пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:30

Палітыка

Задай пытаньне Леаніду Краўчуку!

17 студзеня Украіна будзе абіраць новага, чацьвёртага па ліку прэзыдэнта. Сярод фаварытаў прэзыдэнцкай гонкі прэм’ер Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыйнай Партыі Рэгіёнаў Віктар Януковіч. А ў чытачоў “Свабоды” зьявілася магчымасьць задаць пытаньне першаму прэзыдэнту Украіны Леаніду Краўчуку, які пагадзіўся даць інтэрвію нашаму радыё ў бліжэйшы чацьвер.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Леанід Краўчук быў адным зь трох лідэраў постсавецкіх дзяржаваў, якія падпісалі Белавескія пагадненьні 1991 году аб распадзе СССР. У 1994 годзе спадар Краўчук пайшоў на датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары, прайграў іх і перадаў уладу Л. Кучме. У 2004 годзе на выбарах прэзыдэнта Л. Краўчук падтрымліваў тагачаснага прэм’ера Віктара Януковіча, на гэтых выбарах ён зьяўляецца даверанай асобай цяперашняга кіраўніка ўраду Юліі Цімашэнкі.

Пытаньні Леаніду Краўчуку пакідайце ў камэнтарах да гэтага артыкула.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: чытач
12.01.2010 15:37
Пан Краўчук, хацелі б вы зноў стаць прэзыдэнтам? чаму вы цяпер падтрымліваеце аранжавага кандыдата, а ў 2004 -- блакітнага?

Імя:: tt
12.01.2010 16:39
Спадар Леанід добрага дню Вам! Дайце калі ласка сваю ацэнку працы "памаранчавай кааліцыі". Чаму такі едны хаўрус, як здавалася некалькі гадоў таму, так скандальна расваліўся? Ці магло быць інакш?
Дзякуй за адказы.

Імя:: Дмитрий
12.01.2010 17:22
Пока жив Кравчук, задавать ему вопросы имеет смысл только историкам. Но разве он расскажет всю правду?

Імя:: Димыч
12.01.2010 19:50
Вам за развал СССР и Беловежские соглашения не стыдно, экс-секретарь по идеологии ЦК КПУ ?

Из коммунистов в националисты. И как Вам там?:))
Адказаць

Імя:: Мінак Горад:: Менск
13.01.2010 08:34
Неяк няёмка за Вас, Дзімыч, няўжо адзін, хай тры, слабых чалавека разбурылі такую вялікую дзяржаву? Ужо шмат разоў казалі свету, што былі аб'ектыўныя чыннікі гэтага развалу. А Вы ўсё, як нейкі дзіцятка-ідэяліст, пра пушчу, келіх, ды трох асілкаў!

Імя:: Праўкраінец Горад:: Смаргонь
13.01.2010 01:13
Вітаю, шаноўны Леанід.
Маю гонар задаць Вам некалькі пытанняў:
1. Ці рабіліся сацапытанні, за каго прагаласуюць выбаршчыкі, калі ў другі тур пройдуць Цімашэнка і Януковіч і які вынік?
2. У чым прычыны такой палітычнай раз'яднанасці Украіны, калі ва ўсходняй частцы у прапорцыі 85\15 галасуюць за прарасейскія партыі і кандыдатаў, а ў заходняй у такой жа прапорцыі за нацыянальныя партыі і кандыдатаў?
3. Ва Украіне самая празрыстая на пастсавецкай прасторы працэдура падліку галасоў на выбарчых участках. Кожны бюлетэнь дэманструецца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам з адпаведным улікам. Назіральнікі знаходзяцца пры падліку там, дзе ім зручней бачыць. На іх ніхто не звяртае ўвагі. І яны нікому не перашкаджаюць.
У Беларусі гэта працэдура наадварот- самае таемная. Нават сябры камісій (акрамя старшыні) не ведаюць рэальнага выніку. Назіранне за падлікам носіць дэкаратыўны характар - назіральнікаў не дапускаюць на адлегласць бачання прозвішчаў у бюлетэнях.
Гэты парадак сучасная беларуская улада упарта не хоча мяняць. Аб гэтам сведчаць і апонія змены ў выбарчым заканадаўстве.
Улічваючы Ваш аўтарытэт ці маглі б вы разам з Лукашэнкам і Ярмошынай распіць бутэлечку добрага ўкраінскага каньячку і прызваць субяседнікаў да сумлення ў пытанні арганізацыі празрыстых выбараў?
Апошняе пытанне зададзена з пачуццём гумару. Таму і адказ можа быць такім жа..
Дзякую і зычу поспехаў.

Імя:: Оля
14.01.2010 12:52
Сп Прэзыдэнт, што вам падабаецца ў Аляксандры Лукашэнку, а што не?

Імя:: Алексей Горад:: Минск
14.01.2010 16:33
Вы жалеете о подписании Беловежских соглашений? Это была ошибка?

Імя:: Алексей
14.01.2010 16:34
Вы поддерживаете контакты с гн Шушкевичем?

Імя:: Алексей Горад:: Минск
14.01.2010 16:34
За кого вы проголосуете 17 января?