пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:47

Палітыка

Мартынаў абмяркоўвае бясьпеку

У Мюнхэне адкрылася 46-я штогадовая канфэрэнцыя ў бясьпецы. Гэта вядучы міжнародны форум у дадзенай праблеме. Яго асноўныя тэмы сёлета – пытаньні ядзернага раззбраеньня, сытуацыя ў Аўганістане, міжнародная роля Кітаю.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
 
КНР упершыню ўдзельнічае ў канфэрэнцыі. На адкрыцьці выступіў кітайскі міністар замежных справаў Ян Цьзечы. Ён, сярод іншага, адзначыў, што крызіс вакол іранскай ядзернай праграмы ўступіў у “вырашальную стадыю”. На канфэрэнцыі мае выступіць і іранскі міністар замежных справаў Манучэр Матакі.
 
Беларусь на канфэрэнцыі прадстаўляе міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў. Як паведаміла прэсавая служба беларускага МЗС, у рамках форуму Мартынаў мае сустрэцца з кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў шэрагу дзяржаваў для абмеркаваньня двухбаковых стасункаў, а таксама разьвіцьця адносінаў па лініі Беларусь – Эўразьвяз.
 
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.