аўторак, 07 лютага 2012, Менск 09:59

Аблога

Вы за каго: за Горад або за Вёску?

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Калі зыходзіць з статыстычных зьвестак паводле ААН, няма роўна ніякіх падставаў лічыць Беларусь асаблівай "сялянскай краінай". Судзіце самі: сярэдняя колькасьць гарадзкога насельніцтва ў "больш разьвітых рэгіёнах сьвету" складае 74,4 %. У Беларусі ж, паводле дадзеных за 2007 год, гарадзкое насельніцтва складала 73%. Гэта найвышэйшы паказчык ва Ўсходняй Эўропе! Параўнайма з нашымі бліжэйшымі суседзямі: Украіна - 67,9%, Польшча - 61,3%, Латвія - 68,0%, Літва - 66,8%, Расея - 72,8%. Між іншым, у такой перадавой краіне Эўразьвязу, як Нямеччына, адсотак гарадзкога насельніцтва толькі крыху большы, чым у Беларусі - 73,5%. Ну і хто тут пасьля гэтага "дзярэўня"?

Аднак значнай часткай найбольш "прасунутых" беларускіх грамадзянаў зь ліку блогераў Беларусь балюча перажываецца менавіта як сялянская краіна. Яны скрушліва бядуюць з гэтай нагоды або зьедліва кпяць зь сялянскасьці беларусаў. Нягледзячы на тое, што фармальна для гэтага няма прычынаў. Але сухія лічбы статыстыкі ААН, вядома, не адлюстроўваюць усёй карціны. Бо нічога не гавораць пра наяўнасьць трывалага гарадзкога асяродзьдзя, ня ўлічваюць адсотак гараджанаў у першым пакаленьні, ступень захаваньня сувязі гараджанаў зь сялянскім або квазі-сялянскім (лецішчы) сьветам, а галоўнае - абмінаюць характар улады і дамінуючай культуры ў краіне.

Калісьці, разважаючы пра прычыны закрыцьця ЭГУ, філёзаф і культуроляг Андрэй Горных паставіў беларускаму палітыка-сацыяльнаму ладу варты асэнсаваньня дыягназ, назваўшы яго "ў найвышэйшай ступені дзіўнай спробай антымадэрнісцкага рэваншу вёскі, жакерыяй (сялянскае паўстаньне) XXI-га стагодзьдзя, якая разгарнулася супраць сусьветнага Гораду". Вытлумачваючы сваю думку, спадар Горных піша:

"Стрыжнем гэтак званай "беларускай ідэалёгіі" зьяўляецца ня столькі якая-небудзь плоская варыяцыя левай ідэі, сколькі адкрыта дэкляраваная неабходнасьць узнавіць у правах каштоўнасьці вёскі, растаптаныя двухаблічным і карысьлівым горадам. Марксызм жа - як неад'емны крытычны складнік мадэрнісцкага праекту - вуснамі сваіх клясыкаў вельмі непахвальна адгукаўся пра гэтыя каштоўнасьці, угледжваючы станоўчую гістарычную ролю буржуазіі ў тым, што яна "падпарадкавала вёску панаваньню горада. Яна стварыла вялізныя гарады, у высокай ступені павялічыла колькасьць гарадзкога насельніцтва ў параўнаньні зь сялянскім і вырвала такім чынам значную частку насельніцтва з ідыятызму сельскага жыцьця" (Маніфэст камуністычнай партыі, разьдзел 1). "Ідыятызмам" з пункту гледжаньня гараджаніна выглядае сялянскі спосаб існаваньня, гэтае "ўменьне сялянаў, якое прыводзіць у адчай, дзе б яны ні знаходзіліся, адмаўляцца ад любых новаўвядзеньняў, а таксама непараўнальная ўпартасьць пры ўзнаўленьні раўнавагі ў жыцьці, якое нязьменна перажывае зьмены" (Ф. Брадэль, Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка, капіталізм XV–XVIII стагодзьдзяў).

Натуральна, з пазыцыяў сялянскага "рэнэсансу" ўдары будуць наносіцца найперш па тым, у чым клясавы нюх распазнае сутнасьць супрацьлежнага яму Гораду. У прыватнасьці, па самых розных праявах індывідуальнага Стылю, па зачаткавых элемэнтах гарадзкіх элітаў. Людзі мастацтва, правыя і левыя інтэлектуалы, капіталісты і ўнівэрсытэцкія філёзафы, дзейныя, незалежныя, адукаваныя людзі, якія маюць уласнае аблічча - уся гэтая разнамасная кампанія стрыжэцца пад адзін капыл суворым цырульнікам".

Гэтым тыднем супрацьстаяньне Гораду і Вёскі актуалізавалася ў беларускай блогасфэры.


ВАНДЭЯ ПА-БЕЛАРУСКУ


"Большасьць нашага соцыюму", - сьцьвярджае abrykos у допісе пад назвай "Каўбаса і нацыянальная ідэя" - "складаюць людзі зь сялянскай псыхалёгіяй, бо альбо непасрэдна зь вёскі паходзяць, альбо перанялі яе ад бацькоў, якія ў свой час пераехалі ў горад... Чалавек мэгаполісу можа сабе дазволіць уступіць у канфлікт зь мясцовай уладай, бо ягоны дабрабыт ад улады не залежыць. А селянін залежыць ад усіх і ўсяго: і ад надвор'я і ад начальнікаў. Селянін ня можа так вось усё кінуць, і пераехаць у іншае месца. Таму і канфліктным селянін ня можа быць... Селянін чалавек прыземлены, за ідэю рызыкаваць ня будзе, ён жыве сёньняшнім днём, сініцай у руках... У сучасных умовах селянін на суткі за свабоду асобы і правы чалавека ня пойдзе. Гарадзкі можа сабе дазволіць пасядзець на сутках, ведаючы, што ў выпадку перамогі, у яго зьявіцца значна больш шанцаў для самарэалізацыі".

Незалежна ад яго istoriograf апублікаваў допіс, азагалоўлены "Чарка і шкварка". Нешта пацягнула беларускіх блогераў на гастранамію. Таксама пра сялянаў, якім чужыя высакародныя ідэйныя памкненьні, у тым ліку нацыяльныя. Блогер піша пра аднаго з герояў літаратурных успамінаў Я. Брыля "Ніжнія Байдуны" - Сідара Асмалоўскага па мянушцы "Сідар-гоп". Які празь зьбег акалічнасьцяў трапіў падчас вайны ў штрафбат, а пазьней і ў лягер, пасьля чаго вярнуўся ў родную вёску, дзе быў прыстаўлены да абсемяненьня кароваў. Брыль згадвае, як Сідар па вяртаньні ўзьняў падчас застольля тост: "За савецкую, хлопцы, турму! Бо гэта, я вам скажу, не турма, а сплашная прывілегія. З дурня зрабілі зь мяне чалавека. Зноў я нашы кароўкі лячу, зноў нашым людзям дабра хачу, п'ю нашу родную чарку, ем нашу родную скварку, няхай жыве наша рабоча-сялянская ўлада і - нічога нам болей не нада!.." Такі вось элемэнтарны кансэрватызм.

Трэба адзначыць, што ў гэтым няма нічога спэцыфічна беларускага. Сяляне ўсяго сьвету зьяўляюцца або лічацца носьбітамі кансэрватыўнага сьветапогляду. Гэтак, часьцяком прыхільнікі дэмакратаў у ЗША зьняважліва называюць электарат рэспубліканцаў "рэднэкамі" - "чырвонашыімі". То бок, па-наску кажучы, "дзярэўняй", "калгасьнікамі". Жыхары Баварыі - у нядаўнім мінулым пераважна аграрнага рэгіёну - у вачах астатніх немцаў выглядаюць цьвердалобымі, абмежаванымі, прыземленымі і да т.п. Дарэчы, менавіта ў Баварыі калісьці высьпела і падужала НСДАП. Сусьветнавядомы прыклад упартага, ваяўнічага сялянскага кансэрватызму - французская Вандэя. Якая пазьней зрабілася сымбалем кансэрватыўнага супраціву нізоў радыкальным зьменам. Памятаеце, як падчас першага масавага шэсьця ад Усходніх могілак да Курапатаў мітынгоўцы, у адказ на дзеяньні міліцыянтаў, скандавалі: "Вандэя! Вандэя! Вандэя!".

Парадокс беларускай сытуацыі: па сутнасьці, тут сутыкнуліся ілбамі два розныя тыпы кансэрватызму - рэвалюцыйны і рэакцыйны. Што цікава, кожны зь іх розным чынам даводзіў сваю прагрэсіўнасьць.

На сьвітанку нацыятворчага працэсу, у пачатку дваццатага стагодзьдзя, паўсталая беларуская інтэлігенцыя апэлявала найперш да сялянскага сьвету. Севярын Квяткоўскі такім чынам выказаўся пра Янку Купалу: "Сядзеў чалавек у нятаннай кавярні, з дарагім каньяком. З дарагой кавай, з дарагой цыгарай, і пісаў: "Я мужык беларус / Пан сахі і касы". Некаторыя чытачы паставілі пад сумнеў гістарычную дакладнасьць адарванасьці Купалы ды іншых адраджэнцаў ад народу. Прыкладам, antanian, чый дзед, паводле ягоных словаў, "пьянага Купалу на руках насіў", напісаў, што і ў выпадку Купалы, і ў выпадку "пана сахі і касы" гаворка ішла "пра якіх 20-50 рублёў у месяц".

Зрэшты, гістарычная дакладнасьць тут неістотная. Галоўнае, што частка сёньняшняй нацыяльна-арыентаванай грамады ўжо не жадае ні ў якім разе асацыяваць сябе з сялянствам, а хоча мець у сваіх духоўных бацьках "сталічных паноў".

Аб чым недвухсэнсоўна заявіў Алесь Чайчыц, абвясьціўшы вайну культу бульбы (т.б. "дэбульбізацыю") і звароту "спадар". Бульбе - за тое, што яна "сымбаль цёмнага XIX-га стагодзьдзя", што было "ледзь не адзіным стагодзьдзем, якое для Беларусі цалкам прайшло пад панаваньнем вонкавай сілы без намёку на сувэрэнітэт і самакіраваньне". Зварот "спадар" трапіў у няміласьць з тае прычыны, што нацыяльны рух нашаніўскага пэрыяду, які ўвёў яго ва ўжытак замест "пана", меў выразную сацыялістычную афарбоўку, а "шляхце і гарадзкой спадчыне было адведзенае толькі другаснае месца".

"Для слабога чалавека заўсёды крыўдным ёсць тое, што ён хоча бачыць крыўдным. Да моцнага гэткае не прыліпае. Мне даспадобы, што большасьць беларусаў падобныя рэчы ніколькі не хвалююць. Яны мацнейшыя за дробныя показкі. А панам ёсць значны чыноўнік ці магнат, а звычайны беларус - спадар". - запярэчыў яму zavalnja.

Занадта аптымістычна. Я б сказаў, "з аптымістычнасьцю Алега Трусава". Большасьць беларусаў не хвалююць "падобныя рэчы" зусім не з прычыны духоўнай моцы. А проста таму, што не хвалююць, і ўсё. Як не хвалюе праблема filioque або пытаньне падзелу ўладаў - празь іх далёкасьць ад праблемаў штодзённага жыцьця.

"Вось і мацуецца ў сьвядомасьці, што беларус ня можа быць значным чыноўнікам ці магнатам, і што магнаты былі нейкімі замежнікамі (што зь нейкага пункту гледжаньня так і было - магнатам не было месца ў беларускім нацыянальным праекце). Галоўнае, ня блытаць моцнасьць і цярпільства. І ці ня можа ілюзорная моцнасьць якраз быць максымальнай ступеньню цярпільства, эвалюцыянаваным цярпільствам? "Зямелька наша гаротная", "беларус-мужык з каўтуном у валасах", "Мы беларусы, мірныя людзі", "А можа так і трэба" --> "а ня так ужо нам і крыўдна за "бульбаша", - адгукнуўся гаспадар блогу.

ПРАЦЭС ПАЙШОЎ


Больш за ўсё шуму ў блогасфэры нарабіў "Адкрыты ліст супраць хомопропаганды", падпісаны Аляксандрам Стральцовым-Карвацкім, да беларускіх праваабаронцаў. "Ягамосьць спадар маршалак Манархічнае Лігі ВКЛ" Стральцоў-Карвацкі заклікаў Рабочую групу Асамблеі НДА, ПЦ "Вясна" і Беларускі Хэльсінскі Камітэт спыніць супрацоўніцтва з грамадзкай ініцыятывай "ГейБеларусь" - "пакуль наш родны Менск, не паўтарыў лёс Садому і Гаморы". Чым зрабіў вялікую паслугу прыхільнікам адстойваньня правоў сэксуальных мяньшыняў.

Да зьяўленьня гэтага ліста рэдкі блогер зь ліку гетэрасэксуальнай большасьці закідваў слоўца ў абарону геяў. Гамафобія панавала непадзельна і геі атрымлівалі кухталі з усіх бакоў. Аднак калі паўстала пытаньне выбару паміж геямі і ультра-кансэрватарамі нават многія зацятыя гамафобы пачалі ўскосна абараняць гомасэксуалістаў. Таму што, падобна, успрынялі ініцыятыву Стральцова-Карвацкага як замах Вёскі на Горад. Невыпадкова l_u_f_t, парадыруючы згаданы ліст, замест "традыцыйных каштоўнасьцяў" уставіў "паўкабана ў халадзільніке, і штоб не была вайны". Зьдзекліва абазначыўшы сялянскасьць падпісантаў ліста. Зрэшты, падпісанты не пакрыўдзіліся. Наадварот, ахвотна згадзіліся з такім азначэньнем.

Такім чынам, у беларускай блогасфэры, дасюль даволі расплывістай, слаба дыфэрэнцыяванай паводле палітычных перакананьняў, зьявіліся дзьве больш меньш акрэсьленыя групы: партыя Гораду і партыя Вёскі. Прастора выбару пашырылася: калі раней пазыцыяў было ўсяго тры - за Лукашэнку, супраць Лукашэнкі, супраць усіх - цяпер можна далучыцца да "гараджанаў" або "сялянаў". Працэс пайшоў, як той казаў.

Вы за каго: за Горад або за Вёску?
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 2
Імя:: Эдзік Горад:: Гародня
23.12.2009 01:03
Проста народ вельмі зацыкліўся на вёсцы.
А яна даўно ўжо перастала быць вызначальным момантам нашай ментальнасці - павайне дык дакладна.
дарэчы, цікава, ці тыя хто піша пра вясковую ментальнасьць беларускага соцыюму самі ў вёсцы былі?
Ці яны проста блытаюць гарадзкі плебс з вясковым насельніцтвам.
Мігранты, якія выехалі з вёскі ў горад у гады так званага сацыялізму пэўна не захавалі вясковай ментальнасці.
Можа толькі калгасную
Адказаць

Імя:: Димыч
23.12.2009 12:23
Ці яны проста блытаюць гарадзкі плебс з вясковым насельніцтвам.

Городской плебс (пролетариат белорусский) на 100 % вышел из белорусской деревни. Городскими так и не стали. Стали "колхозниками". Их кумир и выразитель интересов до недавнего прошлого- Лукашенко.

Імя:: Яўхім Горад:: Менск
23.12.2009 07:42
Прачытаў раз, ёсць цікавыя думкі, трэба асэнсаваць. Прачытаю яшчэ раз...

Імя:: Салдат Швейх Горад:: Злата Прага
23.12.2009 09:19
Прачытаў з задавальненьнем, дзякуй.
Сам з гараджан у першым пакаленьні. Горад, у які зараз ператварыўся Менск (мегаполіс) - зядзяўбаў. Хачу пераехаць у прыгарад - невялічкі свой дамок, лужок перад дамком -кожную суботу - пакос і водар сьвежага сена. Ніхто над-пад-збоку ня грукае, амаль аўтаномнае існаваньне. Прыгажосць! Я - за ВЁСКУ!
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
24.12.2009 07:31
У гэтым сэньсе я таксама за вёску - як за больш гуманную і сувымерную чалавеку прастору. Але каб зь інтэрнэтам у хаце, прыбіральняй і гарачай вадой. :)

Імя:: dumka Горад:: minsk
23.12.2009 09:43
Глядзіце: беларуская блогасфэра не такая ўжо і правінцыйная, калі ўздымае такія цікавыя і глыбокія праблемы! Добра, каб і дасьледчыкі адрэгавалі і падзяліліся сваімі меркаваньнямі.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
24.12.2009 06:00
Сьпярша хацеў быў запярэчыць вам, што ўсё-ткі гэта якраз правінцыйная праблема - супрацьстаяньне гораду і вёскі. Але падумаўшы, прыйшоў да высновы, што не, праблема насамрэч агульнаэўрапейская.

Толькі ў Эўропе ў якасьці "вёскі" (прадстаўнікоў традыцыйнага ладу жыцьця) выступаюць мігранты з Афрыкі ды Азіі. То бок, праблема мігрантаў - яна не міжнацыянальная, а сацыякультурная. Мігранты ня ўпісваюцца ў эўрапейскі лад жыцьця не таму, што ў іх іншы колер скуры, іншая рэлігія этцэтэра, а таму, што яны зь вясковых або паўвясковых рэгіёнаў. А ў эўропах дамінуе горад.

Імя:: Сэгрэгатар Горад:: Менск
23.12.2009 10:05
Наконт "гораду/вёскі".

Т.зв. "вяскоўцы" - проста звычайныя людзі без модных зараз адхіленьняў.

А т.зв. "гараджане" - насамрэч прыхаваныя вычварэнцы розных масцяў, якія падсвядома ўспрымаюць гомасэксуалізм, як роднасную з'яву. Іхная сённяшняя пазіцыя - маркёр іхнага выраджэння. Што ж, дзякуй ім за шчырасць - можна пачынаць рабіць чарнавік люстрацыйнага спісу.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
24.12.2009 06:55
"Звычайны чалавек" - гэта сфэрычны конь у вакуўме, яго не існуе. Людзі належаць да розных народаў, культураў, рэлігіяў, сацыяльных стратаў і г.д. Тое, што ўспрымаецца як "звычайнае" у адным выпадку, у іншым можа ўспрымацца як "адхіленьне".
Адказаць

Імя:: Ананім
24.12.2009 15:45
Вельмі слушная заўвага, Будзімір!
Адказаць

Імя:: Сэгрэгатар Горад:: Менск
26.12.2009 10:43
Давайце без дэмагогіі.

Пералічыце мне канкрэтныя "розныя народы, культуры, рэлігіі, сацыяльныя страты і г.д.", сярод якіх сям'я з мужчыны, жанчыны і іх родных дзяцей з'яўляецца адхіленнем.

А калі скончыце, знайдзіце мужнасць назваць гэткую сям'ю звычайнай і нармальнай.

Імя:: Микола Горад:: Менск
23.12.2009 12:25
Тыя, каму зараз каля 60-ци ужо не бачыли сапрауднай беларускай вёски, бо яна ужо была пранизана калгасным духам. У маёй роднай вёсцы на Миншчыне да вайны жыли цвяроза, а пасля вайны ужо пачали нават не пиць, а квасиць па-чорнвму, "гаварыць па рюски", красци па-калгаснаму. Зник здаровы дух вёски. Гэта недакладна, што вясковы чалавек баицца пакинуць наседжанае месца, фактычна уся моладзь дала цяги у гарады и горпасёлки. Ложак у интэрнаце -- не намнога горшыя умовы, чым цяжки вясковы побыт. Кали и пракладвали у вёсцы трубы для вады, то з кранау тых цякла иржава-брудная вадкасць. Пра нейкия там канализацыи и гаворки увогуле нихто не вёу.

Вясковы чалавек кинуты абставинами у малацилку ператварауся у нешта сярэдняе. НИ ВЯСКОВЕЦ, НИ ГАРАДЖАНИН, ни беларус, ни руски. Прадукт савецкай селекцыи -- безабличная истота, для якой нават гаворка пра свабоду, пра грамадзянския правы -- крамола, крыминал. Абы циха! Абы чарка и шкварка!
Стау модным парадокс: дзяцей усими силами вучыць у ВНУ, але потым цурацца тых ведау, што дзеци атрымоуваюць з лепшых книг. Ну, ужо ж хоць крыху вядома, як дабивалися лепшага жыцця, скажам, шведы. и Тыяведы гатовы шчыра дзялицца сваим вопытам, Але тыя, каго вучаць, з цикавасцю слухаюць, але пальцам аб палец не стукнуць, каб паутарыць нешта падобнае на сваёй зямли.
И субъекты сярэдняга вымярэння зараз пануюць ва уладзе, у так званай элице.
Горка...
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
24.12.2009 07:16
"Вясковы чалавек кінуты абставінамі ў малацілку ператвараўся ў нешта сярэдняе. НІ ВЯСКОВЕЦ, НІ ГАРАДЖАНІН, ні беларус, ні рускі".

Вельмі трапная заўвага.

Імя:: Димыч
23.12.2009 12:39
",...У беларускай блогасфэры, дасюль даволі расплывістай, слаба дыфэрэнцыяванай паводле палітычных перакананьняў, зьявіліся дзьве больш меньш акрэсьленыя групы: партыя Гораду і партыя Вёскі".

И те, и те "колхозники". Феодальные. Лишь капитализм рождает современный город и горожан. От них же и граждан. От ниже и современную демократию. "Колхозники" же рождают лишь полуфеодальных лукашенок у власти. Когда в 1994 Лукашенко пришел к власти- это и была победа полуфеодальной деревни, полуфеодального города над ростками капитализма и демократии. Теперь в городе стало стремно с прокормом, заработками и "городская деревня" стала во всем винить веску. Неча пенять, коли у самих рожа крива.:))

Імя:: Читатель Горад:: Гомель
23.12.2009 13:00
Городская цивилизация способна до бесконечности возбуждать агрессивные начала в человеке, жизнь на природе - наоборот, подавлять их. Но, увы, не все так просто: водораздел проходит по совсем другой линии и он не ВНЕ, а ВНУТРИ нас есть. Там его и надо искать.

Імя:: ТТТ Горад:: Менск
23.12.2009 13:54
Вёска прыгнечана, у гарадах -- лампіёны, у вёсках -- цемра.
Адказаць

Імя:: masiania
23.12.2009 23:49
Всё грязь сплошная, г..но, все свиньи, идиоты, сволочи,
Кругом война, кругом только вонючая грязь,
Всё плохо сделано, сплошная ж..а, еда невкусная...
А! какая кругом грязь...!
Не могу больше жить - нет никакого смысла...!

(c) Масяня, "Русский панк-рок"

Імя:: Димыч
23.12.2009 14:09
Аблога
Вы за каго: за Горад або за Вёску?
=============================

Крестьяне: "Василий Иванович, тут народ интересуется Вы за коммунистов але за большевиков?"

Чапаев: "Я за Интернационал !"

х/ф "Чапаев" :))

Імя:: Патанэй Горад:: Смилавичы
23.12.2009 14:46
Я ни за горад, ни за вёску, я за нацыю разумных, свабодалюбивых людзей. Можна падумаць, што токар МТЗ альбо МАЗа -- таки ужо смеляк (ды яны, гэтыя гараджане калгаснага разливу баяцца майстра, мента и суседа.
У нас усе затурканыя, баязливыя.
Мо у нас творчая элита згуртавалася вакол якога-небудзь выдання, крэмзаюць пациху нешта аб нечым, -- и нихто не имкнецца интэлектульна ускалыхнуць нацыю -- дзиця балота!
Адказаць

Імя:: Димыч
23.12.2009 16:15
Патанэй, дзе вы тут нацыю убачыли? Ваша цытата: "У нас усе затурканыя, баязливыя".

Сярод рабоу нацыю шукаць безсэнсова. Прыдзецца пачакаць, ...гадоу 100-150.:((

Імя:: Ананім
23.12.2009 22:12
"Два розныя тыпы кансэрватызму - рэвалюцыйны і рэакцыйны", - піша Будзімір. А я ўсе ніяк не зразумею: як скласьці разам "кансэрватызм" і "рэвалюцыйнасьць", каб яны адзінкай сталіся? Не разумею...
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
24.12.2009 07:11
Рэвалюцыя падразумявае радыкальнае непрыманьне наяўных рэаліяў, прыметнік "кансэрватыўны" указвае кірунак пажаданых пераменаў. То бок, з пункту гледжаньня кансэрватыўных рэвалюцыянэраў неабходна разбурыць існую сыстэму, а на яе месцы ўсталяваць парадак, які б заслугоўваў кансэрваваньня. Вобраз гэтага ідэальнага парадку звычайна бярэцца зь ідэалізаванага мінулага.

Сам тэрмін узьнік у Нямеччыне, у часы Вэймарскай рэспублікі.

Імя:: Патанэй Горад:: Менск
24.12.2009 11:52
Паважаны Дзімыч! Я за тую нацыю, сгустак якой усё ж існуе, б'ецца яе сэрца, розум... Я за тую нацыю, якая, спадзяюся, выспее, умацуецца!
З Калядамі Вас!
Адказаць

Імя:: Димыч
24.12.2009 13:37
Вас также с Колядами!

А где вы тот сгусток нации увидели? Кто они? Просто интересно. Может я что пропустил?:))

Імя:: Nabaljela
24.12.2009 18:17
З мужчынамі мужчына абмяркоўвае тэмы, якія цікавяць мужчынаў, цытуе ў большасці (тут выключна) мужчынаў. Я так разумею, аглядальнік прэтэндуе на аб’ектыўнасць, а таму можа трэба паглядзець шырэй?
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
25.12.2009 00:00
Мне ня ўласьцівая патрыярхальная сьвядомасьць, таму я не падзяляю тэмы на мужчынскія і жаночыя. Дый, нарэшце, не пра паляваньне з лазьняй я пішу. :) Калі трапляюцца цікавыя допісы блогерак - з задавальненьнем іх цытую, чаму ж не. Але, да жалю, нельга ахапіць неабдымнае. Немагчыма напісаць пра ўсё адразу, чымсьці даводзіцца ахвяраваць.
Адказаць

Імя:: Nabaljela
25.12.2009 15:48
Цікава аднак, што Вы вырашылі ахвяраваць менавіта блогеркамі.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
25.12.2009 18:28
Вырашыў? Ды не, проста так атрымалася гэтым разам, што паробіш. Раней гендэрная раўнавага больш-меньш захоўвалася. :)

А што Вы лічыце "жаночымі" тэмамі?
Адказаць

Імя:: Nabaljela
26.12.2009 02:38
Скажыце, калі ласка, раней - гэта калі? За снежань за 6 АБЛОГаў вы зрабілі прыкладна 100 (я сама падлічыла дзеля цікавасці, лічбы ж ня ілгуць) цытаванняў, з якіх прыкладна 70 адносяцца да блогераў-мужчынаў і (sic!) 13 да жанчынаў (пол іншых невядомы ці цытаваліся рэсурсы, а не канкрэтныя людзі). Гэта прыкладна ў 5.5 разоў менш! З гэтых шасці АБЛОГаў толькі ў адной - "За слоік сочыва і кошык печыва - заўжды гатовыя!" -была захаваная т.зв. *гендэрная роўнасць* - гэта 4/4 цытаванняў.

Безумоўна, у маіх падліках могуць быць памылкі, але, калі іх выправіць, карціна істотна ня зменіцца, таму што розніцца проста неймаверная.

Я не лічу, што існуюць асобныя *жаночыя* тэмы. Я пра тое, каб вы, як аглядальнік блогаў (ня толькі *мужчынскіх блогаў*, а _усіх_ блогаў), больш цытавалі блогерак.

Дзякую за ўвагу.

Імя:: Пятро Касьнерык Горад:: в.ПЕРАНОСІНЫ
24.12.2009 21:29
Імя:: Димыч
23.12.2009 12:39

И те, и те "колхозники". Феодальные. Лишь капитализм рождает современный город и горожан. От них же и граждан. От ниже и современную демократию. "Колхозники" же рождают лишь полуфеодальных лукашенок у власти. Когда в 1994 Лукашенко пришел к власти- это и была победа полуфеодальной деревни, полуфеодального города над ростками капитализма и демократии.
Истфаковец Димыч советую, Вам для начала прочитать книгу «Городецкие уроки» издательства «УРАДЖАЙ» -1990 год или статью лауреата премии журнала «БЕЛАРУСЬ» за 1991 год, директора совхоза «Городец» Шкловского района Александра Григорьевича Лукашенко: «ВЯЛІКІ ПЕРАДЗЕЛ?» (часопіс «БЕЛАРУСЬ»№3-1991 год).

Лукашэнка пры жывой КПСС разваліў саўгас:“Мяне могуць папракнуць: аўтар галасуе за прыватную ўласначць, а сам як нi ў чым нi бывала камандуе саўгасам. Але паспрабую вас расчараваць. Справа ў тым, што я саўгас развалiў.
Многiя дэпутаты-камунiсты з наменклатурнай абоймы, як бранявым шчытом, прыкрывалiся рашэннямi ХХХI з’езда Кампартыы Беларусi, якi адназначна выказаўся супраць прыватнай уласнасцi на зямлю, а дэкрэктаваў раўнапраўе ўласнасцi: дзяржаўнай i калгасна кааператыўнай. Але ж аб якiм раўнапраўi можа вясцiся гаворка, калi прыватызацыя iгнаруецца? З’езд выказаўся за рыначныя адносiны. Але ж, наколькi мне вядома, цывiлiзаваны рынак, побач з канкурэнцыяй, прадпрынiмальнiцтвам прымае i прыватную ўласнасць. У такiм разе, як можна галасваць за адно, адмятаючы другое? Логiкi не бачу.
Глядзiце, што мы зараз маем. Валодаючы гiгацскiмi масiвамi ўгоддзяў у розных, у тым лiку самых спрыяльных раенах, маючы багатыя традыцыi хлебаробства, беларуская веска марнее ўвачавiдкi. I гэта бачаць легiены чыноўнiкаў, лжэнавукоўцаў, для якiх зямля – гэта ўлада, бязбеднае iснаванне. Аддаць зямлю сапраўдным гаспадарам яе – значыць прыблiзiць свой палiтычны крах. Вось i ўчапiлася гэта баявая раць за яе, прыкрываючыся iнтэрэсамi людзей i клопатамi аб iх.
Я разумею, што накарміць народ можна, толькі адрадзіўшы селяніна—працаўніка. Ён павінен адчуць сябе гаспадаром, творцам. А ён стане такім тады, калі яму волю, свабоду дзеянняў даць. Калі не панукаць, не павучаць, як араць, што сеяць, і не стаяць над душой з чарговым указанне”.“Вялікі перадзел?”Часопіс “Беларусь” №3 1991г.

КНІГА Городецкие уроки “УРАДЖАЙ» -1990. Цитата: «Внедрение новой, прогрессивной системы трудовых отношений позволило за короткое время коренным образом изменить не только экономическую, но и морально-психологическую ситуацию в хозяйстве. В деревнях остались единицы, кто ещё не верит в жизненность аренды.
Понимая всю сложность ситуации, мы придерживаемся метода открытых дверей: смотри, изучай, познавай, сравнивай, а придешь к выводу, что аренда нужна, жизненно необходима---становись рядом. Никаких понуждений. От этого только вред.
Демократический, я бы сказал, подход к решению любого вопроса дает свои плоды. Осознанно улучшилась трудовая дисциплина, а отсюда—улучшение дел на всех участках. В прошлые годы во время посевной или уборочной кампании просили в помощь до 200 человек. Ныне все работы выполняются в срок и своими силами. И результаты хозяйствования, надо сказать, значительно улучшились. Возросли урожаи зерновых, производство мяса, молоко”
Адказаць

Імя:: Димыч
25.12.2009 10:19
Истфаковец Димыч советую, Вам для начала прочитать книгу «Городецкие уроки» издательства «УРАДЖАЙ» -1990 год или статью лауреата премии журнала «БЕЛАРУСЬ» за 1991 год, директора совхоза «Городец» Шкловского района Александра Григорьевича Лукашенко: «ВЯЛІКІ ПЕРАДЗЕЛ?» (часопіс «БЕЛАРУСЬ»№3-1991 год).

===============

Спасибо, но я "колхозников" не читаю.:))

Імя:: Пятро Касьнерык Горад:: в.ПЕРАНОСІНЫ
24.12.2009 21:30
Імя:: Димыч
23.12.2009 12:39
Димыч--И те, и те "колхозники". Феодальные

Даведка:
Чаму феадальны лад быў крокам наперад у параўнанні з рабаўладальніцкім?
РАБ працаваў на рабаўладальніка толькі таму, што баяўся пакарання. Рабы ламалі і псавалі прылады, дрэнна апрацоўвалі зямлю..
СЕЛЯНІН стараўся лепш апрацаваць поле, глыбей узараць, добра ўгноіць і атрымаць як мага больш прадуктаў. Сяляне бераглі і паляпшалі прылады працы.
У сярэднія вякі сялене атрымвалі больш высокія ўраджаі з той жа зямлі, дзе калісці пад бізуном наглядчыкаў працавалі рабы.
У раба не было ні зямлі, ні гаспадаркі, ні прылад працы. У адрозненні ад раба, прыгонны селянін меў СВАЮ гаспадарку, жывёлу і прылады працы.
На СВАІМ коніку, СВАІМ плугам і бараной ён апрацоўваў поле пана і СВІЙ надзел.
Праца прыгоннага селяніна была больш прадукцыйнай, чым раба. Таму феадальны лад быў крокам наперад у параўнанні з рабаўладальніцкім ладам ў VIII-X стагоддзі”. (Гісторыя сярэдніх вякоў. 6 клас, с.48, Мн., 1967г.)
Дык ці “И те, и те «колхозники» Феодальные?
Мабыць рабаўладальніцкія.
Калгаснікі больш рабы чым сярэднявечныя рабы, бо маюць сваю гаспадарку а каб апрацаваць яе ідуць прасіцца да старшыні.
Прыклад:
Паслаў калгаснік старшуню на … а той за гэта не даў яму трактар прывезьці дровы. Я прывёз яму на сваім трактары.
На наступны дзень старшыня кажа:
--Пятро не балуй МАІХ калгаснікаў а то яны ўсе будуць мяне пасылаць…
Адказаць

Імя:: Димыч
25.12.2009 10:20
Пятро Касьнерык Горад:: в.ПЕРАНОСІНЫ Адказаць 24.12.2009 21:30 Імя:: Димыч
23.12.2009 12:39
Димыч--И те, и те "колхозники". Феодальные

Даведка:
Чаму феадальны лад быў крокам наперад у параўнанні з рабаўладальніцкім?
РАБ працаваў на рабаўладальніка толькі таму, што баяўся пакарання. Рабы ламалі і псавалі прылады, дрэнна апрацоўвалі зямлю..
=================

И Вы будете просвещать меня по части феодализма с даведками?:)) Не смешите моих тапочек.:))

Імя:: Пятро Касьнерык Горад:: в.ПЕРАНОСІНЫ
24.12.2009 21:58
Лукашэнко ў інтэвью нямецкай газеце сказаў:
--Што не ўсе дрэннае было ў Германіі пры Гітлеры.

І не толькі ў Гарменіі але і ў БЕЛАРУСІ
Аграрная политика фашистов:
«В феврале 1942 года министр оккупированных восточных областей Розенберг издал указ «О новом порядке землепользования». В мае 1942 года В. Кубе докладывал руководству, что в генеральном округе распущено 1400 колхозов в 3500 деревнях и образовано 122 ТЫСЯЧІ КРЕСТЬЯНСКІХ ХОЗЯСТВ». («Экономическая история Беларуси», с. 274.)
Коммунисты – это вам не фашисты и вместо того, чтобы отдать землю крестьянам, они, народ переживший чудовищные репрессии от своей родной власти и победившей фашизм, отправляют в степи Казахстана поднимать целину. Распахано около 20 млн. гектаров, а собирали там по 6, максимум 9 центнеров с гектара.
“Зноў i зноў перачытваю «Кодэкс Беларускай ССР» аб зямлi i думаю: цi зможа ён змянiць сiтуацыю ў сельскай гаспадарцы, а праз яго i ў эканомiцы i ў сацыяльнай сферы? Рыхтуючы дакумент, планавалi, што ён дапаможа перавярнуць iснуючую прыгоннiцкую феадальную сiстэму. Селянiн жа сёння заняволены не проста эканамiчна. Камандна-адмiнiстрацыйная сiстэма кiравання сельскай гаспадаркай прымушае яго нават думаць так, як хоча кiраўнiк. Я непасрэдна працую з людзьмi, гутару з iмi i бачу: яны да гэтага часу баяцца выказаць свой пункт гледжання, асцярагаючыся рэпрэсiй з боку, як яны называюць «удзельных князёў i феадалаў». Гэта страшная, ненармальная сiстэма, якая стварыла армiю гультаёў, лайдакоў, падзёнчшыкаў, якая стрымлiвае iмкненне працавiтай часткi сялянства да высокапрадукцыйнай працы.
Што ж, шкада, канечне, што беларускi парламент адхiлiў прыватызацыю, у тым лiку i на зямлю.
Але я не трачу надзеi: праз ДВА-ТРЫ гады нам прыйдзецца вярнуцца да гэтага пытання. Жыццё прымусiць.» («Вялiкi перадзел?», часопіс «Беларусь», № 3, 1991 г.)
Праз тры з паловай гады:
«17 декабря 1994 года на III ПКБ принята резолюция: «Об отношении коммунистов республики к намеченной реорганизации общественного сельскохозяйственного производства» В ней говорится «В антикризисной программе Президента РБ, одобренной Верховным Советом, в подготовленном Минсельхозпродом республики проекте «Концепция стабилизации и развития агрокомплекса Республики Беларусь» сделана ставка на УНИЧТОЖЕНИЕ колхозно-совхозного строя…
… «Поэтому, – подчеркивается в резолюции, – мы со всей решительностью говорим безоглядным «рыночникам»: перестаньте играть с огнем!» Съезд обратился ко всем честным труженикам села и города с призывом осознать их серьезность нависшей угрозы, сказать решительное «нет!» капитализации сельского хозяйства». «Коммунисты не торгуют землей», «Бел Нива», 21.12.1994 г., В. Леганьков.

Парз ДЗЕВАЦЬ год:
Апрель. 2000 г. «Товарищ» газета коммунистов калякинцев
«ОСТАНОВИМ РАЗРУШИТЕЛЕЙ КОЛЛЕКТИВНЫХ ХОЗЯЙСТВ!
«Как уже сообщалась, исполнительная, власть Республики Беларусь приступила к практической реализации статьи 1141 Гражданского кодекса, предусматривающей насильственную ЛИКВИДАЦИЮ колхозов и совхозов.
…По решению Бюро ЦК ПКБ партийные организации республики период с 20 апреля по 15 июня 2000 года проведут сбор подписей граждан в ЗАЩИТУ колхозов и совхозов республики. Собранные подписи будут переданы в соответствующие государственные органы для принятия решения об ОТМЕНЕ этого АНТИНАРОДНОГО положения Гражданского кодекса».

Імя:: Пятро Касьнерык Горад:: в.ПЕРАНОСІНЫ
25.12.2009 00:21
Імя:: Микола Горад:: Менск
23.12.2009 12:25
Ну, ужо ж хоць крыху вядома, як дабивалися лепшага жыцця, скажам, шведы. и тыя шведы гатовы шчыра дзялицца сваим вопытам,
Але тыя, каго вучаць, з цикавасцю слухаюць, але пальцам аб палец не стукнуць, каб паутарыць нешта падобнае на сваёй зямли.
И субъекты сярэдняга вымярэння зараз пануюць ва УЛАДЗЕ, у так званай элице.
Горка...

“I усе ж, як бы там ні было, а перабудоваць вытворчасць прасцей, чым перабудоваць CВЯДОМАСЦЬ. Большасць жа нас са школьнай парты засвоілі, што вышэйшым нашым дасягненнем у сельскай гаспадарцы з'яуляюцца калгасы. Усе іншыя тыпы гаспадарак менш эфектыуныя і нават антысацыялістычныя. А між тым яшчэ у 20-я гады многія спецыялісты сумняваліся у правільнасці такой пастаноўкі. Прыярытэт калгаснай догмы стаў афіцыйнай догмай.
Вядома, сення не ўсім проста задушыць у сабе гэту догму. Куды лягчэй пераканаць сябе у тым, што раздача зямлш − гэта рэстаўрацыя дробнабуржуазнага ўкладу ў весцы. Але ці есць аснова так лічыць? Думаю, няма. Бо ІНДЫВІДУАЛЬНАЯ сельскія гаспадаркі базіруюцца ТОЛЬКІ НА АСАБІСТАЙ ПРАЦЫ». (А. Лукашенко, часопіс “Беларусь”, сакавік 1991 г. «Вялякі перадзел?»)

И субъекты сярэдняга вымярэння зараз пануюць у АПАЗІЦЫЯ, у так званай элице.
Горка...
№ 254 (24370) “ЗВЯЗДА”18 снежня 2001г
Сяргей КАРАЛЕВIЧ.
На пытанні журналіста “ЗВЯЗДЫ” адказваў Валянцін Рыгоравіч Вячорка.
“--Што новага можна чакаць ад партыі пасля з’еда?
--Партыі не патрэбны нейкія радыакльныя рэформы. Прыкладна ў кастрычніку мы прапануем беларускаму грамадству НОВУЮ праграму.
--Чаму праграма будзе прапанавана толькі ў катрычніку?
--На з’едзе мы вырашылі правесці ў кастрычніку нечарговы праграмна-статутны з’езд БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Наша праграма, паводле якой мы працуем цяпер, прынята ў 1993 годзе, калі была даволі моцна адчувальная эканамічна і ментальная спадчына САВЕЦКАГА перыяду. Зразумела цяпер праграма павінна мадэрнізавацца”.

И лишь 1 декабря 2002 года БНФ (Вечерки) на своем внеочередном съезде изменил программу и, наконец-то признал частную собственность на землю. Если судить по изменении программы, то это значит, что с голов «бэеээфовцев» только к 1 декабря 2002 года выветрилась большевистская дурь или как сказал сам Валентин Григорьевич: «даволі моцна адчувальная эканамічная і ментальная спадчына САВЕЦКАГА ПЕРЫЯДУ”
Спрашивается, а каких реформ требовал фронт все эти годы?
Ведь первый шаг от большевистской утопии к нормальной жизни это земельная реформа, ликвидация колхозно-совхозной системы.
Вякали лишь бы вякать?


Імя:: патанэй Горад:: Менск
25.12.2009 07:07
Пане Дзимыч! Расплюшчыце вейки. Гляньце хаця б на самога сябе у люстэрка!

Імя:: Пятро Касьнерык Горад:: в.ПЕРАНОСІНЫ
25.12.2009 12:40


Імя:: Микола Горад:: Менск
23.12.2009 12:25
Ну, ужо ж хоць крыху вядома, як дабивалися лепшага жыцця, скажам, ШВЕДЫ. и тыя ШВЕДЫ гатовы шчыра дзялицца сваим вопытам

За апоўнія ДВАДЦАЦЬ год ніразу не чуў ад ТЫХ жа ШВЕДАЎ з цывілізаваных дэмакратычных краін каб яны ШЧЫРА сказалі:
--Зямлю-сялянам!!! і ўсё будзе.
Грузия
В 1995 правительство начало выводить экономику из состояния кризиса
Наметился рост ВВП, который в 1996 достиг 14% (в 1995 – 2,4%).
ЧАСТНЫЙ сектор обеспечивал свыше 50% ВВП. В его структуре 38,8% составляла ДОЛЯ СЕЛЬСКОГО ХОЗЯЙСТВА, 12% – промышленности, 39,1% – услуг.
В независимой Грузии была ДЭМОНТИРОВАНА СОВЕТСКАЯ СИСТЕМА ведения сельского хозяйства, ЛИКВИДИРОВАНЫ колхозы и совхозы. Для проведения аграрной реформы в 1996 были приняты два закона: «О собственности земель сельскохозяйственного назначения» и «Об аренде земель сельскохозяйственного назначения». Более 1 млн. семей получили в частную собственность 918 тыс. га земли (пашни, многолетних насаждений, сенокосов, пастбищ), 825 тыс. га сдано в аренду 46 тыс. предприятий (825000:46000= 18 га средий размер арендного предприятия).Кругосвет
Справка БСЭ
Бельгия
. Площадь 30,5 тыс. км2. Население 9631,9 тыс. чел. (на 1 января 1969). Столица — г. Брюссель.
Бельгия страна мелких и средних фермерских хозяйств. Из всей земли, используемой в сельском хозяйстве (1,6 млн. га в 1967), около 50% приходится на фермы с площадью от 5 до 20 га. Эти фермы, как правило, специализируются на снабжении городов продовольствием, дают основную массу товарной продукции и сосредоточивают главную часть поголовья скота, техники, машин . Число таких ферм в общей массе хозяйств составляет всего 10% (1965), в то же время 90% хозяйств имеют участки МЕНЕЕ 5 га.
Уяўляеце колькі ДЗЁН праіснавала б Беларусь каб усю прамысловасьць, “сельскую гаспадарку” і насельніцтва перасялілі ў Брэсцкую вобласьць
Бельгия
. Площадь 30,5 тыс. км2. Население 9 631,9 тыс. чел. (на 1 января 1969)
Брестская область
Площадь 32,3 тыс. км. Население 1,41млн.чел.
Камэнтары. Старонка з 2