пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:06

Грамадзтва

Фірму Анжалікі Борыс аштрафавалі на 71 мільён

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Фірму «Палёніка» сёньня ўвечары аштрафавалі на 71 мільён рублёў, што фактычна можа азначаць яе ліквідацыю. Пра гэта паведаміў Андрэй Пачобут — старшыня галоўнай рады Саюзу палякаў, што не прызнаецца беларускімі ўладамі.

Фірмай «Палёніка» кіруе Анжаліка Борыс — кіраўніца гэтага Саюзу палякаў. Атрыманыя фірмай ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska» грошы гарадзенская абласная падатковая інспэкцыя палічыла гуманітарнай дапамогай, матэрыялы праверкі перадалі ў абласны гаспадарчы суд. Разгляд справы меркавалі распачаць ў пятніцу, але адклалі яго да панядзелка.

Раптоўна Анжаліцы Борыс уручылі позву ў Ленінскі раённы суд Горадні, дзе за пятнаццаць хвілінаў справу разгледзела судзьдзя па адміністрацыйных справах Натальля Козел. Пра гэта таксама паведаміў Андрэй Пачобут.

Ён таксама зазначыў, што фірма «Палёніка» пасьля расколу Саюзу палякаў у 2005 годзе выкарыстоўвалася паплечнікамі Анжалікі Борыс для ажыцьцяўленьня дзейнасьці ў легальным рэчышчы. Празь фірму адбывалася навучаньне польскай мове, арганізоўваліся канцэрты, аплачвалася арэнда памяшканьняў, утрымліваліся некаторыя Дамы польскія. Улады гэта ведалі і да апошняга часу не чапалі «Палёніку», пакуль зноў не пачаўся сур’ёзны ціск на Саюз палякаў, зазначыў спадар Пачобут.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Pawel
06.02.2010 04:03
Basta, wystarczy.

Імя:: Ganna Горад:: Brest
06.02.2010 09:08
Moza na getyja groszy nakupiac padrucznikau dla 2-ch polskich szkol???
P.S. Czamu nie stawice mae kamentaryi?
Адказаць

Імя:: Pawel
08.02.2010 14:29
Han'ba. Sajuz isnuje 19 z palovaju god, a da sionnia nima ani pragram u polskih shkolah ani padruchnikau adpaviednyh. To chym jany - kiraunictva piersh za usio - zajmalasia usie getyja gady i za shto atrymlivala groshy, jak nashyh dziacej nima jak pa polsku vuchyc'??

Імя:: Ева
06.02.2010 09:32
Я канешне ўсё разумею, але чым думала сп.Борыс, калі атрымлівала грошы нелегальна (беларускі закон, які б ён не быў, але мы вымушаны гуляць па яго правілах), і пры гэтым вяла абсалютна легальную дзейнасць. Трэба ж думаць і шукаць шляхі, а не адкрыта парушаць закон. Не адная вашая арганізацыя пра гэтыя законы пазбаўлена магчымасці легальна фінансавання з-за мяжы, але так нахабна ніхто не дзейнічае
Адказаць

Імя:: Ананім
08.02.2010 14:33
Darazhen'kaja Eva, zgodzien z Vami, ale jana i jany hochyc' byc' tolgi zmagarami i gerojami i pry getym dobra zarablac' i nie pagadzhzacca z nivodnym belaruskim zakonam i pravam. Garlapany, jany zauzhdy tolko garlapany, a nie pracouniki.