пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:37

Грамадзтва

Прышчапляць ад “сьвінога” грыпу будуць расейскай вакцынай

Расейская вакцына супраць грыпу A/H1N1 праходзіць рэгістрацыю ў Беларусі. Пасьля гэтага яе пачнуць пастаўляць у краіну.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Пасьля таго як вакцына будзе зарэгістраваная, яна ў самыя кароткія тэрміны паступіць у Беларусь”, — паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве аховы здароўя.

Беларусь плянуе закупіць 1 мільён дозаў вакцыны супраць сьвінога грыпу, каб прышчапіць 500 тысяч чалавек.

“Гэтай вакцынай будзе праведзена імунізацыя груп грамадзянаў (…) гэта супрацоўнікі так званых жыцьцёва важных службаў: мэдработнікі, работнікі жыльлёва-камунальных службаў, супрацоўнікі шэрагу падразьдзяленьняў органаў унутраных спраў і МНС”, — растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

“Прадпрыемства “Белфармацыя” таксама мае намер дадаткова закупіць вакцыну супраць “сьвінога” грыпу, якой жыхары рэспублікі могуць прайсьці вакцынацыю за ўласныя сродкі”, — дадалі прадстаўнікі Мінздраву.

“Сьвіны” грып у Беларусі за час ад пачатку назіраньняў лябараторна пацьверджаны ў 165 чалавек. Паводле стану на сярэдзіну лістапада ў Беларусі ад “сьвінога” грыпу памерлі 13 чалавек.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Іна Горад:: Менск
14.12.2009 17:47
Самае найлепшае - гартаваць собскія целы, мацаваць імунітэт, весці здаровы лад жыцця. Калі займацца загартоўкай дзіцяці ад нараджэння, то можна вельмі умацаваць імунітэт. Я сама прайшла праз сур'езную загартоўку, дзякуючы бацькам. А найбольш, матулі. Матуля мяне загартоўвала мэтанакіравана, з імпэтам. Тады, у дзяцінстве, мне гэта не вельмі падабалася, а часам і моцна не падабалася. Але затое цяпер праблем са здароўем няма, таму матулі вялікае дзякуй. Я таксама сваю дачку правяла праз складаныя напружаныя загартоўкі. І мы не хварэем. Спадзяюся, не будзем хварэць у далейшым. Між іншым, загартоўкі - карпатлівая штодзенная праца. Трэба рана падымацца, голымі выходзіць на холад і выконваць адпаведныя працэдуры. Трэба адмаўляцца ад некаторых момантаў нашага мэнталітэту. Напрыклад, дома распранацца і быць толькі ў шортах. Не кожная сям'я так можа рабіць. Хтосці саромеецца, у другіх няма магчымасцяў. А мы можам. Гэта цудоўны варыянт загартоўкі целаў. Мае сябрўкі, калі прыходзяць да мяне з дзецьмі на гарбату, пераапранаюцца ў кароткія строі, а дзеці распранаюцца да шорцікаў. Калі я завітаю да іх - раблю гэтак сама. Вядома, у выпадках, калі трэба быць пры парадзе - мы трымаемся агульных стандартаў, хоць цяпер мода шмат чаго дазваляе жанчынам. На лецішчы вопратка мінімальная. Для дзетак - шорты і панамы, для жанчын - шорты, топікі, капялюшы. Па магчымасці, на лецішчы толькі басанож. Хаджэнне басанож летам - выдатны, танны і даступны ўсім сродак загартоўкі. Мы басанож ходзім нават у краму. Вось такія простыя рэчы, але яны знначна мацуюць імунітэт і падвышаюць якасць жыцця. Між іншым, чалавек мае вялікія здольнасці адаптацыі да неспрыяльных умоваў наваколля, закладзеныя прыродай. Патрэбна толькі іх падтрымоўваць загартоўкамі і фізычнымі практыкаваннямі. Каб дзіця было трывалым і моцным, яго патрэбна праводзіць праз адпаведныя практыкаванні. Тады і выкцына будзе не патрэбна. Дый ніхто не ведае, што гэта за вакцына і якой яна якасці. А які вірус грыпа будзе ў наступным годзе? Лекары не ведаюць. Таму застаецца спадзявацца на сябе і мацаваць імунітэт. Бывайце здаровы, не хварэйце.