аўторак, 07 лютага 2012, Менск 10:05

Грамадзтва

Аднаўленьне палаца Агінскіх

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
dasha-lis

Так сталася, што нарадзілася і жыву ў мястэчку Залесьсе на Гарадзеншчыне… Так сталася, што менавіта тут пражыў дваццаць цікавых год на пачатку 19 ст. палітык і кампазытар Міхал Клеафас Агінскі... І менавіта тут напісаў свой знакаміты палянэз “Разьвітаньне з Радзімай”.

Стары палац роду Агінскіх патанае ў сьнезе. Забіты (дошкамі), забыты (людзьмі), закінуты (дзяржавай). Сьцены і дах — тое, што ад яго засталося. Дах — гэта надзея. Надзея на ажыўленьне пасьля стадыі бясконцай рэстаўрацыі… Надзея на рэстаўрацыю, а ня хуткасны эўрарамонт а-ля Нясьвіж…

Ноч. Дрэвы старога парку выгінаюцца пад ветрам у жахлівых танцах… Месяц сьвеціць у забітыя дошкамі вокны палаца… Прывід князя Міхала сеў у прывідны фатэль, запаліў вогнішча ва ўяўным каміне і… застаўся. Маёнтку патрэбен гаспадар. Маёнтак стаміўся ад прыхадняў.

Палянэз — сэрца Беларусі. І яму балюча…

Зьявіўся добры гаспадар у маёнтку Агінскіх, які адновіць выкшталцоны стыль былых Паўночных Афінаў, — вось пра гэта было б цудоўна напісаць напрыканцы 2010 году!

Цуды час ад часу здараюцца… На іх нельга разьлічваць, але можна — верыць!
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: alex
01.01.2010 22:16
каб спраўдзілася...

Імя:: Ян Горад:: Менск
01.01.2010 23:05
Даша -- вы разумніца! З Новым годам!

Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
02.01.2010 12:36
Гэта ўсё на сумленьні камуністаў і клікі Лукашэнкі...

Імя:: Ананім
02.01.2010 15:08
Alex
Было б здорава!

Імя:: dasha_lis
02.01.2010 15:11
Яну
Дзякуй:), я рада, што мой пост вас зачапіў:) З Новым! І з Калядамі:)

Імя:: dasha_lis
02.01.2010 15:12
Міколу
Гэта ЎСЁ і на нашым сумленні таксама:)

Імя:: Иван 46 Горад:: Брест
03.01.2010 21:30
А што думае пра гэта мiнистр