Слухаць

Цяпер у эфіры

Вольная студыя

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

У Асьвенціме скралі знаны ўва ўсім сьвеце надпіс

18.12.2009 11:22

Уначы з чацьвярга на пятніцу невядомыя скралі канструкцыю з надпісам “Arbeit macht frei” (“Праца робіць вольным”), якая знаходзілася над брамаю, што вядзе ў музэйны комплекс былога канцлягеру Асьвенцім-Бжазінка.


“Паліцыя шукае сьляды злачынцаў і праглядае запісы, зробленыя камэрамі знадворнага нагляду”, – заявіў прадстаўнік паліцыі Дарыюш Новак. Неафіцыйна паведамляецца, што злачынства ўчынілі, хутчэй за ўсё, не звычайныя зьбіральнікі мэталалому.

Тым часам над брамаю музэйнага комплексу ўжо зьмясьцілі копію канструкцыі з надпісам. Копія выкарыстоўвалася, калі ў 2006-м быў адпраўлены на рэканструкцыю арыгінальны надпіс.

Брама з надпісам “Arbeit macht frei” – адзіная ў канцлягеры, што была вырабленая на загад немцаў польскімі палітычнымі вязьнямі, прывезенымі ў Асьвенцім пры канцы 1940-га – на пачатку 1941-га году.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Simpson
18.12.2009 16:06
Давайте надеяться, что конструкция не появится на проходной МАЗ, МТЗ или вообще на въезде в Синеокую.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile