пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:50

Культура

Ляўрэат прэміі “Ангелус” будзе абвешчаны сёньня

Сярод фіналістаў – Ігар Бабкоў з кнігай “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. НА НАШЫМ САЙЦЕ АДБЫЛАСЯ ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ З КАВЯРНІ “ЛІТАРАТКА” ВА ЎРОЦЛАВЕ

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ян Максімюк, Сяргей Шупа

У польскім горадзе Ўроцлаве ў суботу будзе названы ляўрэат штогадовай прэміі “Ангелус”, якая прысуджаецца найлепшай празаічнай кнізе літаратара з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, перакладзенай на польскую мову або напісанай па-польску.

Прэмія “Ангелус” – унікальная падзея ў літаратурным жыцьці нашай часткі Эўропы, да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы літаратараў 21 краіны – постсавецкай прасторы, краінаў былога сацыялістычнага лягеру, а таксама Нямеччыны і Аўстрыі.

Сёлетняя ўрачыстасьць – ужо чацьвертая па ліку. Трыма папярэднімі ляўрэатамі “Ангелуса” былі Юры Андруховіч (Украіна), Мартын Поляк (Аўстрыя) і Пэтэр Эштэрхазі (Вугоршчына).

Фіналісты “Ангелуса” за кнігі, выдадзеныя ў 2008 годзе:

Ігар Бабкоў (Беларусь) – “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”
Міленка Ергавіч (Босьнія) – “Рута Танэнбаўм”
Ота Філіп (Чэхія) – “Суседзі і тыя іншыя”
Ёзэф Шкворэцкі (Чэхія) – “Прыгоды інжынэра чалавечых душаў”
Інга Івасюў (Польшча) – “Бамбіна”
Кшыштаф Варга (Польшча) – “Гуляш з туруля”
Бэрнгард Шлінк (Нямеччына) – “Вяртаньне дадому”

Урачыстая цырымонія абвяшчэньня ляўрэата адбудзецца ў суботу ўвечары. А ў 14.00 адбылася сустрэча Ігара Бабкова з уроцлаўскай публікай.

Запіс жывой відэатрансьляцыі з уроцлаўскай кавярні “Літаратка”: гутарка зь Ігарам Бабковым:



Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Pawel Горад:: Wielun
05.12.2009 14:47
Ja uzho wiedaju - uznagarodu atrymaje ... belarus. Va usih uznagarodah ab vynikah dyktuje palityka. Tolki Babkou atrymaje uznagarodu i bilsh nihto ni maje shancau. Usio daunym dauno u polskaj palitycy viadoma, ale ... ci geta uznagaroda nieshta vartaja? Nu, hiba, shto VIALIKIJA GROSHY i maleńkaja "slava".

Імя:: Пятрусь
05.12.2009 23:29
Прамая трансляцыя з... кавярні. Такое ўражаньне, што ў свабодаўцаў глузды зьехалі.