Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая кніга Ніла Гілевіча


Калядным падарункам ад выдаўцоў — Нілу Гілевічу, а ад патрыярха беларускай літаратуры — беларускім чытачам стала кніга “Замова ад страху”.

У новай кнізе народны паэт Беларусі сабраў вершы апошніх гадоў. Гэта творы, якія ўжо друкаваліся ў незалежных выданьнях, а таксама творы, якія да кнігі нідзе не былі надрукаваныя. Чытач знойдзе ў кнізе вершы лірычныя і вершы публіцыстычныя.

“Замова ад страху” выйшла ў бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”. Днямі яна паступіць у кнігарні, якія не ўваходзяць у дзяржаўную сетку “Белкніга”..
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG