пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:05

Грамадзтва

Пікет за правы чалавека ў цэнтры Менску

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбылася акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Шасьцёра хлопцаў выйшлі на плошчу з плякатамі «Мы — ня быдла, у нас ёсьць правы!», а таксама «Правы грамадзян выконваюцца там, дзе за іх змагаюцца».

На месцы пікету было каля чатырох дзясяткаў спэцназаўцаў у цывільным. Таксама прысутнічала амаль усё міліцэйскае кіраўніцтва гораду і таксама прадстаўнікі міністэрства ўнутраных спраў. Міліцыя папярэджвала ўдзельнікаў, што пікет не дазволены і не прапускала тых, хто хацеў далучыцца да акцыі.

Калі ў канцы пікету ўдзельнікі акцыі паставілі плякаты каля тумбы на плошчы, міліцыя іх канфіскавала. Затрыманьняў не было.


Артур Фінькевіч
Тым часам лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што яшчэ ў 16 гадзінаў убачыў, як за ім пачалі сачыць людзі ў цывільным. Хлопец зайшоў у “Макдоналдс”.

Літаральна празь некалькі хвілінаў туды зайшлі спэцназаўцы ў цывільным. Праз гадзіну ў рэстарацыю прыехала й здымачная група БТ. Яны прапанавалі Фінькевічу даць інтэрвію, той адмовіўся. Пасьля гэтага тэлевізійнікі зьехалі.

Па 18-й гадзіне, пасьля пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы, сышлі і людзі ў цывільным.







Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ас
10.12.2009 19:45
Вот это супернооооовость о суперакции! Снимаю шляпу перед грандиозным мероприятием и шикарной журналистской находкой аффтара! :-)

Імя:: Дмитрий
10.12.2009 21:30
Жалкие провокаторы. Покрасовались перед объективом. "У нас есць правы!" - кто ж спорит. Есць - значит есць. Ну и что?
Адказаць

Імя:: Жур-фак
11.12.2009 11:06
У цябе толькі і ёсьць Адно права - пісаць ТУТ.Паспрабуй дзе ў іньшым месцы?

Імя:: Коля Горад:: Менск
10.12.2009 21:57
Хлопцы сапраўды вельмі дзіўнага выгляду :)
Асілкі зямлі Беларускай! Змагары!
А наколькі высока інтэлектуальныя ў іх плакаты, вышэйшы пілатаж :)))

Імя:: Alex
10.12.2009 23:52
Касьпяровіч і кампанія))))
Першыя і апошнія здымкі мегазачотныя))))

Імя:: Волат Горад:: Менск
11.12.2009 00:34
Адпаведныя плакаты хлопцы прынеслі, рэспект! Нам трэба ўсім змагацца за нашыя правы, каб не стаць рабамі.