чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 21:21

Чужое дабро

Беларуская міліцыя шукае гімн

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

На сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі
выставілі тры варыянты тэксту для гімну беларускай міліцыі і прапануюць ахвочым дасылаць свае варыянты.

Вось адзіны пакуль беларускамоўны варыянт:



Песня супрацоўнікаў беларускага МУС

Ёсць будынак у цэнтры сталіцы,
Бачыў кожны яго беларус.
Людзі кажуць, што гэта міліцыя,
Але ў доме размешчана МУС.

Прыпеў:
Па краіне ўсёй да раёна
Дзень і ноч супрацоўнікі МУС
Заступаюць на варту Закона,
Адхіляюць людзей ад спакус.
Па Статуту для нас неабходнасць
Грамадзянам, Радзіме служыць.
Мужнасць трэба і гонар, і годнасць,
Працаваць каб пачэсна і жыць.

МУС спрыяе ўсіх службаў адзінству,
Што на варце Закона і праў.
Гэта цэнтр барацьбы са злачынствам -
Міністэрства ўнутраных спраў.

Прыпеў.

Жыхары ў краіне засведчаць
Крымінальнага вышуку плён.
Паставы, участковы ці следчы -
Кожны свой праслаўляе раён.

Прыпеў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Лявон Горад:: Oulu
20.01.2010 06:38
Гэта "творы" самога генерала - міліцыянта М.Чаргінца ці калектыўны твор пісьменніцкага філіяла ягонага Саюзу пры МУС, у "будынку ў цэнтры сталіцы"?

Імя:: Яуген Горад:: Жодзіна
20.01.2010 07:07
Гімн нічога ня варты,так як наскрозь ілжывы.

Імя:: Браніслаў Горад:: Мінск
21.01.2010 00:46
На гэткі кандовы тэкст, дзе адсутнічае нават намёк на паэзію (бо складаў яго не інакш як чарговы рыфмаплёт у галіфэ з партупеяй), ніякі паважаючы сябе кампазітар не возьмецца пэцкаць свае рукі і вушы.
Адказаць

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
21.01.2010 12:05
Чаму такая ўпэўненасць? Хіба ня прыклад прыніжэньня і жадньня дагадзіць хаму з "музыкай", "словамі", і з выканаўцамі такога твору, як "слухай бацьку"?