пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:42

Дзень блогера

Праз вакно маёй крэпасьці...

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Напрыканцы 80-х мне пашчасьціла ўдзельнічаць у міжнароднай летняй школе настаўнікаў мастацтва з прыбалтыйскіх краінаў СССР. Беларусь, па-літоўску Baltarusija, па-латыску Baltkrievija, па-эстонску Valgevene, добра клалася ў канцэпцыю курсу. Кіраваў ім Тоомас Лэппіксаар — заслужаны мастак, загадчык кабінэту мастацтва ў Інстытуце ўдасканальваньня настаўнікаў Эстоніі... Сярод сучасных мэтадаў, зь якімі шчодра знаёмілі нас суседзі, быў таксама курс “Відэа- і фотаапаратура ў выхаваўчым працэсе”. Уся сутнасьць мэтаду акцэнтавалася на тым, што падлеткам давалі ў рукі камэру і адпраўлялі глядзець на ўласны сьвет скрозь відашукальнік...

Як заслужаная пэнсіянэрка ды “вэтэран працы”, пасьля нядзельных адведзін, сустрэчаў і суцэльнага сямейнага ляноцтва, спрабуючы ў панядзелак засяродзіцца на працы, я застаюся дома! У доме — які “мая крэпасьць”.

Першае, што раблю, — спраўджваю: хто звонку “наступае”? Ці няма аблогі, ці бяжыць вуліца старым шляхам? Ці на месцы сатэлітарная антэна, а новабудоўля ня вырасла вышэй за вугал нахілу спадарожніка, які прамянюе на яе і дазваляе мне глядзець перадачы ТВ-студый цэлага сьвету, ці ня вырвалі з карэньнем апошнія дрэўцы пад вокнамі...

Вы думаеце, я жартую, або ў мяне параноя? Аніколі... Папросту ад нядаўняга часу чыноўнікі берасьцейскія (можа, ня толькі) зразумелі, што зямля мае кошт, і на тым зарабляюць, хто як можа. Гарадзкая зямля, гарадзкая і прыватызаваная нерухомасьць ідзе з малатка як гарачыя піражкі...

Мой дом стаіць пасярэдзіне спакусьлівага цэнтру Берасьця. Блізка ад яго — школа, шматпакутная абласная бібліятэка, якая дасёлета носіць імя “гордого Буревестника” — Максіма Пешкава-Горкага, пад маёй “крэпасьцю” — крама з расейскімі харчамі — “Купеческая”, што нават ноччу не дае адпачыць ад шуму і тлуму. Насупраць майго акенца — крама рытуальных паслуг, якая ўвесь час сумленна да мяне прамаўляе: “Memento mori” — “памятай аб сьмерці”. Я памятаю і кожны дзень правяраю, ці не забілі чыноўнікі сымпатычны стары дом, да якога крама прылеплена....

Назіраючы за жыцьцём праз акенца, я неяк прыгадала трапныя парады выкладчыкаў з Эстоніі: “...Каб найлепей зразумець сабе, сваё жыцьцё, варта на яго паглядзець скрозь відашукальнік фотакамэры”. Я пачала здымаць тое, што выпадкова ўбачыла праз Адно Вакно абложанай з усіх бакоў маёй “крэпасьці”... а ў вялікія сьвяты з адчаем крычу: “Жыве Беларусь!”

Небясьпечную для маёй свабоды новабудоўлю — жылы дом з “элітнымі кватэрамі” ды падземным гаражом — насуперак пратэстам і здароваму сэнсу, фірма “Облик” будуе на тэрыторыі абласной бібліятэкі. Будучым навасёлам — не зайздрошчу: горшага скрыжаваньня для жыцьця знайсьці ў горадзе цяжка, а чытачы прадзіраюцца да бібліятэкі скрозь паласу перашкодаў...


 “Облику” не хапае энэргіі для новага будаўніцтва. Цягнуць новую лінію. Без здарэньняў не абышлося: пракапаўшы траншэю, рабочыя прысыпалі яе пяском, які ноччу размыў звычайны восеньскі дождж... Шмат бампэраў было пабіта за ноч. Раніцою адбыўся кансыліюм, і частку траншэі заасфальтавалі...


На месцы кволых дрэўцаў, што засланяюць дом ад вулічнага смуроду, мелася паўстаць паркоўка, але атаку захопнікаў годна адбілі жыхары нашага дома. Пад маім акенцам пасяліліся птахі, упершыню за 50 гадоў ад пабудовы дома.










Крама “Купеческая” збудавала пад самымі мурамі “маёй крэпасьці” магутны дэбаркадэр... Зараз разважаю, як густоўна загаспадарыць неспадзяваны набытак ды асьвяжыць паветра.































 
Перадсьвяточныя клопаты ў кожнага свае... “Беспрацоўныя, “до роботы”!”“Mеmento mori” і... дзякуй кожнаму дню!


Час, калі ў стасунках наступае сьвяты супакой. Раство звонку і ўнутры крэпасьціУзьнёслая мэлянхолія каляднай раніцы — прыгажосьць і надзея: будзе добра!


Абложаная з усіх бакоў “крэпасьць”, або: “Жыве Беларусь!”




Ірына Лаўроўская —паходзіць зь Берасьця. Скончыла архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынэрна-будаўнічага інстытуту, мае навуковую ступень доктара мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры і кваліфікацыйны сэртыфікат галоўнага архітэктара праектаў. Стажыравалася ў АН Беларусі, Польскай АН, навучалася ў Таліне, Рызе, Вільні, Варшаве, Боне, Каліфарнійскім унівэрсытэце. Працуе ў прыватнай фірме. Экс-прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня “Стары горад” (1992—2007), аўтар шматлікіх навуковых і папулярных публікацый. Кансультуе архітэктараў, мастакоў і творцаў па пытаньнях старадаўняй архітэктуры, гісторыі ўрбаністыкі і мастацтва. Сябра грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры РБ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Хобі — вандроўкі, шаржы.

 1.Навошта я пішу блог
Дзялюся зь сябрамі набалелым і прыгожым.
 
 2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах
Спрабую захаваць імгненьні, уласныя пачуцьці, рэфлексіі ды падзяліцца адкрыцьцямі...
 
 3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах
Позу. Паказушнасьць. Ананімнасьць.
 
 4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: чытачка
01.02.2010 09:39
Чым закончылася гісторыя са сьцягам на Вашым акне?
Адказаць

Імя:: І.Л
01.02.2010 12:19
Канфіскацыяй...Участковы шчыра і прыхільна абяцаўся захаваць нацыянальны сцяг у сейфе "да лепшых часоў"

Імя:: Креатифф
01.02.2010 14:08
Ждём ваши новые карикатуры. Очёнь неплохо получается.
Адказаць

Імя:: І.Л.
01.02.2010 15:31
Дзякуй вялікі....Повадаў для такой творчасьці апошнім часам хапае:))))

Імя:: Виктория
01.02.2010 16:25
я думаю теперь каждый задумается что за его окном...

Імя:: Dima Feen Горад:: Brest
01.02.2010 17:05
Ирина, хороший такой репортажик из собственной квартиры. Ведь именно в окнах наших крепостей и проходит хороший кусок жизни. Тему надо развивать и посмотреть на мир из окон, например, полурухнувшего дома напротив, или побывать в "развалинах" старого Бреста. Может, моё предложение слегка и уходит от заданной темы, но интересно всёже...
Адказаць

Імя:: І.Л.
01.02.2010 20:00
З пэўнасцю варта. Асабліва, калі паглядзець на падворак гэтага ж дому з вакна адзела культуры ці каталогаў абласной бібліятэцы. Думаю, Вы на гэты відок таксама глядзелі. Там бруд і смурод туалетаў...шчуры ігд. Але, калі Вы намекаеце, што поўразвалены дом можна без шкоды для ўсіх нас разабраць...тут я з Вамі катэгарычна не пагаджуся. Бо стан, да якога даведзены гэты дом праз дзесяцігодзя разнастайных забаронаў, ды недазволаў правесці вадаправод ды каналізацыю(гэта у цэнтры горада!!!!) не можа быць прычынай для яго знішчэння....А вось горад без яго будзе мець цалкам іншы выгляд...
Адказаць

Імя:: І.Л,
01.02.2010 21:27
Вы напісалі: "побывать в "развалинах" старого Бреста"...Хацелась бы ўдакладніць, якія разваліны маеце на ўвазе? Бо калі пра новаствораныя "разваліны" на вул.17 верасня-Дзяржынскага, ці вул.Сав.пагранічнікаў...-там была. Праблему ведаю і, па магчымасьці спрыяю, яе вырашэнню. Толькі ж Вы пэўна ведаеце, што вертыкальная структура кіравання падпарадкавала сабе гэткай "простай лініі" зверху ўніз..Вось і пракуратура часам падпарадкоўваецца ...рашэнням адпаведнай адміністрацыі...

Імя:: Выліваха Горад:: Берасьце
01.02.2010 21:55
Добра глядзець у вакно і бачыць як б'ецца сэрца роднага горада. Але так балюча, калі яно сьціскаецца ад болю новага зьнішчанага дрэва, калі яшчэ адзін зялёны кавалак прыроды закаталі асвальтам, калі разбурылі яшчэ адзін гістарычны будынак.
Адказаць

Імя:: І.Л,
02.02.2010 09:08
Насамрэч знішчэнне навакольнага ассяродзя, ці то прыроды, ці урбаністычнага альбо штучнага краявіду, не толькі праблема эмацыйная..яна ляжыць значна глыбей і мае выразныя наступствы ў сьвядомасьці:((((

Імя:: Dima Горад:: Brest
02.02.2010 00:59
Да, именно этот район я и имел ввиду. Недавно, просто фотографировал техническое состояние одного домика.... а там ведь люди живут! Но, зная что сносить их не будут, уверен, что и реставрировать - тоже. А кому это надо? Советскую - перекроили, и, если бы не синагога, кто бы узнал Брест? В городе с почти тысячелетней историей самый старый дом - Главпочтамт остался. Если не ошибаюсь, 1860 г. постройки. Все остальное вечно сгорало... А как вы думаете, как сохранить старый город, и в тоже время, чтобы он был городом, а не хрущобой.
Адказаць

Імя:: І.Л,
02.02.2010 11:29
....ведаеце розніцу паміж дзіцём каханым і некаханым...Блеск у вачах, супакой, лагоднасць...і наадварот-яскравы прыклад ў нас штодня ў БТ:))) Так і з горадам. Не трэба шукаць ідэальнага вобразу горада ў Італіі ці Расіі, ці дзе-кольвек. Варта любіць тое, што маем ды не лупцаваць за тое, што ен у катастрофу патрапіў, а ЛЯЧЫЦЬ любоўю; не рваць з грудзі сэрца ягонае, а напаўняць радаснымі эмоцыямі...Даруйце за метафары.
Калі перавесці гэта ўсё на мову гарадской гаспадаркі і яе функцыянавання, то не вынаходжу равера, бо гэта ўжо ёсць у іншых краінах:
1. Жылыя дамы: прадаць тым, хто там жыве за 1 грош.
2. Прыняць Закон аб зніжэнні падаткаў на суму ўкладзеную ў кансервацыю і падтрымку будынку ў адпаведным помніку стане
3. Даваць беспрацэнтны крэдыт ўладальнікам гісторыка-культурнай каштоўнасці
4. Здзейсняць вельмі паслядоўны кантроль за станам помніка.
5. Падтрымліваць навуку краязназўўчую. ствараць энцыклапедыі, казкі, фантастычныя і рэальныя гісторыі пра свой горад....:)))))

Імя:: Тамара Горад:: Бяроза
02.02.2010 11:40
Дзякую Ірыне за цудоўны рэпартаж. Бальшыні нашых грамадзян у пагоні за хлебам штодзённым няма калі абярнуцца і паглядзець на навакольны свет, як на яго глядзіць Ірына - змагарка за родны горад, які, дзякуючы "кіпучай" дзейнасці прыбышоў у чыноўных крэслах, губляе свой твар.Усё ж такі кожнаму з нас трэба прыпініць свой бег, каб заўважыць, што адбываецца навокал, і не быць староннім на сваёй зямлі.
Адказаць

Імя:: І.Л,
02.02.2010 12:25
Дзякуй на добрым слове, шаноўная спадарыня Тамара! Заўважаць, ці звяртаць увагу на дробныя змены заклапочанаму штодзеннасцю чалавеку цяжка, пагадзіцеся. Аднак спецыялістам, людзям, якім мы даверылі кіраваць сваімі гарадамі і весямі не зважаць на тое, што ў выніку іхніх "рашэнняў" знішчаюцца магчымасьці захаваць адметнасць нашага культурнага ассяродзя, небяспечна для іхняга лёсу. Закон прадугледжвае крымінальную ды адміністрацыйную адказнасць за руйнаванне помнікаў. Праблема ў адным: канцэнтрацыя усіх галінаў улады ў адных руках...

Імя:: ВСФ Горад:: Брест
02.02.2010 12:57
"Напрыканцы 80-х мне пашчасьціла ўдзельнічаць у міжнароднай летняй школе настаўнікаў мастацтва з прыбалтыйскіх краінаў..."
- Да, были времена... П
Ещё в конце 90-ых подобная географическая и культурная привязка Беларуси к Прибалтике была естественной: в Вильнюс на конференцию по вопросам образования среди прибалтов приглашали и представителей от каждой из белорусских областей. USIS, кстати. А нынче, похоже даже в "вашингтонском обкоме" решили сменить нашу ориентацию с Прибалтики на Молдову и Украину, что, согласимся, несколько дальше в культурном плане от наших традиций. Правда, похоже, что и таких школ, конференций уже нет и быть не может - другие времена, другие цели...
Вот и остаётся умным и порядочным - неангажированным в политиканство белорусам у окошка сидеть, да наблюдать и творчески комментировать проходящее за окном...
Адказаць

Імя:: І.Л,
02.02.2010 18:46
Шаноўны ВСФ! Вы відавочна добра ведаеце праблему сучаснай вышэйшай школы, ды і сярэдняй таксама. Вельмі нізкі ўзровень падрыхтоўкі, пропасьць ў гуманітарных навуках, мастацтве ігд...Калі не змяніць сітуацыю каардынальна, Беларуская Школа застанецца інстытутам дыскрымінацыі адметных, таленавітых як вучняў, так настаўнікаў. Такія летнія школы, якія праводзіліся у сярэдзіне 80-х, для нас былі сапраўдным чыстым здаровым паветрам. Настаўнікі ў тыя гады у Прыбалтыцы, Беларусі, Расіі, рабілі неверагоднае...Дзеці і школы абуджаліся...Маю дачыненне да гэтай гуманітарнай адлігі ў школе...Нажаль прадаўжалася гэта не доўга:((((

Імя:: Маўр Горад:: Пінск
02.02.2010 14:35
Прабачце, гэта я неадэкватны ці аўтарка гэтага блёгу неадэкватная: http://i-l2009.livejournal.com/tag/%D0%9A%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B
Адказаць

Імя:: І.Л.
02.02.2010 18:08
Маўр, гэта называецца КАРЫКАТУРА, т.е "малюнак, альбо партрэт падкрэсліваючы і высмеіваючы характэрныя рысы асобы, ці прадмету".

Імя:: Лукашэвіч В. Горад:: Берасьце
02.02.2010 23:40
Спадарыня Ірына Лаўроўская наколькі мне вядома "Облік"ужо не існуе,яго перадалі ў трэст №7.Што наконт сьцяга,бачыў на свае вочы,не кожны здольны.
Адказаць

Імя:: І.
03.02.2010 18:36
Пакуль афіцыйных заяў не было. Што да "Обліка"...ў ассяродзі архітэктараў ходзіць такі анекдот:" Блік" перайменавалі ў "Облік", праз пару гадоў зноў прафукалі сродкі і зарэгістравалі... "Облічье". Мо анекдот як кажуць " у руку"???

Імя:: Лукашэвіч В. Горад:: Берасьце
02.02.2010 23:44
Дарэчы,перад тым як пачынаць будаўніцтва,зьнеслі музычную школу якая стаяла яшчэ з-за польскіх часоў.
Адказаць

Імя:: І.Л.
03.02.2010 18:30
Зруйнавалі... Толькі не з часоў не польскіх, толькі расейскіх. Будынак збудаваны напрыканцы 19 - пачатку 20 стст.
Вогуле гісторыя забудовы гэтай тэрыторыі цікавае. У палове 60-х -напачатку 70- х на терыторыі паміж школаю і вуліцай Пушкінскай паміж бульварам Касманаўтаў і Кірава была запраектавана новая бібліятэка.Як тады падавалася яна "села" вельмі выгадна: побач Універсітэт, школа а вакол яе неблагі сквер -рэшткі старых фруктовых садоў...
Калі ў 2008 годзе разгарэўся скандал, і ў пратэстах з лістамі выступалі і супрацоўнікі бібліятэкі, было абяцана, што бібліятэка, якая страціла амаль палову тэрыторыі, што пазначана на яе генплане, атрымае дадатковы корпус. Гэты корпус павінен абмежаваць участак бібліятэкі з боку вуліцы Кірава. Зноў будуць знішчаны якія-неякія дрэўца, ды той дом, які яшчэ трошку трымае адметнасьць старога Берасьця...

Імя:: Лукашэвіч В. Горад:: Берасьце
04.02.2010 13:14
Я меў на ўвазе польскія часы(30-гады хх ст.)
Бібліятэка ім.Горкага мела шмат чаго....
дарэчы як з вамі сустрэцца(сусед)?
Адказаць

Імя:: І.Л.
05.02.2010 11:21
Маеце на ўвазе, што у 20-30я ў гэтым будынку месцілася музычная школа? Я пра гэта не чула...а можа? Напішыце на майл:
laurouska@ yahoo.com, ці тэлефануйце 729-0- 757