пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:08

Савецкая ўлада 2010

У Слоніме патрабуюць справядлівых выбараў

Слонімскія выбарцы патрабуюць ад уладаў справядлівых выбараў. З такім лістом да старшыні Слонімскага райвыканкаму і старшыні райсавету зьвярнулася група грамадзянаў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

У лісьце падаецца рэтраспэктыва мінулых выбараў у парлямэнт і мясцовыя саветы, а таксама нагадваюцца канкрэтныя факты ціску з боку ўладаў на дэмакратычных кандыдатаў, беспадстаўныя адмовы ў рэгістрацыі дэмакратычных кандыдатаў, выкарыстаньне ўладамі адміністрацыйнага рэсурсу, непрыхаванае фальшаваньне выбараў і іншыя парушэньні заканадаўства.

Выбарцы, зьвяртаючыся да кіраўнікоў раёну, пішуць: “Мы патрабуем прадаставіць нам гарантаванае Канстытуцыяй права абіраць і быць абранымі”.

Сярод канкрэтных патрабаваньняў: уключыць у склад камісіі прадстаўнікоў ад усіх палітычных партый, якія дзейнічаюць у раёне, выключыць маніпуляцыі з рэгістрацыяй кандыдатаў, каб выбары насамрэч адбываліся на альтэрнатыўнай аснове, і прыцягваць да адказнасьці тых кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў, якія, карыстаючыся адміністрацыйным рэсурсам, прымушаюць людзей галасаваць за таго ці іншага кандыдата.

Сярод тых, хто падпісаўся пад лістом, — кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Іван Шэга. Ён сказаў нашаму радыё, што група выбарцаў запісалася на прыём да старшыні райвыканкаму, каб асабіста выказаць яму гэтыя патрабаваньні.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: Менск
20.01.2010 12:04
Трэба растлумачыць пару рэчаў. Згаданы Іван Шэга з "партыі БНФ" -- гэта паплечнік менскага кіраўніка гэтай арганізацыі Янукевіча. Яны на апошнім сваім зьезьдзе выдалілі з кіраўніцтва Баршчэўскага з Вячоркам. Але палітыка іхная засталася такая ж: дапамагаць рэжыму загнаць-завабіць беларусаў на фальшывыя псэўдавыбары. Сапраўдны Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" начале з Зянонам Пазьняком заклікае людзей не паддавацца на хітрыкі рэжыму і не хадзіць на фальшывыя "выбары".