Слухаць

Цяпер у эфіры

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Марыя Мартысевіч
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Адвакату адмовілі ў спыненьні крымінальнай справы супраць Аўтуховіча

Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка

05.01.2010 14:08

Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.

Як падае БелаПАН, адвакат адзначыў, што адразу ж пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы ён падаў хадайніцтва сьледчаму аб спыненьні крымінальнай справы ў дачыненьні да Аўтуховіча. "І амаль адразу ж у задавальненьні хадайніцтва было адмоўлена", — сказаў Сапелка.

Адвакат ня ведае, на якім этапе знаходзіцца справа яго падабароннага. "Я ня ведаю, дзе яна знаходзіцца, ці перададзена яна ў пракуратуру. Пакуль ніякіх афіцыйных папер на гэты конт я не атрымліваў", — адзначыў Сапелка.

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 году. 18 лютага ім было высмтаўлена абвінавачаньне паводле артыкулу 218 Крымінальнага кодэксу. 23 чэрвеня ў дачыненьні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, "іншых асобаў" была распачата справа паводле артыкулу 359 Крымінальнага кодэксу (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту Асіпенку і Аўтуховічу было выстаўлена 20 лістапада.

8 жніўня Лявонава вызвалілі зь менскага сьледчага ізалятару, а 24 верасьня з яго былі зьнятыя ўсе абвінавачаньні.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile