чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 12:26

Культура

Прэмія “Angelus” – найстарэйшаму чэскаму пісьменьніку-дысыдэнту

Ва ўроцлаўскім музычным тэатры Capitol адбылося прысуджэньне штогадовай сярэднеэўрапейскай літаратурнай прэміі “Angelus”. Сёлетнім ляўрэатам стаў нэстар чэскай эміграцыйнай літаратуры Ёзэф Шкворэцкі.

Уручэньне прэміі, за адсутнага аўтара прэмію прыняў перакладчык Анджэй Ягадзіньскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ян Максімюк, Сяргей Шупа
Шкворэцкі атрымаў прэмію за перакладзены на польскую мову 800-старонкавы раман “Прыгоды інжынэра чалавечых душ”, які ўпершыню пабачыў сьвет тры дзясяткі гадоў таму ў Таронта, дзе ад 70-х гадоў жыве сам аўтар.

85-гадовы Шкворэцкі ня змог прыехаць у Ўроцлаў з увагі на стан здароўя. Прэмію ад яго імя прыняў перакладчык Анджэй Ягадзіньскі. Абвясьціла прысуд журы яго нязьменная старшыня – легендарная савецкая дысыдэнтка, удзельніца дэманстрацыі жніўня 1968 году на Краснай плошчы ў Маскве – Натальля Гарбанеўская.



Шкворэцкі – аўтар раманаў “Баязьліўцы”, “Танкавы батальён”, “Цуд”, заснавальнік найбуйнешага чэскага эміграцыйнага выдавецтва “Sixty-Eight Publishers”.

Фіналіст конкурсу Ігар Бабкоў у панядзелак будзе госьцем ранішняга жывога эфіру “Радыё Свабода”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Хведар Патапчык Горад:: Менск
06.12.2009 18:31
Ідэя наўпроставага відэа была добрая, але рэалізавана дужа па-аматарску. Свабодаўскі сайт жа ня блог які, а карпаратыўны сайт дзяржаўнага радыё самай багатай і магутнай краіны ў сьвеце. А тут з мабілкі здымаюць ды празь нейкі левы сайт-проксі перадаюць. Выява цёмная, нічога ня бачна. Я пачаў быў глядзець ды сваіх нэрваў шкада стала. Маглі б нармальную камэру зь ліхтаром на трыподзе ўзяць. Сорам дый гойдзе. Захапленьне ўсімі гэтымі блогамі-аблогамі да дабра не давядзе. Радыёэтэр і так ужо загналі ў балота - суцэльныя паўторы. І што прапануеце ўзамен? Аматаршчыну аля-блог. Лепей я буду Хартыю чытаць, там чыста дайджэст без прэтэнзій на нешта.