пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:45

Грамадзтва

Стваральнік akavita.by Фёдар Караленка адказвае на вашыя пытаньні

Праца беларускага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт будзе рэглямэнтаваная ад 1 ліпеня 2010 году. На вашыя пытаньні і камэнтары на працягу некалькіх дзён будзе адказваць стваральнік akavita.by і іншых праэктаў ў беларускім інтэрнэце Фёдар Караленка. ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ ФЁДАРУ КАРАЛЕНКУ

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Паводле указу Аляксандра Лукашэнкі уводзіцца дзяржаўная рэгістрацыя сетак, сыстэмаў і рэсурсаў, прапісваецца перавод беларускіх сайтаў у дамэнную зону by, фактычна ўзаконьваецца кантроль за інтэрнэт-карыстальнікамі.

Фёдару Караленку 35 гадоў, ён нарадзіўся ў Жодзіне, паступіў пасьля школы ў МРТІ, скончыў ужо БДУІР па спэцыяльнасьці "інжынэр тэлекамунікацый". Працаваў 3 гады ў Белтэлекаме, 2 гады ў інтэрнэт-правайдэры "Network Systems". Астатні час займаўся ўласнымі праектамі ў інтэрнэце, ў тым ліку і akavita.by. Некалькі гадоў таму ў інтэрвію Радыё Свабода Фёдар Караленка сказаў:

“Беларускі інтэрнэт усё больш робіцца цікавым для беларусаў... Пэрспэктывы разьвіцьця вельмі добрыя, гэта бачна і па зьяўленьні ў беларускім інтэрнэце рэклямы сусьветных брэндаў – красамоўны паказчык выхаду беларускага інтэрнэту на нейкі новы ўзровень з ранейшага балота, і па зьяўленьні інвэстараў, гатовых укладаць грошы ў беларускі інтэрнэт. Ролю інтэрнэту ў грамадзтве пераацаніць немагчыма; гэта і выйсьце на бязьмежны рынак для прадпрыемстваў, і на вялізную аўдыторыю для СМІ, а для чалавека сьпіс магчымасьцяў увогуле будзе завялікім.”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ганна Горад:: Менск
02.02.2010 17:42
Вітаю, Фёдар! Чым небясьпечны гэты ўказ? Хто найбольш пацерпіць ад яго?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
03.02.2010 16:12
>Вітаю, Фёдар! Чым небясьпечны гэты ўказ? Хто найбольш пацерпіць ад яго?

Добры дзень, Ганна!
Калі глядзець з боку дзяржаўнага кіраўніцтва - указ па рэгуляванню інтэрнэту даўно наспеў і гэта абсалютна лагічны крок, які ў той ці іншай ступені робіцца ва ўсіх краінах, Беларусь тут нават трохі спазняецца.
Простым людзям, натуральна, не падабаецца, што іх кантралююць, але гэта ужо спецыфіка жыцця ў соцыюме: кантроль і упарадкаванне дзяржавай ўсіх галін жыцця грамадзян.
Інакш дзяржава можа і разваліцца :)
У падпісаным ўказе многія спрэчныя моманты ў параўнанні з выклікаўшым рэзананс праектам аказаліся перагледжаны ў лепшы бок і гэта добра: значыць камунікацыя паміж уладамі і народам нейкім чынам працуе.

Імя:: Алесь
02.02.2010 17:45
Як вы лічыце, беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту адпалохае ад некаторых сайтаў (напрыклад палітычных ці парнаграфічных) тое, што цяпер правайдэры будуць абавязаныя на ўсіх захоўваць інфармацыю, хто куды хадзіў?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
03.02.2010 16:31
Алесь,

>Як вы лічыце, беларускіх карыстальнікаў Інтэрнэту адпалохае ад некаторых сайтаў (напрыклад палітычных ці парнаграфічных) тое, што цяпер правайдэры будуць абавязаныя на ўсіх захоўваць інфармацыю, хто куды хадзіў?

Хай яны не палохаюцца, бо з'яўленне ўказу ніяк не паўплывала на той факт, што правайдэры захоўваюць інфармацыю пра тое, куды ходзяць карыстальнікі :)
Гэта тэхналагічная спецыфіка. Гэтаксама, як мабільныя аператары захоўваюць інфармацыю пра тое, хто каму тэлефанаваў, і нават местазнаходжанне абанента - ў якой ён зараз соце. Усе пра гэта ведаюць і ніхто пры гэтым не панікуе, праўда ж?
Таму не трэба панікаваць і ў сітуацыі з інтэрнэтам. Указ проста агучыў тое, што і так фактычна робіцца як стандартная працэдура.
Дарэчы, у нашых усходних суседзяў ужо даўно існуе СОРМ (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%9E%D0%A0%D0%9C) - і нічога, расейскі інтэрнэт развіваецца вельмі імкліва, а людзі пішуць тое, што лічуць патрэбным. Канкрэтныя ж выказванні на тых жа форумах усё роўна будуць разглядацца судом.
І тут вельмі простая рэкамендацыя: калі ў рэальным жыцці чалавек думае, перад тым як нешта сказаць, хай думае і ў інтэрнэце ;)
Уседазволенасць разбэшчвае, нажаль. Шмат людзей пішуць у сеціве такія выказванні, якія б яны ніколі сабе не дазволілі ў рэальным жыцці.

Ну а для тых, каго апанавала суцэльныя параноя, існуюць некаторыя рашэнні захавання ананімнасці, якія можна пашукаць праз той жа google; але лепей быць шчырым перад самім сабою і паважаць суразмоўцу на форуме не менш, чым суразмоўцу ў рэальным жыцці.

Імя:: Юзерович
02.02.2010 19:07
Насколько ваш нынешний бизнес мешает вам свободно высказываться по данной теме? Например, господин Зиссер высказался весьма осторожно. Будете ли вы протестовать против этого указа?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
03.02.2010 17:01
>Насколько ваш нынешний бизнес мешает вам свободно высказываться по данной теме? Например, господин Зиссер высказался весьма осторожно. Будете ли вы протестовать против этого указа?

Я всегда стараюсь открыто высказывать своё мнение, иначе сложно построить диалог :)
Если не говорить собеседнику, что не устраивает - как же он об этом узнает? После публикации проекта указа очень многие интернет-деятели высказались по этому поводу, в том числе по конкретным недоработкам; в результате указ получился гораздо более компромиссный.
Большинство проблем в обществе, по моему мнению, - это проблема коммуникации, недообщение. Кивать головой, но при этом держать фигу в кармане - неконструктивно.
Неспроста же сказано в писании: "просите - и будет вам дано", "стучите - и вам отворят" - это не просто слова, а конкретные практические рекомендации :)

Юрий Анатольевич высказался не столько осторожно, сколько нейтрально. Можно видеть, что tut.by (как, впрочем, и все остальные легальные участники рынка) и так вписывается в рамки этого указа.
Сложности возникнут только у тех, кто оказывает в интернете услуги нелегально и появится дополнительная работа у провайдеров, которым теперь придётся придумаць способ ограничения доступа к определённым сайтам по заявлению пользователя.
А также придётся зарегистрироваться предпринимателям, деятельность которых раньше не попадала под определение "интернет-услуги", а теперь попадает; но ведь и вне интернета все предприниматели проходят регистрацию :)

Імя:: Сяргей
02.02.2010 19:08
Кажуць, што і да гэтага ўказу спэцслужбы Беларусі манітаравалі інтэрнэт-актыўнасьць і перапіску актывістаў апазыцыі. Ці можна давяраць гэтай інфармацыі?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
03.02.2010 22:55
>Кажуць, што і да гэтага ўказу спэцслужбы Беларусі манітаравалі інтэрнэт-актыўнасьць і перапіску актывістаў апазыцыі. Ці можна давяраць гэтай інфармацыі?

Давайце сыходзіць з чыстай логікі.
Інтэрнэт-пакеты праходзяць праз вузлы інтэрнэт-правайдэра і нацыянальнага аператара; такім чынам ТЭАРЭТЫЧНА гэтыя пакеты можна перахапіць, а паводле закону аб спецслужбах, кампаніі абавязаны судзейнічаць спецслужбам у сітуацыях, азначаных заканадаўствам.
Аналагічная сітуацыя і з тэлефоннай сувяззю: вашыя размовы ТЭАРЭТЫЧНА могуць праслухоўваць - гэта магчыма тэхналагічна і агаворана заканадаўствам.
Такім чынам, ці баяцца праслухоўвання тэлефону альбо чытання інтэрнэт-перапіскі - гэта пытанне выключна ўласнай параноі кожнага канкрэтнага чалавека :)
Хто вельмі перажывае на гэты конт - можа пацікавіцца даступнымі сродкамі шыфравання, напрыклад.
Пошук у інтэрнэце можа даць шмат інфрамацыі па гэтай тэме, і таксама выдаецца дастаткова друкаванай літаратуры па бяспецы, якая свабодна прадаецца ў крамах у адкрытым доступе.

Імя:: валошка
02.02.2010 19:29
Наколькі канчатковая вэрсія указу адрозніваецца ад праекту? Ці ўдзельнічалі вы асабіста ў абмеркаванні праекту і калі так -- якія прапановы дасылалі, а калі не -- дык чаму?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
03.02.2010 23:17
>Наколькі канчатковая вэрсія указу адрозніваецца ад праекту?

У першую чаргу зроблены шэраг прынцыповых удакладненняў і больш дакладныя фармулёўкі.
Напрыклад, усе сайты фактычна былі абавязаны размяшчацца на тэрыторыі Беларусі, адпаведна тая ж вікіпедыя рабілася незаконнай.
У канчатковым дакуменце гэтае патрабаванне распаўсюджваецца толькі на суб'екты гаспадарання, якія аказваюць інтэрнэт-паслугі.
І гэтак далей.
Вы, дарэчы, можаце самі параўнаць гэтыя дакументы, яны даступны ў інтэрнэце.

>Ці ўдзельнічалі вы асабіста ў абмеркаванні праекту і калі так -- якія прапановы дасылалі, а калі не -- дык чаму?

На афіцыйнае абмеркаванне мяне не запрашалі, таму я не ўдзельнічаў. Але спецыялісты, якіх запрашалі, далі слушныя і лагічныя парады, якія як раз і выліліся ў змены; у гэтых пытаннях думкі большасці ўдзельнікаў рынку супадаюць.

Імя:: Чайнік
02.02.2010 19:41
Калі наступствы указу № 60 будуць вельмі жорсткімі, ці магчымае перабазаваньне такіх рэсурсаў, як akavita ці tut у іншыя доменныя вобласьці, скажам, у .com, .org, .eu ці .ru?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
04.02.2010 01:23
>Калі наступствы указу № 60 будуць вельмі жорсткімі, ці магчымае перабазаваньне такіх рэсурсаў, як akavita ці tut у іншыя доменныя вобласьці, скажам, у .com, .org, .eu ці .ru?

Як я ўжо казаў вышэй, указ нічога прынцыпова не мяняе для тых, хто працуе ў межах прававога поля, калі размова ідзе пра юрыдычныя асобы і зусім нічога не мяняе для прыватных асобаў.
Калі коратка пераказаць сэнс указу - ён проста акрэсліў на паперы тыя правілы, якія усталяваліся ў інтэрнэце дэ-факта і больш дакладна абазначыў правілы вядзення бізнэсу ў інтэрнэце.
Акавіта мае дамен .by, фізічна размяшчэецца на тэрыторыі Беларусі, кампанія афіцыйна зарэгістравана, таму ніякіх абмежаванняў новы ўказ не стварае. Адначасова я, ак фізічная асоба, маю некалькі аўтарскіх тэматычных сайтаў (музычная, навуковая тэматыкі), зарэгістраваных у дамене .com і фізічна размешчаных па-за межамі Беларусі - і я таксама дзейнічаю ў межах новага ўказу. Таму я не схільны драматызаваць сітуацыю.
Яшчэ раз хачу звярнуць увагу на тое, што рэгуляванне інтэрнэту - гэта нармальная і лагічная практыка, якая робіцца ва ўсіх краінах без выключэння. Бо калі, напрыклад, Вашае імя дыскрэдытавалі на форуме - Вы маеце права звярнуцца ў суд, а суду патрэбныя заканадаўчыя падставы для вынясення таго ці іншага рашэння.
Іншая справа - тлумачэнне канкрэтнага пункту закона ў канкрэтнай сітуацыі, але гэта ўжо хлеб юрыстаў :)
Дарэчы, у сусветнай практыцы рэгулявання інтэрнэту хапае кур'ёзаў. Нават калі казаць пра заходнееўрапейскія краіны, на якія мы часта раўняемся, - там з кантролем інтэрнэту таксама ўсё ў парадку.
Напрыклад, ў 2001-м годзе суд Францыі абавязаў партал Yahoo забараніць доступ для французскіх карыстальнікаў на падставе таго, што нейкі калекцыянер выставіў на аўкцыён прадметы часоў 2-й сусветнай вайны з нацыстскай сымболікай (па законах Францыі забараняецца любая публікацыя такой сымболікі). Такім чынам, у выніку неабдуманага тлумачэння закону пацярпелі дзясяткі тысяч астатніх невінаватых карыстальнікаў аўкцыёну.
Ёсць і шмат іншых прыкладаў не зусім адэкватнага рэгулявання інтэрнэту, у тым ліку ў самых дэмакратычных краінах, што толькі падкрэслівае той факт, што феномен інтэрнэту яшчэ толькі вывучаецца і ўся сусветная супольнасць толкам не прыдумала яшчэ, што з ім рабіць і як рэгуляваць.

Імя:: контролёр
02.02.2010 20:30
Имеют ли белорусские операторы необходимое оборудование для того, чтобы фильтровать содержимое интернета? Имеете ли вы представление, во сколько примерно может обойтись бюджету введение такого контроля?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
04.02.2010 12:16
>Имеют ли белорусские операторы необходимое оборудование для того, чтобы фильтровать содержимое интернета? Имеете ли вы представление, во сколько примерно может обойтись бюджету введение такого контроля?

Я не владею такой информацией.
Сколько такая система могла бы стоить - где-то звучала оценка в несколько миллионов долларов, но точнее сложно оценить.
Плюс необходим штат сотрудников, который бы это обслуживал.
Как мне кажется, эти затраты были бы неоправданы, так как проще и дешевле работать по конкретному факту жалоб или нарушений, а это без проблем мониторится обычным визуальным контролем.
В интернете писали, что подобная система функционирует в Китае, но там совсем другие масштабы - сотни миллионов пользователей, да и цели у правительства там отличаются: фактически в Китае выстраивают свой внутренний интернет, заменяя все мировые сервисы собственными разработками и выделяя на это колоссальные ресурсы.
Поэтому такие параллели проводить не совсем корректно.
Кстати, любопытные моменты проскакивают в ряде голливудских фильмов, например - в картинах "Ультиматум Борна", "Халк невероятный" и др.; там система реагировала на определённые слова не только в электронной почте, но и сказанные по телефону. Несмотря на то, что здесь есть элементы фантастики, такие технологии сегодня гипотетически вполне осуществимы. Возможно даже, что США и на самом деле внедрили у себя какие-то похожие вещи на волне борьбы с терроризмом.
Поэтому я рекомендую следить и за мировыми тенденциями, тогда картина будет полнее и понятнее.

Імя:: Адрэй Горад:: Менск
02.02.2010 21:47
Чаму ўжо які год кілбасіць Акавіту і калі перастане? Хацелася б даведвацца болей, чым «няма зьвестак за гэткі ды гэткі пэрыяд».
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
04.02.2010 16:05
>Чаму ўжо які год кілбасіць Акавіту і калі перастане? Хацелася б даведвацца болей, чым «няма зьвестак за гэткі ды гэткі пэрыяд».

Кілбасіць усё меней і меней.
З асноўнай праблемай - імклівым ростам нагрузкі, мы ужо спраўляемся нармальна, але магчымасці старога "рухавіка" па ўдасканаленню сэрвісаў абмежаваныя, тэхналагічна ён ужо састарэў, таму асноўныя сілы накіраваны на грунтоўную, прынцыповую мадэрнізацыю сістэмы, пасля запуску якой і справаздач стане болей, і якасна яны палепшацца.
У старой версіі, якая пакуль што працуе, толькі вырашаем праблемныя моманты і забяспечваем функцыянал. Па канкрэтных пытаннях ці праблемах звяртайцеся, калі ласка, праз форму зваротнай сувязі.

Імя:: Андрэй
02.02.2010 21:49
Што замінае зрабіць беларускамоўным рэйтынг http://top.akavita.com/. Пасьля рэдызайну абяцалі ж, што «неўзабаве», а гады ідуць…
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
04.02.2010 13:29
>Што замінае зрабіць беларускамоўным рэйтынг http://top.akavita.com/. Пасьля рэдызайну абяцалі ж, што «неўзабаве», а гады ідуць…

абяцаю, што зробім да пачатку наступнага тыдня.

Імя:: Макс
03.02.2010 05:18
Добры дзень Фёдар,

Спадар Зіссер каля паўгоду таму падчас сустэчы ў РТІ заявіў, што ўладальнікам тут.бай паступае шмат прапаноў па продажы кампаніі - у сярэднім прапаноўвалі 20 міліонаў даляраў.

Пытанне - паступаюць ці вам прапановы і які максімум вам прапаноўвалі?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
04.02.2010 13:28
>Пытанне - паступаюць ці вам прапановы і які максімум вам прапаноўвалі?

Так, інвестары перыядычна цікавяцца нашымі распрацоўкамі.
Апошняя сур'ёзная размова была паўгады таму і сэрвісы інтэрнэт-даследванняў былі ацэненыя ў 200.000$ (без уліку рэкламнага агенцтва). Варта адзнычыць, што на той час на рынак яшчэ былі выпушчаныя ня ўсе прадукты.
Пры гэтым размова не ішла пра продаж кампаніі, а пра інвестыціі, бо інвестараў цікавяць не толькі гатовыя прадукты і сэрвісы, але і унікальныя кампетэнцыі, з якімі можна гэтыя сэрвісы развіваць.
На той момант мы палічылі, што свабода ў прыняцці рашэнняў для нас больш важная, а каштоўнасць кампаніі будзе толькі расці і лепей пачакаць больш выгадных прапаноў.

Імя:: Петр Горад:: Слуцк
03.02.2010 08:08
В 96 Указом о запрете публикации компроментирующе Президента, закрылись множество изданий и запретилось распространение листовок.
Как Вы думаете будут закрыты саиты годе вспоминается имя Лукашенко. Спасибо за ответ
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
04.02.2010 16:59
>Как Вы думаете будут закрыты саиты годе вспоминается имя Лукашенко. Спасибо за ответ

Это невозможно хотя бы по той причине, что имя Лукашенко упоминается на официальных сайтах государсвенных ведомств :)
И в лентах новостей информационных агентств, которые затем перепечатываются многочисленными сайтами - их тоже никто закрывать не будет, так как это коснётся чуть ли не половины сайтов.
Я полагаю, что будут просто проводиться проверки по конкретному высказыванию на форуме или сайте. В случае форума ответственность, как правило, несёт автор сообщения; если же этому посвящён целый сайт - владелец сайта.
Ну и в любом случае, является ли та или иная информация компрометирующей, должно решаться судом.


Імя:: Алесь Горад:: Жлобiн
06.02.2010 22:36
Вiтаю.
Я карыстаюся iнтэрнэтам праз мабiльны тэлефон. Цi прасцей уладам "навесцi парадак" у iнтэрнеце мабiльным ?
Адказаць

Імя:: Фёдар Караленка
10.02.2010 17:57
>Я карыстаюся iнтэрнэтам праз мабiльны тэлефон. Цi прасцей уладам "навесцi парадак" у iнтэрнеце мабiльным ?

Добры дзень, Алесь!
Мабільны інтэрнэт - гэта ўсяго толькі варыянт доступу да інфармацыі, прынцыповай розніцы з гледзішча законаў тут няма;
Але ідэнтыфікаваць абанента мабільнага інтэрнэту сапраўды проста, бо ён заключаў дамову з мабільным аператарам, указваючы свае прыватныя звесткі.
Вядома, калі ён адмыслова не засцерагаецца.