пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:25

Палітыка

Зянон Пазьняк: “Час цемры неўзабаве згіне”

Зянон Пазьняк пракамэнтаваў учынак актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі, які вывесіў на ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пазьняк: “Гераічны ўчынак Сяргея Каваленкі з вывешваньнем беларускага сьцяга ў Віцебску яшчэ раз паказаў, што значыць сьцяг у сыстэме каштоўнасьцяў народа, і што за рэжым улады ёсьць у Беларусі. Наш сьцяг - гэта сымбаль усіх нас, усяго нашага гістарычнага і культурнага існаваньня. Тут -- уся наша Беларусь, як зьява жыцьця і Вечнасьці. Людзі, якія гэта ўсьведамляюць, здольныя на подзьвігі дзеля сьцяга.

Нагадаю, з чаго пачынаў антыбеларускі рэжым -- з замены беларускага сьцяга на сьцяг акупацыйны, на знак камуна-савецкай акупацыі. І гэта ня проста фармальнасьць. Які сьцяг -- такая і палітыка. Палітыка пад акупацыйным знакам -- акупацыйная. Гэта значыць -- антыбеларуская, антынацыянальная. Гэта палітыка цемры, накіраваная на вынішчэньне беларускай мовы, беларускай свабоды, і беларускай культуры. Усё адпаведна. Гэта палітыка ўнутранай акупацыі, якая хоча пераўтварыць людзей у замарожаных пінгвінаў, і дзейнічае яна як зондэр-каманда.

На Каваленку накінуліся і пачалі зьбіваць, пачалі зьневажаць, зь нянавісьцю і злобай. Беларуская ўлада і прадстаўнікі беларускай улады так бы сябе ніколі не паводзілі. Гэта стыль чужой улады, якая ваюе з народам.

Легендарны Мірон (а гэта канкрэтны чалавек) сваімі подзьвігамі стварыў нефармальны "Ордэн беларускага сьцяга". Рыцарам Сьцяга можна стаць, толькі зьдзейсьніўшы подзьвіг, варты ўзроўню Мірона. Сяргей Каваленка стаў такім рыцарам. Годны ўчынак і годныя паводзіны. Рыцар Сьцяга альбо робіць вялікі ўчынак таемна і яго ніхто ніколі ня бачыць, альбо робіць адкрыта, і адкрыта абараняе гонар Сьцяга.

І заўважце, як пры адкрытай пазыцы Каваленкі пачаў кідацца ў бакі і курчыцца антыбеларускі рэжым. Каваленку выпусьцілі да суду, бо спалохаліся беларускага рушэньня і росту яго папулярнасьці. Хаця, які тут суд, судзьдзяў трэба судзіць.

Хоць павольна, але мінае ўжо час цемры, і неўзабаве згіне зусім”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Уладзімір Горад:: Менск
15.01.2010 09:29
Лепш не скажаш!

Імя:: Юры Горад:: Мінск
15.01.2010 10:17
А не занадта Вы, паважаны, перавіраеце, гаворачы пра "гераічны ўчынак"??? Якое ж тут геройства??? Які яшчэ рыцар??? Нейкі выскачка вырашыў прапіарыцца, вось і ўсё. Не бачу нічога патрыятычнага.
А пыцягваць за вушы такія вось факты - таксама мала гонару.
А суд... які тут яшчэ суд. Гэта проста хуліганства.
Адказаць

Імя:: 2 Юрий
15.01.2010 11:57
Бачна цяжка цябе даўся гэты твой выступ па-беларуску...
Адказаць

Імя:: Здань
15.01.2010 18:26
Калябарантам гэта цяжка зразумець.

Імя:: 12 Горад:: Мінск
15.01.2010 10:23
Пазняк проста смяшыць. "Рыцар Сцяга" здейсніў заказ сілавікоў з каманды прэзідэнта. Паплечнікі Вячоркі - адпрацаваны матэрыял. Сёння палітычныя партыі не купіш.
Адказаць

Імя:: 2 12
15.01.2010 11:42
Я знал, что Лялька это ты... Более того, я знаю кто ты... Привет жадобину с зайцевым...

Імя:: Віж
15.01.2010 10:55
Пазьняк як заўсёды мае рацыю. Беларусь знаходзіцца пад маскоўскай акупацыяй. Можна дадаць, што і пад нямецкай, бо немцы дамовіліся з маскалямі, каб ім газ спраўна паступаў. Яны і не хаваюць таго. Каваленка сапраўды нацыянальны герой. Вельмі мужны ўчынак. Шкада, што невядомыя імёны тых бобікаў, што яго зьбівалі. Гэта сучасныя эсэсаўскія найміты-паліцаі. Прыйдзе час, іх трэба будзе судзіць як і нямецкіх фашыстаў.

Імя:: malec
15.01.2010 12:12
МегаЗмагар-эмігрант камэнтуе толькі ўчынкі сваіх аднапартыйцаў на Беларусі. Паважаны Зянон, а не забыліся лі вы на такія ж учынкі другіх беларусаў, якія штомесяц вывешваюць сьцягі. Ці гэта для вас агенты лубянкі. як вы любіце называць людзей. якія вас крытыкуюць?
Адказаць

Імя:: фронтавец
15.01.2010 15:35
А ў чым праблема, шаноўны? Пазьняк мае поўнае права пракамэнтаваць учынак члена сваёй партыі. А што да астатніх асоб, якія вывешваюць нацыянальны сьцяг, дык пра іх ёсьць у "Беларускіх ведамасьцях", якія выдае Пазьняк. Толькі вось лідэры "другіх беларусаў" блякуюць гэтае выданьне, бо там праўда пра некаторых такіх лідэраў.
Адказаць

Імя:: 2 malec
15.01.2010 18:45
а кто тебя знает Герой ты или...просто Форумный змагар...з Пазьняком. Сколько и что сделал Позняк все знают, а что сделал "герой", чтоб называть Позняка "мега-Змагаром-эмигрантом" неизвестно. Явно столько же сколько и Позняк, раз такой крутой, на язык.

Імя:: )
15.01.2010 12:20
ну і ну. Беларусь ужо і пад нямецкай акупацыяй))) лепш не скажаш спадар Віж. мо неўзабаве скажам, што Беларусь пад акупацыяй Зямлі, і насамрэч мы марсіяне?
а наконт Пазьняка, усе ўжо даўно ўсё зразумелі. 16 год крычэць, што акупацыйны рэжым гіне, а потым, калі ён сыйдзе (а ён сыйдзе) з-за рухомасьці часу, сказаць што я (Пазьняк) ўсё ведаў, гэта ў стыле дзядзькі Зянона.
дарэчы і наконт сьцяга: такія "геройствы" амаль кожны тыдзень робяцца па ўсёй краіне, і не трэба тут "медальки" разьвешваць
Адказаць

Імя:: Здань
15.01.2010 18:33
Ну не. Хлапцу рэспект i паважуха!
А як сабакi замiтусiлiся - паказалi усе чаго вартыя :)

Жыве Беларусь!
Адказаць

Імя:: Михась Горад:: Менск
16.01.2010 05:28
Это где вы нашли у Позняка про немецкую оккупацию?К сожалению, он как раз ничего не сказал о новом секретном германо-российском пакте,который сделал возможным, например,вето Москвы на вступление Украины и Грузии в НАТО.
Адказаць

Імя:: )
16.01.2010 14:27
калі Міхась чытаць не навучыўся, дык я скажу, што словы пра нямецкую акупацыю напісаў Віж.

Імя:: azchbeta Горад:: belarus
15.01.2010 13:28
Згодна ва ўсім з Зянонам Станіслававічам. Гэты геройскі учынак будзе абавязкова ўпісаны ў нашу гісторыю. А тое, што суддзяў трэба судзіць ужо відавочна кожнаму беларусу. Пра што толькі яны думаюць, калі судзяць і кідаюць у турмы нявінных людзей. Няўжо яны лічаць, что Лукашэнка БОГ і ім не будзе расплаты.Падумалі бы хоць: не вас, дык вашых дзяцей Бог пакарае, а гэты яшчэ горш. Не разумею, няўжо яны больш любяць Коліньку, чым сваіх дзяцей.
Адказаць

Імя:: Двужыл
15.01.2010 15:02
"Няўжо яны лічаць, что Лукашэнка БОГ і ім не будзе расплаты."

Вы, Аzchbeta, мо' асабіста паведаміце Лукашэнку, што гэта не так, ці спадзяецеся, што на гэта наважыцца хтось іншы?.. Наўрацці.

Імя:: Беларуска Горад:: Менск
15.01.2010 17:07
Пад носам у акупантаў падняць наш СЬВЯТЫ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ СЬцяг- гэта мужны учынак,сапраўднага змагара за Незалежнасьць нашай роднай БЕЛАРУСІ.

Імя:: alexshat Горад:: minsk
15.01.2010 17:27
М.І.Р.О.Н - Гэта МУЖНАСЬЦЬ І РАЗВАГА ,,ОРДЭНА НЕПАХІСНАСЬЦІ,. Магутная з,ява СЛОВА , як вядома яно дадзена БОГАМ і калі ім карыстаецца чалавек, дзеля ПРАЎДЫ...то яно становіцца зброяй супраць ворагаў нашай ПРАЎДЫ , як і робіць гэта ,,дзядзька ЗЯНОН,,Выдатны артыкул,Выдатныя словы.Выдатная ІДЭЯ...
Алесь...

Імя:: Michal Zaleski Горад:: Mensk
15.01.2010 17:34
"Наш сьцяг - гэта сымбаль усіх нас, усяго нашага гістарычнага і культурнага існаваньня".
Нехта можа знішчыць адзін, канкрэтны сцяг, навэт мноства сцягоў... Але мінулае не сцярэш і будучыню ня спаліш. Вось і шалеюць тыя, хто называе нашу Бацькаўшчыну: "эта страна".

Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
15.01.2010 18:13
А хто у РБ назначае суддзяу??? Хто плацiць,- той i музыку заказвае.
Патрэбна узаконiць новыя умовы выбару суддзяу,- каб суддзi былi
незалежныя i падпарадкоувалiся толькi Закону, а не тым хто мае
уладу, вялiкiя грошы i знаёмства. А так я "самазабойцау" сярод
суддзяу ня бачу. Жывецца iм ня дрэнна - зарплаты, прэмii,кватэры.
А пра Божы суд яны ня думаюць, а нада бы.

Імя:: Kalian Горад:: РУдзенск
15.01.2010 18:13
А хто у РБ назначае суддзяу??? Хто плацiць,- той i музыку заказвае.
Патрэбна узаконiць новыя умовы выбару суддзяу,- каб суддзi былi
незалежныя i падпарадкоувалiся толькi Закону, а не тым хто мае
уладу, вялiкiя грошы i знаёмства. А так я "самазабойцау" сярод
суддзяу ня бачу. Жывецца iм ня дрэнна - зарплаты, прэмii,кватэры.
А пра Божы суд яны ня думаюць, а нада бы.

Імя:: антон
15.01.2010 18:48
и как всегда поднялся шум, типо "недовольных". хорошо зенон сказал, снова сильно.

Імя:: Фрабел.
15.01.2010 19:58
Зянон - гэта беларуская СІЛА і ГОНАР !!! Сяргей - Герой !!!
Але сколькі яшчэ на нашай зямлі подлых чалавечыкаў - НЕ беларусаў,
якія не маюць ні сумленьня, ні чалавечнасьці, але толькі гаўкаюць тут !
ГАНЬБА вам, лукашысцікі !!!

Імя:: Tata
15.01.2010 20:30
..."пачынаў антыбеларускі рэжым -- з замены беларускага сьцяга на сьцяг акупацыйны"...

Дарагі спадар Пазьняк,

магчыма Вы і маеце рацыю ў нейкім сэньсе. У той жа час, неабходна не забываць, што бел-чырвона белы элемент на сучасным штандары, вядомы нам, як "нацыянальны арнамант", у літаральным сэньсе перастаяў не стагодзьдзі, а тысячагодзьдзі. Гэта нэ проста арнамант. Гэта надпіс, аформлены ў забытым намі ведычным стылі. Гэты надпіс чытаецца як: Мы- Дзеці Багоў. Гэты, з Вашага дазваленьня, "арнамант" захаваўся не толькі ў Беларусі, але й шмат якіх мясьцінах на нашай планеце, як рэха магутнае старажытнае цывілізацыі, якая мела глабальны ўплыў, і ў справе пабудовы якой наш продак- Беларус гуляў, бадай, асноўную ролю. Канешне, гэтаму надпісу не зусім пасуе астатні дызайн "вандэйскага" сцягу. Але ўсё ж... Давайце ня будзем зацыклівацца на нейкіх кароткіх і параўнальна нядаўніх падзеях. А то- 'камуністы-', 'фашысты', 'палякі', 'ліцьвіны'... -Гэта апошні і вельмі кароткі абрэзак шматтысячагадовае гісторыі Русі Белае. Давайце шырэй глядзець і думаць катэгорыямі, калі не вечнасьці, то, па крайняй меры, адукаванага чалавека, які не спыняе сваё навучаньне ні на дзень. Яно свае возьме.
Адказаць

Імя:: сын
15.01.2010 22:23
Для Вас, "тата", Русь (белая), а для нас -- БЕЛАРУСЬ!

Імя:: Косцік Горад:: Віцебск
15.01.2010 20:50
Жалко, что Сергей Коваленко вместо звезды на ёлку вдобавок к стягу Погоню не повесил. Эффект был бы в два раза сильнее. Лукашисты лопнули бы от злости. А Зенон самая просвещённая личность в Европе. Посмотрите на физиономии европейских политиков, послушайте их высказывания. До чего они обмельчали, ужас! Позняк прав - немцам выгоден Александр Лукашенко. Да и не только немцам.

Імя:: Пятро Касьнерык Горад:: в.ПЕРНАОІСНЫ
15.01.2010 22:36
:
Парвільна!!!
Сьцяг на ёлку!
Пагоню на масленіцу!!!
Раду БНР на сабантуй!!!
Веной дорогой ИДЁТЕ ТОВАРИШЧИ!!!


Імя:: Антось Горад:: Жуцькавiчы
15.01.2010 22:58
Общество расколото.Но всегда были и будут хорошие люди,неподвластные дебильной коммунистической или примитивно-колхозной пропаганде.Временщики и грабители обязательно сгинут,распираемые своими внутренними противоречиями.Молодец,Сергей!
Адказаць

Імя:: Rick Горад:: Гомель
16.01.2010 00:29
Згодзен з Пазьняком на ўсе сто. А тыя, якія дазваляюць нейкія выпады ды знявагу - проста прыстасаванцы пры грошах, пена. Ім ўсе роўна куды і як пойдзе Беларусь. Такіх калісь называлі пацукамі тылу. Ўчынак Сяржука Каваленкі сапраўды гераічны. Таму і такая рэакцыя "ўлады", бо гэта натхняе людзей на перамогу, ўздыме дух, надею, абуджае да дзеянняў. Гэта не "круглый стол" ці "семенар" ад якіх ужо дурна. А што тычыцца самой асобы Зянона Пазьняка, то асобы такога маштабу ў Беларусі яшчэ небыло і няма. І не офіснаму планктону судзіць аб яго дзейнасці.

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
16.01.2010 12:44
Zauzhdy pavazhau Zianona Stanislavavicza za jaho patryjatyzm.liczu szto uzho niadouga zastalosia nam blukac' u ciemry.

Імя:: Andrei Горад:: Garodnia
16.01.2010 13:27
Uchynak Siargeja Kavalenki abudziu NADZEJU i VERU ,shto BELARUS ZHYVE !
Heta i pryklad i nathnenne dlia belarusau. I napamin - shto kozhny pavinen godna nesci NASH SCIAG (shanavac nashu movu,gadavac dzetak belarusami,vedac nashu historyju i kulturu,prapagandavac nashy symbaly ,spiavac belaruskija pesni,byc salidarnym i neabyjakavym da zla i t.d.).
I adzin u poli vajar! A RAZAM ?!
Dziakuj brace.
Berazhy Ciabe BOZHA.
Камэнтары. Старонка з 2