пятніца, 10 лютага 2012, Менск 11:08

Грамадзтва

Заўзятарскі рэфэрэндум схіліўся да “Партызана”

На інтэрнэт-старонцы менскага футбольнага клюбу МТЗ-РІПО завяршыўся імправізаваны “рэфэрэндум”, вынікам якога можа стаць новая назва каманды.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сярод мноства прапанаваных новых шыльдаў для клюбу былі пакінутыя “Арсэнал”, МТЗ, “Партызан”, “Спартак”, “Сталіца” і “Трактар”. У выніку галасаваньня больш як 5 тысяч наведнікаў нечакана першынстваваў “Партызан”. У агульнай масе “ваенізаваны” брэнд набраў 28,4% ад агульнай колькасьці галасоў, сьледам зь невялікім адрывам разьмясьціўся немудрагелісты МТЗ (26,4%), на трэцяй пазыцыі гэтаксама “спэцыялізаваны” “Трактар” (24,5%). У заключнай тройцы “Спартак”, “Арсэнал” і “Сталіца”. Цяпер лёс “Партызана” цалкам у руках кіраўніцтва клюбу, якое найбліжэйшым часам мае канчаткова вызначыцца з варыянтам назвы.

Магчыма, такой ваяўнічай назвай заўзятары спадзяюцца напусьціць страх на супернікаў. У сёлетнім сэзоне МТЗ-РІПО выступіў крайне няўдала, ледзьве ўтрымаўшыся ў вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату і паказаўшы няўцямную гульню на першых стадыях эўракубкавага турніру. Цягам усяго сэзону каманду ліхаманілі кадравыя ракіроўкі ў трэнэрскім штабе.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
15.12.2009 14:46
Ніякай нечаканасьці. Заўзятары клюбу МТЗ-РІПО ў большасьці анархісты і антыфашысты. Таму выбар назвы прадказальны.
Адказаць

Імя:: alex
15.12.2009 15:33
Толькь вось вынікі былі зусім інакшыя. У суботу лідэраваў МТЗ, а на панядзелак раніцы Трактар. Толькі вось кіраўніцтва клюбу вырашыла не палічыць больш за 5 тысяч галасоў.

Імя:: Салдат Швейх Горад:: Злата Прага
15.12.2009 14:47
Зычу посьпехаў "ПАРТЫЗАНУ"!!! Добрая назва, наская!
Адказаць

Імя:: alex
15.12.2009 15:35
Назва сербская, толькі вось прыхільнікі белградзкага Партызану зусім іншых поглядаў у адрознаньні ад МТЗ-РІПО

Імя:: alex
15.12.2009 15:36
http://www.football.by/news/20881.html
а вось як на сам рэч лічылі галасы, сапраўды па-беларуску)

Імя:: БР
16.12.2009 06:10
Жалко, что не выбрали последний вариант. Тогда бы в честь трактора была названа не только страна