пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:36

Грамадзтва

За больш як 20 гадоў не рэалізавалі сыстэму абароны ад радыяцыі

У Беларусі неабходна ўкараненьне комплекснай сыстэмы абароны насельніцтва ад радыяцыі. Пра гэта ў Менску на агульным сходзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заявіў яе член-карэспандэнт, прафэсар Іван Нікітчанка.

Іван Нікітчанка
x
Іван Нікітчанка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
БелаПАН
Паводле яго, ужо ў першыя месяцы пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС шкоднае ўзьдзеяньне радыяцыі было выяўлена ў жывёл, у якіх рэзка аслаб імунітэт арганізму незалежна ад дозы апраменьваньня. Вучоны лічыць, што для барацьбы з дэмаграфічнай катастрофай, у выніку якой насельніцтва краіны ад 1993 году скарацілася на 857 тысяч чалавек, неабходная рэальная радыяцыйная абарона людзей па ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Нікітчанка паведаміў, што на працягу трох гадоў пасьля чарнобыльскай катастрофы беларускія вучоныя стварылі комплексную сыстэму абароны насельніцтва ад радыяцыі, і прапанаваў рэалізаваць гэты праект у цяперашніх умовах.

Паводле прафэсара, удзельнікі агульнага сходу з цікавасьцю ўспрынялі гэтае паведамленьне, аднак старшыня прэзыдыюму акадэміі Міхаіл Мясьніковіч яго спыніў.

Прафэсар Нікітчанка дагэтуль не атрымаў адказу на ліст прэзыдэнту ад 23 кастрычніка 2009 году наконт ўкараненьня комплекснай сыстэмы абароны насельніцтва ад радыяцыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
06.02.2010 10:39
Але, здесь некоторая публика упорно доказывает, что оппозиция на Беларуси - это только студенты-недоучки, которые на улицах "акции" проводят и за это на сутки садятся. Когда я пишу, что в Беларуси есть оппозиционные академики, доктор-профессора, работающие на высоких должностях, занимающие хорошие должности в государственных организациях, и которые никогда на сутки на попадали - НЕ ВЕРЯТ! Тогда читайте эту статью.

Імя:: Кірыл Яраш Горад:: Менск
06.02.2010 14:12
Чаму ў артыкуле сказана, што з 1993 году насельніцтва Беларусі паменшылася менавіта у выніку забруджваньня радыёнуклідамі? Так гаварыць нельга, і я сумняюся, што гэта цытата прафэсара Нікітчанкі.
А радыяцыйная абарона ажыцьцяўляецца сіламі спэцыялістаў гомельскага Інстытуту радыялёгіі ды чыноўнікаў райвыканкамаў, толькі за грошы МАГАТЭ.
На рэалізацыю ж комплекснай праграмы радыяцыйнай абароны ў дзяржавы, відаць, проста не хапае сродкаў.