, што ёсць і зараз. Бо аўтар слушна заўважае (пішу, як зразумеў), што любоў да мовы немагчыма без любові ды павагі да людзей: бяз гэтага любоў і павагу да нашай мовы не вярнуць. Будзем памятаць аб гэтым. Паважаць чалавека. І іншамоўнага таксама. І можа здолеем зрабіць нешта добрае для нашай мовы і нашай радзімы.

Імя:: Сергей Горад:: минск
11.02.2010 08:27
а казус Атаманчика с тонким гумаром уже описывался?
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile