пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:27

Палітыка

Найбольш абсурдная адмова году

Дыплём з такой жартаўлівай назвай прысуджаны Ўпраўленьню юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму незарэгістраванай Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Падставай для такой “узнагароды” стала адмова ў рэгістрацыі слонімскага грамадзкага аб’яднаньня “Залаты леў”. Адной з прычын адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што “ў тэксьце статута арганізацыі адсутнічае расшыфроўка назвы “Залаты леў”.

Заўтра ў абласным судзе Горадні будзе разглядацца скарга слонімскіх актывістаў на гэтае рашэньне. І заўтра ж актывісты плянуюць уручыць “дыплём” прадстаўнікам абласнога ўпраўленьня юстыцыі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяржук Аржанцаў Горад:: Клімавічы
29.12.2009 00:18
Самае сьмешнае тое, што герб Слоніма - гэта "у блакітным полі залаты леў". Як жа слонімскія чыноўнікі патлумачаць выяву ільва на гербе?