субота, 04 лютага 2012, Менск 13:12

Грамадзтва

На Каляды адбудзецца першая ў Празе беларуская літургія

25 сьнежня праскія беларусы зьбяруцца ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна на першую ў гісторыі Прагі беларускамоўную калядную літургію.

Здымак з сайту http://expedice.rps.cz
x
Здымак з сайту http://expedice.rps.cz
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Літургію адслужыць уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. Вось што ён сказаў у інтэрвію для Радыё Свабода:

“Ужо другую тысячу гадоў наш народ сустракае Раство Хрыстовае, зьбіраючыся на набажэнствы ў храмы. Беларуская эміграцыя выжыла, у значнай меры дзякуючы праваслаўным і ўніяцкім парафіям, якія ўзьніклі пасьля вайны ў многіх краінах сьвету. Таму я лічу вельмі важным, каб беларусы маглі і ў Празе сабрацца ў царкве і адзначыць Раство Хрыстовае на сваёй роднай мове. Буду рады прывітаць усіх, хто прыйдзе на калядную літургію”.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech. Пачатак багаслужбы аб 11:00 у пятніцу, 25 сьнежня.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ева
21.12.2009 15:49
А што літургій па-беларуску Калядных не праходзіць у Беларусі??????!!!!!!!!!!

Імя:: Гігз Горад:: Манчэстар
21.12.2009 16:29
Чыста беларускіх уніяцкіх парафій на эміграцыі, здаецца, было ўсяго дзве: у Лондане (існуе і зараз) і Чыкага (колькі гадоў як няма), затое праваслаўных беларускіх парафій каля двух дзесяткаў. Так што розныя вагавыя катэгорыі ў праваслаўных і уніятаў

Імя:: Юры Горад:: Антвэрпэн
21.12.2009 17:50
Затое цяпер ёсьць моцная уніяцкая парафія ў Антвэрпэне на чале з айцом Янам Масейчыкам, якая шмат карыснага робіць, і куды шмат людзей ходзіць.