чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 17:21

Грамадзтва

Указ №60: "Бачым, чуем, ведаем"

"Адзіны сэнс гэтага ўказу - гэта надзьмуваньне паранойі ў грамадзтве. Асноўны сакрэт, асноўны чыньнік - гэта пэрсанальны страх кожнага з нас", -- лічыць намесьнік рэдактара "Белгазеты", аўтара нашумелага рамана "Паранойя" Віктар Марціновіч.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Дракахруст: Віктар, у вашым рамане-антыўтопіі спэцслужбы прыдуманай вамі краіны маюць лёзунг "Бачым, чуем, ведаем". Ён
увасабляецца ў жыцьцё?

Марціновіч: Мне здаецца, што адзіны сэнс гэтага ўказу - гэта надзьмуваньне паранойі ў грамадзтве. Асноўны сакрэт, асноўны чыньнік - гэта пэрсанальны страх кожнага з нас. У гэтым дакуменце ёсьць шмат пунктаў, якія скіраваныя не на тое, каб кагосьці схапіць за руку, а каб любы ўсьведамляў, што яго могуць схапіць за руку. І калі такі настрой запануе ў грамадзтве, дык і ня трэба ніколі за руку лавіць - кожны сам сябе за руку ловіць, кожны сам сабе кажа: "А я ня буду гэтага пісаць у блогу, ня буду ставіць на сайт, бо хто ж яго ведае...Яны ж усё ведаюць".

Мэта - распаўсюдзіць атмасфэру страху, якая і так пануе ў грамадзтве, і на карыстальнікаў інтэрнэту, на людзей, якія былі далей за астатніх ад страху.

Дзяржаўныя службоўцы і бяз гэтага кожны дзень сябе пытаюць, ці правільна я ўсё раблю. А гэтую частку грамадзтва трэба было "прычасаць". Вось і "прычасалі".

Вокладка кніжкі Марціновіча
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Андрэй Горад:: Краіна Беларусаў
02.02.2010 22:46
Указ № 60?!
Не, гэта лік 6:0 на карысць карыстальнікаў "апазіцыйных" сайтаў, дзякуючы якім можна даведацца пра тое, што не друкуюць "пазіцыйныя" СМІ. Уся праблема Лукашэнкі - гэта жах перад сапраўднай канкурэнцыяй думак, але гэта мы ўжо праходзілі ў пахаваным СССР: "глушылкі" для Радыё Свабода, Голасу Амерыкі, Немецкай Хвалі і інш. А саміздат...
Некалькі год я працаваў на вёсцы. Аднойчы спытаў у сялянскіх жанчын, навошта яны выпісваюць "Советскую Белоруссию", і яны адказалі, што "гэтай газеткай" вельмі добра распальваць печкі і яшчэ нешта... Во як.
Аляксандр Рыгоравіч, ведаеце, што "Лінкальн быў добры прэзідэнт, таму што ён ведаў, што сапраўдны Прэзідэнт - Хрыстос, а ён (Лінкальн) толькі малюе з сябе прэзідэнта". І сапраўды, Аляксандр Рыгоравіч, цяжка быць Богам: то фізіялогія, то прага ўлады, багацця і заўсёды знойдзецца нешта такое, каб цягнуць "чэснага чалавека" уніз... Вось гэта прырода.
І ўсё ж, так далёка да Бога, так далёка...