чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 11:32

Палітыка

Янукевіч: Кансультацыі адносна беларускага прадстаўніцтва ў Эўранэст ўжо вядуцца

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе рашэньне Эўрапарлямэнту запрасіць у Эўранэст толькі апазыцыю цалкам слушным. На яго думку, супрацоўніцтва ў «Эўранэсьце» прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці магчымае ў самых розных галінах.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Янукевіч: «Я цалкам згодны з гэтым рашэньнем, тым больш што беларускія ўлады ставілі Эўропе ўльтыматум: або 10 прадстаўнікоў ад нас, або мы ня згодныя ў гэтым удзельнічаць. Быў варыянт кампрамісны: пяць на пяць, які падтрымлівалі і прадстаўнікі беларускага незалежніцкага блёку, і эўрапарлямэнтары таксама. Аднак афіцыйны Менск на яго не пайшоў. Таму цалкам лягічна, што трэба было спыніцца на варыянце — дзесяць прадстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасьці.

Наколькі гэта эфэктыўна і будзе адпавядаць інтарэсам краіны, то лічу, што так. Бо той парлямэнт, які існуе ў Беларусі, ён у вельмі малой ступені можа займацца вырашэньнем нейкіх пытаньняў. І з гэтага гледзішча вельмі важна, што прадстаўнікі дэмсілаў будуць далучаныя да працэсу абмеркаваньня, у тым ліку эканамічнага ды іншага супрацоўніцтва».

Паводле Янукевіча, кансультацыі адносна канкрэтнага прадстаўніцтва ў Эўранэст ўжо вядуцца. Як сярод дэмакратычных сілаў у Беларусі, так і з прадстаўнікамі Эўрапарлямэнту. Кіраўнік партыі БНФ упэўнены, што ў Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства будзе прадстаўлена і ягоная арганізацыя.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Слыхалі?
27.01.2010 21:33
Пэўна ад ПБНФ будзе Губарэвіч, ад ад руху Мілінкевіч:)))))

Імя:: Рыгор Горад:: Нароўля
28.01.2010 09:35
Паглядзіце на гэты твар. Выліты Пуцін!