пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:51

Грамадзтва

2009. Год блогераў на Свабодзе

Сёньня на сайце «Свабоды» блогеры пішуць Калядную казку. Так завяршаецца Год блогераў на свабодзе. Пра вынікі і пляны на 2010 год мы гаварылі з каардынатарам гэтага праекту Валерам Каліноўскім.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Эфір 24 сьнежня. 7 гадзіна раніцы


Ганна Соўсь:
Валер, давайце падсумуем вынікі першага Году блогераў на свабодзе. Колькім блогерам «Свабода» прадаставіла сваю старонку? Якія допісы былі найбольш чытанымі? Набольш камэнтаванымі?

Валер Каліноўскі: Каб б быць дакладным, я падлічыў: 64 блогеры Жывога журналу і іншых пляцовак прымалі ўдзел у Днях блогера на сайце Свабоды з 14 лютага гэтага году, яшчэ 12 блогераў па тыдні вялі “аблогу” беларускай блогасфэры цягам летніх месяцаў. Усе іх артыкулы дагэтуль даступныя на сайце Свабоды. Так што мы знайшлі нямала новых аўтараў, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў Расеі, Канадзе, Ізраілі, Літве, там, дзе фізычна жывуць беларускія блогеры. Іх публікацыі заўсёды былі сярод самых чытаных і самых камэнтаваных на сайце Свабоды. Некаторыя выклікалі нават шматдзённыя дыскусіі сярод чытачоў. Не хацелася б кагосьці выдзяляць, кожны чытач нашага сайту мог сам скласьці ўражаньне, можа і цяпер зьвярнуцца да тэкстаў, а слухачы нашага радыё чулі галасы блогераў, якія былі гасьцямі ранішняга і вечаровага эфіраў. Агулам хацеў бы зазначыць, што блогасфэра ў Беларусі сталася прыкметнай грамадзкай зьявай, у краіне, у якой доступ да звычайных СМІ абмежаваны ўладамі, блогасфэра проста квітнее рознымі думкамі, спрэчкамі, дыскусіямі. З гэтай незвычайнай зьявай мы і імкнёмся бліжэй пазнаёміць чытачоў нашага сайту. Ды і самім блогерам было цікава пісаць для нашых чытачоў. Мала хто абмяжоўваўся тысячай знакаў, часта нашымі аўтарамі з ЖЖ дасылаліся сапраўдныя літаратурныя ці журналісцкія творы.

Соўсь:
Якім быў крытэр, па якім вы запрашалі блогераў у праэкт «Свабоды»? Ці лёгка было дамовіцца? Ці былі сустрэчныя прапановы?

Каліноўскі: Крытэр адзіны – каб журнал блогера ў інтэрнэце быў цікавым, адметным, каб там уздымаліся важныя тэмы, блізкія нашай аўдыторыі, хоць часам і спрэчныя. Так што давялося перагледзець сотні блогаў, прыслухацца да парадаў да калегаў, апрача іншага самі блогеры ў публікацыях на нашым сайце раілі сваю пяцёрку блогаў, зь якімі варта пазнаёміцца, былі парады і ад чытачоў, якія яны пакідалі ў камэнтарах на сайце. Да гэтых парадаў заўсёды прыслухоўваемся. І прыемна, што цяпер сярод тых блогаў, якія варта наведаць, многія ўжо раяць тых аўтараў, якія раней былі ўдзельнікамі Дзён блогера на нашым сайце. Ну а дамовіцца канешне ўдалося ня з усімі, каго хацелася б запрасіць, хтосьці быў заняты, хтосьці не адгукаўся, хтосьці адмаўляўся. Але ў нас яшчэ ёсьць час, каб значна пашырыць спіс удзельнікаў нашага наступнага году блогераў на сайце Свабоды.

Соўсь: Ці былі выпадкі, калі пасьля ўдзелу ў свабодаўскім праекце штосьці істотна мянялася ў жыцьці блогераў?

нашыя чытачы змогуць прачытаць згадкі пра калядныя сустрэчы і цуды, пра радасьць сьвята Хрыстовага нараджэньня, пра бамжоў, якія атрымалі 4,5 мільярда эўра, пра бараду, якая пайшла гуляць асобна ад гаспадара, пра тое, чаго няма ў Грэцыі і пра падарунак з Турэччыны, пра любоўны смак навагодніх мандарынак
Каліноўскі:
Для пачатку скажу, што некалькі блогераў мы запрасілі пісаць для нашага сайту рэгулярна, так мы атрымалі новых сталых аўтараў. Быў яшчэ адзін выпадак з жыцьця нашых аўтараў – блогерка-інвалід Дар’я Ліс напісала пра сваю сяброўку з Бабруйску Інгу Татур, таксама інваліда, якая ня можа самастойна рухацца. Гэты допіс быў у першым Дні блогера на сайце Свабоды. Пазьней пра гэтую дзяўчыну Інгу Татур даведаліся многія блогеры, і зь ініцыятывы Натальлі Васілевіч, таксама ўдзельніцы аднаго з Дзён блогера на сайце Свабоды, сабралі грошы на электрычны вазок Інзе. Гэта сталася для яе сапраўдным цудам. Інга Татур, дарэчы, падрабязна піша пра гэты выпадак салідарнасьці ў сённяшнім Дні блогера.

Соўсь: Пасьля такой шчыльнай працы з блогерамі і вандраваньня ў беларускай блогасфэры вам самому не захацелася завесьці свой блог у жывым журнале?

Каліноўскі: Думкі такія ўзьнікаюць, але мяне пакуль спыняе тое, што я ў такім выпадку буду больш ангажаваны, у мяне будуць свае фрэнды, сябры, будуць нейкія ЖЖ-суполкі, у якіх удзельнічаюць блогеры. Так што пакуль устрымаюся. Гэта можна параўнаць з навукоўцамі, якія вывучаюць манэты -- яны звычайна асабіста ня маюць калекцыяў, бо толькі ў такім выпадку нумізматы даюць ім вывучыць іх калекцыі.

Соўсь: Якім будзе Дзень блогера на Свабодзе ў 2010 годзе?

Каліноўскі: Будуць некаторыя зьмены, але неістотныя, толькі такія, якія палепшаць нашае супрацоўніцтва з блогерамі. Будуць новыя аўтары, будуць новыя тэмы. Галоўны прынцып – свабода творчасьці застанецца.

Соўсь: А 8 гадзіне раніцы чытачоў нашага сайту чакае 8 каляных казак ад беларускіх блогераў. Давайце захаваем інтрыгу, але хаця б каротка праанасуйце, якія там будуць цікавосткі і сюрпрызы?

Каліноўскі: Дарэчы, блогеры ахвотна адклікнуліся на прапанову напісаць пост у выглядзе каляднай казкі. Творы атрымаліся цікавыя, між іншага нашыя чытачы змогуць прачытаць згадкі пра калядныя сустрэчы і цуды, пра радасьць сьвята Хрыстовага нараджэньня, пра бамжоў, якія атрымалі 4,5 мільярда эўра, пра бараду, якая пайшла гуляць асобна ад гаспадара, пра тое, чаго няма ў Грэцыі і пра падарунак з Турэччыны, пра любоўны смак навагодніх мандарынак.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
24.12.2009 07:33
Вы малайцы, што задумалі і ажыцьцявілі гэты праект.

Імя:: Мікола Дзямідовіч Горад:: Гомель
24.12.2009 11:32
Спадары, кіньце займацца лухтой. Для радыёстанцыі (дзяржаўнай амэрыканскай, дарэчы) надаваць столькі ўвагі блогерам, якія ёсьць па-сутнасьці графаманамі, ня толькі не салідна, але ёсьць марнаваньнем грошай амэрыканскіх падаткаплацельшчыкаў. Лепей бы ўласна радыё займаліся. А то ў вас ужо няма чаго слухаць: адны паўторы паўтораў. Я як-небудзь наважуся ды напішу скаргу ў кангрэс ЗША. Спэцыяльна заплачу перакладчыку і адашлю туды. Хай замест Лукашука каго больш кампэтэнтнага паставяць. Няхай ён за свае грошы сабе сайт з блогерамі зробіць, а таксама за свае грошы кніжкі выдае. А нехта іншы будзе за радыйныя дзяржаўныя (хай сабе і іншай дзяржавы) грошы радыё разьвіваць.

P.S. Паспрабуйце толькі не паставіць гэты допіс, я вам яшчэ і цэнзуру на сайце згадаю!
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
24.12.2009 13:07
Тое, што вы гаворыце - суцэльнае глупства. Ва ўсім сьвеце, у тым ліку ў ЗША, з блогерамі лічацца, да іх зьвяртаюцца, іх акрэдэтуюць, запрашаюць, бо яны насамрэч ужо пераўзыходзяць па моцы традыцыйныя СМІ (за выключэньнем тэлевізіі хіба).
Адказаць

Імя:: Блоггер.
24.12.2009 13:22
Пишите-пишите! В конгресс пишите! В ООН (там тоже американцы).
И в Спортлото.
Про тайную политику КГБ в лице Лукашука по разорению американской экономики. Все деньги американские на наших блоггеров выцыганить, потом и сам конгресс на лечение в белорусские санатории заманить. Работать в наших колхозах заставить за 350 000 белорусских рублей в месяц. Бедные американцы! У меня уже слезы текут...
Адказаць

Імя:: С. Тукач Горад:: Гомля
24.12.2009 14:23
Амэрыканскаму Кангрэсу.
Скарга.

Паважаны амэрыканскі Кангрэс,

Замест таго, каб за вашыя грошыкі падрываць палітыку, эканоміку і грамадзкае жыцьцё Беларусі, "Радыё Свабода" уявіла сябе сапраўды вольным і арганізоўвае ўсякія ненавісныя калядныя мерапрыемствы зь ненавіснымі блогерамі-графаманамі, адкідамі грамадства.

Амерыканскія падаткаплатнікі, якія сумленна плацяць падаткі, каб падарваць у Беларусі таталітарны лад і паставіць балістычныя ракеты ў бок Расеі, былі б вельмі незадаволены гэтым.

Калі вы мне не адкажаце, я пажалюся ў BBC і Microsoft!

Імя:: патанэй Горад:: Менск
24.12.2009 11:47
Прыемна, што гэта значна пашырае аудыторыю радыё Свабода. Удзячнасць вам, спадар Калиноуски, напярэдадни Калядау!

Імя:: Агей Горад:: Менск
26.12.2009 07:11
Да вялікага сораму нацыі, на нашай зямлі заўсёды знаходзіліся тыя, хто некуды хоча напісаць (у ЦК, у КДБ, а зараз Міколе Дзямідовічу затрымцела напісаць у кангрэс ЗША), а дакладней стукнуць, сігнальнуць. Млосна табе слухаць радыё Свабоду, то ўключы афіцыйныя беларускія радыё-трымцёлкі: там і слова беларускага не пачуеш, не гаворачы пра нейкую разнастайнасць інфармацыі. Дык тут не амерыканскія грошы марнуюцца, а кроўныя, тых, хто плаціць падаткі. Глянуў ьы пан Дзямідовіч з Гомеля, якіх выдаткаў патрабуе газета С. Б. (якую шчэ і выпісваюць на 80 адсоткаў па прымусу), ды стукнуў бы беларускім панам- дэпутатам.
А то пужае пужаных-перапужаных вераб'ёў з радыё Свабоды. Там, дарэчы групуецца лепшыя журналісцкія, інтэлектуальныя сілы што ёсць на Беларусі.
Мне асабіста даўняму слуханню радыё Свабода не перашкаджае з'яўленне блогерскай плыні.
Удачы вам! З Калядамі!