пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:34

Палітыка

БНФ фармуе ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму

Партыя БНФ пачала фарміраваньне ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму супраць павышэньня ўвазных пошлін на легкавыя аўтамабілі. Пра гэта было заяўлена 16 студзеня ў Менску на пасяджэньні сойму партыі.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
БелаПАН
Як паведаміў намесьнік старшыні партыі Ігар Лялькоў, у ініцыятыўную групу павінна ўвайсьці як мінімум тысяча чалавек. Ён падкрэсьліў, што гэта павінны быць "не ангажаваныя асобы, а тыя, каго непасрэдна закранае дадзеная праблема".

Папярэдняя дата правядзеньня сходу ініцыятыўнай групы — 28 лютага.

Упершыню ініцыятыва правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму па пытаньні павышэньня мытнай пошліны на аўтамабілі была агучана Партыяй БНФ у сьнежні мінулага года.
У кіраўніцтве партыі мяркуюць, што пагадненьне аб стварэньні Мытнага саюза, падпісанае 27 лістапада ў Менску кіраўнікамі Беларусі, Казахстана і Расіі, "ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уступленьне ў сілу падпісаных дакумэнтаў можа пацягнуць пагаршэньне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным павышэньнем мытных тарыфаў і, адпаведна, цэн на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасьці на легкавыя аўтамабілі".
У Партыі БНФ таксама ўпэўнены, што стварэньне Мытнага саюза ігнаруе інтарэсы беларускага малога і сярэдняга бізнэсу.

Фарміраваньне ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму плянуецца завяршыць да 1 сакавіка. Прадугледжваецца, што ў групу ўвойдуць у тым ліку прадстаўнікі Партыі БНФ, якія будуць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Фрабел.
16.01.2010 18:09
Самае "важнае" пытаньне мабыць !? Столькі жыцьцёвай энергіі ўкладуць у самую "важную" праблему, бо астатняе - другаснае ???
Ганьба такой БНФ !!! І такім "барацьбітам" з рэжымам !!!

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
17.01.2010 06:39
Что-то запамятовал. Это не та ли партия, что раньше боролась за Национальное Возрождение?
Ну, наконец-то, разродились Ляльков с Янукевичем.
Долгое время всё понижали уровни и выходили.
Пошла работа.
Хочешь стать депутатом сельсовета присоединяйся к " Партии поношенных автомобилей". В старину БНФ.
И вопросов типа: "А на хрена собаке пятая нога?" не задавать.
Борьба за Идею (used cars) выше всех собак и их пятых ног.
И хрена тоже.
Адказаць

Імя:: Інтэрнаўт са стажам
17.01.2010 14:00
Ныйце, ныйце гучней, хартыйныя няўдачнікі.

Імя:: Ананім
17.01.2010 15:58
референдум против повышения пошлин на авто...
а вторым пунктом нужно добавить -- и против повышения пошлин на российскую нефть..
на "ура" примут...

Імя:: Бенедзікт
19.01.2010 20:32
Галоўнае, для гэтых штатных маладзёнаў - падгадаць свой рэфэрэндум да пэўных выбараў...