субота, 04 лютага 2012, Менск 13:33

Грамадзтва

У 104 гады стаў паручнікам

15 сьнежня ў мястэчку Івянец Валожынскага раёну віншавалі Аляксандра Шакеля, якому споўніліся 104 гады. Паводле рашэньня прэзыдэнта Польшчы міністар абароны гэтай краіны прысвоіў спадару Шакелю наступнае вайсковае званьне — паручніка.

Аляксандар Шакель
x
Аляксандар Шакель
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У мясцовым Доме польскім адбылася ўрачыстасьць з гэтай нагоды. Павіншаваць спадара Шакеля зь Менску прыехалі кіраўнік консульскага аддзелу польскай амбасады Марэк Марцінэк і вайсковы аташэ палкоўнік Ян Мышынскі. З Горадні сустрэцца зь юбілярам прыехаў старшыня Галоўнай рады Саюзу палякаў (на чале з Анжалікай Борыс) Андрэй Пачобут. Прыйшоў таксама кіраўнік івянецкай улады Сяргей Рэут, які сказаў, што наведае потым старога вайскоўца дома.

Аляксандар Шакель ваяваў у 1939 годзе у вайне Польшчы зь немцамі, потым вярнуўся дахаты і апынуўся ў ГУЛАГу. Яму ўдалося пазьней трапіць у армію генэрала Андэрса і ён ваяваў пад Монтэ-Касіна. 53 гады вэтэран пражыў у Англіі, а дзесяць гадоў таму вярнуўся дахаты, «вярнуўся, каб памерці на роднай зямлі», сказаў ён.

Аляксандар Шакель застаецца брытанскім грамадзянінам.

Аляксандра Шакеля віншуе вайсковым аташэ Ян Мышынскі.

Аляксандар Шакель з польскім дыпляматам Марэкам Марцінэкам
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сябра Горад:: Мінск
16.12.2009 00:33
Вось і ўся праўда. Лукашэнку на ветэрана нас...
Шчырыя вітанні Яну Мышынскаму.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
16.12.2009 15:32
Пан Бог даў пражыць гэтаму чалавеку такое доўгае жыццё. І было б недаравальна, калі б не запісалі ягоных успамінаў.