аўторак, 07 лютага 2012, Менск 10:06

Блогі / Ян Максімюк

Штораз тупейшая мова?

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ян Максімюк

Давайце пачнем зь невялічкай забавы цацкай, якая называецца Google Translate. Спачатку паспрабуем перакласьці на ангельскую мову кавалак тыповай "журналісцкай прозы", з сайту Радыё Свабода:

"Расейскі бок абураны намерамі Менску падвысіць кошт транзытных паслугаў больш як у 5 разоў. У “Белэнэрга” такі крок тлумачаць амаль 10-разовым меркаваным павелічэньнем аб’ёмаў падачы электраэнэргіі ў Літву ў зьвязку з закрыцьцём Ігналінскай АЭС. А гэта, маўляў, патрабуе істотнага росту выдаткаў".

Russia has angered the intentions Minsk increase the cost of transit services to more than 5 times. In Belenergo this step explain almost 10-fold the anticipated increase in supply of electricity in Lithuania in connection with the closure of the Ignalina NPP. This, they say, requires a substantial increase in cost.


А цяпер кавалачак мастацкай прозы (пачатак аповесьці В. Быкава "Аблава"):

"Прырэчная лугавая імшарына з раскіданымі па ёй бухматымі купкамі лазняку ды грыўкамі зрудзелага бярэзніку дружна зелянела позняю восеньскай атавай. У доле скрозь было мокра, няўходна, мох часам асядаў пад нагамі, і тады з-пад яго цвіркала мутная жыжа. Але мох дужа не правальваўся, дрыгвы тут не было".

"Pryrechnaya imsharyna meadow with scattered along it buhmatymi Kupka laznyaku dy gryvkami zrudelaga Berezniki amicably green late autumn Ottawa. In percentage was wet through, nyavhodna, moss time settled under their feet, and then from under his muddy tsvirkala zhizhey. But Moss strongly not pravalvavsya, the quagmire was not here".

Хтосьці, хто ведае толькі ангельскую мову, першы фрагмэнт зразумее ўсяго зь невялічкай натугай уяўленьня, але пры другім — разгубіцца дазваньня.

Ну, скажаце, праблема тут перш за ўсё ў аб’ёме беларуска-расейскага слоўніка, які канструктары гэтай перакладной машынкі закінулі ў базу дадзеных (Google Translate перакладае зь беларускай пры пасярэдніцтве расейскай мовы).

Магчыма, што і так. Але я ня ўпэўнены, што Google калісьці будзе патрабаваць ажно так аб’ёмістага беларускага слоўніка, каб яго машынка магла больш-менш уцямна перакласьці кавалак прозы Быкава або Мележа.

Мы жывем у век камунікацыі, калі лічыцца перад усім хуткасьць і эфэктыўнасьць перадачы інфармацыі. А эфэктыўнасьць перадачы інфармацыі ў Інтэрнэце вызначаецца перш за ўсё тым, колькі разоў ваш тэкст адчыняць дзесьці на экране кампутара. Або колькі разоў ён трапіцца каму-небудзь пры пошуку машынкай Google Search. Чым больш стандартны ваш тэкст у адносінах лексыкі і стылю, чым больш трафарэтны ў сэнсе фразэалёгіі, тым большая імавернасьць, што ён будзе заўважаны ў сеціве.

На жаль, інтэрнэтная журналістыка — а сёньня ўжо іншай амаль няма — вымушае пісаць "даходлівай" і "нескладанай" мовай. Чым менш эпітэтаў, тым лепш. Так і хочацца сказаць — чым больш прымітыўна, тым больш чытачоў.

Учора я якраз прачытаў сугучны свайму моўнаму пэсымізму фэльетон "Мова як тупая прылада ў лічбавы век". Напісаў яго сталы фэльетаніст International Herald Tribune, Ананд Гірыдгардас. Ён меў на ўвазе не маленькую беларускую мову, а ангельскую, то бок, сусьветную. Ангельская мова ў Інтэрнэце непазьбежна спрошчваецца ці нават прымітывізуецца, бо, як пранікліва падсумоўвае Гірыдгардас, "у нас так шмат людзей, далёка і блізка, да якіх мы хочам дайсьці, і так мала часу, каб гэта зрабіць, і штораз менш цярплівасьці для моўных правілаў, якія тармозяць наш безаглядны рух у моўнае прадоньне".

Кажучы на больш даходлівай інтэрнэтнай мове, "шкада часу на тую жменьку разумнікаў, якія такія тупыя, што ня здольная ацаніць разумнасьць тупасьці".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Gleb Горад:: Orsha
20.01.2010 05:50
Perfect!
I like it.
I feel sad for a language that touch your soul too.
But it will be back. As Terminator-Arnold Schwarzenegger.
The Internet is not fast enough yet.
And too expensive for many.
Адказаць

Імя:: Borat
20.01.2010 13:07
Jaki siemasz? I like too!

Імя:: alkata
20.01.2010 19:55
Ян, Вы добра ведаеце што электронныя перекладчыкі гэта глупства. Мы бавіліся з гэтакіх перакладчыкаў яшчэ ў мінулым стагодзьдзі. І Google Translate не адыйшоў вельмі далёка ад сваіх пра-пра-пра. Адное што зараз гэты софт працуе праз інтэрнет і не патрэбна нічога інсталяваць.

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
20.01.2010 22:33
Штораз тупейшыя людзi.

Імя:: Прокоп Горад:: Минск
21.01.2010 06:40
Люди, без сомнений, тупеют. Не без ТВ, дешёвого FM-радио, быдлоконтактов и т.п.

По поводу позиций в гугле. Позиция определяется количеством ссылок на материал из других страниц. На оригинальный, сложный, содержательный текст таких ссылок будет больше - и позиция выше. Всё техническое серое и однотипное уйдёт в "зады". Разве нет?
Адказаць

Імя:: Ян Максімюк
21.01.2010 12:05
У прынцыпе, вы маеце рацыю. Адно што Гугал мае сваю інэртнасьць — пакуль так станецца, як вы пішаце, праходзіць даволі шмат часу. У наш век камунікацыі журналісцкія тэмы жывуць наогул дзень-два, то бок, людзі цікавяцца нейкай падзеяй яшчэ дзень-два пасьля яе. Шукаючы інфармацыі пра яе ў Інтэрнэце, яны наогул пішуць самыя трафарэтныя словы ці фразы, якія датычаць такой падзеі. І атрымліваюць кучу трафарэтнага матэрыялу. Арыгінальныя тэксты таксама трапляюцца падчас такога пошуку, але яны недзе схаваныя ў кучы рознага барахла. А калі ўжо яны ўсплываюць наверх у Google Search, людзі наогул цікавяцца іншымі падзеямі і тэмамі.

Імя:: Alies'
21.01.2010 23:41
Vidavochna, shto chas awtara uzho syjsci na pensyju.

Nijakaha razumennja Internetu Jan Maksymiuk ne mae i tamu sumue i nastal'hue pap papiarovym chasam.

Embrace the change!
Адказаць

Імя:: Ананім
22.01.2010 08:04
А сапраўды, на якой мове піша Максімюк? Беларуская для яго не родная, бо мазгі плавяцца, калі чытаеш.