серада, 23 траўня 2012, Менск 02:46

Палітыка

Васілевіч хоча прапусьціць чыноўнікаў праз паліграф

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч упэўнены, што некаторых беларускіх чыноўнікаў трэба правяраць на дэтэктары хлусьні — ці схільныя яны да карупцыйных злачынстваў.

Рыгор Васілевіч
x
Рыгор Васілевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Я лічу, што можна пры прыёме на працу правяраць чыноўнікаў на паліграфе (дэтэктар хлусьні — Інтэрфакс)”, — заявіў генпракурор у сераду на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Пры гэтым ён адзначыў, што ў сфэры барацьбы з карупцыяй сярод службовых асобаў “вельмі важны фактар падбору кадраў”.

Васілевіч таксама нагадаў сваю ранейшую прапанову: каб скараціць колькасьць карупцыйных злачынстваў сярод чыноўнікаў, некаторых службовых асобаў можна было б вадзіць на экскурсіі ў месцы пазбаўленьня волі.

У 2009 годзе ў Беларусі было зьдзейсьнена болей 3,3 тысячы карупцыйных злачынстваў. 1700 асобаў прыцягнутыя да адказнасьці. Страты ад злачынстваў скалі 53 мільярды рублёў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.