пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:18

Эканоміка

Раманчук: Лукашэнка здаўся

Яраслаў Раманчук
x
Яраслаў Раманчук
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Cёньня ў Маскве Беларусь і Расея падпісалі пакет дакумэнтаў аб умовах пастаўках нафты ў 2010 годзе.

Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук адзначыў:

«У гэтым процістаяньні, безумоўна, выйграла Расея. Яна настойвала, каб сырая нафта бяз мыта трапляла ў Беларусь толькі ў памеры ўнутранага спажываньня, і гэты прынцып застаўся. Беларускі бок страціў ад гэтай дамовы каля 4% ВУП. Гэта магутная рэч, бо Беларусь павінна адаптаваць сёньня і свой плацёжны балянс, і валютную палітыку да таго, што ў бюджэце ня будзе грошай, каб разьлічваць на такі экстэнсіўны рост, які быў заплянаваны на гэты год. Лукашэнка здаўся, і Крэмль, відавочна, будзе працягваць сваю стратэгію на тое, што трэба дэкляраваць інтэграцыю, аб’яднаньне, павялічваць эканамічны ціск і пры гэтым дамагацца таго, што Крэмль мае намер дасягнуць. Прычым гаворка ідзе пра стварэньне адзінай эканамічнай прасторы, безумоўна, на правілах Расеі».

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Маша
27.01.2010 20:41
Хотелось бы, чтобы господин Романчук написал, так сказать, возможный "сценарий" (или "сценарии"), а не только ограничился
















И что теперь, если "Лукошенко сдался"?





Імя:: 2 Маша
27.01.2010 22:07
Усё проста Маша. Вельмi хутка Лукашэнка здасьць краiну. Безумоўна пад нейкiя гарантыi там сябе ад Крамля, але здасьць. "Прыехаў" ён нарэшьце..
Адказаць

Імя:: Гамяльчук
28.01.2010 14:50
Нiколi Прэзыдэнт не здасьць Беларусь. Гэта для яго горш, чым фiзiчная сьмерць.
Нам усiм прыйдзецца трываць моцнае пагаршэнне эканамiчных абставiн iснавання. Усiм будзе дрэнна. Можа i выбухне...
Адказаць

Імя:: 2 Гамяльчук
28.01.2010 15:32
Ды ён яе ўсе 15 год здаваў. Нiчога не перашкодзiць здаць i канчаткова. I чаму горш? Пагодзiцца як запатрабуюць гаспадары то назначаць лубянскiя якiм пацешным генерал-губернатарам северо-западного края, будзе далей баранаў у стойле трымаць, бо вопыта набраўся скажуць за 15 гадоў. А не, то дык сапраўды мо i сьмерць...