серада, 08 лютага 2012, Менск 09:29

Грамадзтва

Тацяну Шапуцьку адлічылі. Ці выйдзе Козік на дэманстрацыю?

Прэсавую сакратарку “Маладога фронту” Тацяну Шапуцьку адлічылі зь Белдзяржунівэрсытэту. Дзяўчына вучылася на юрыдычным факультэце.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Яна прадстаўляла арганізацыю на паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства.

Кіраўнік афіцыйнага прафсаюзу Леанід Козік таксама быў тады ў Бруселі. Ён казаў, што, калі Тацяну адлічаць з унівэрсытэту за тое, што яна ўдзельнічала ў Форуме, то ён сам выйдзе на дэманстрацыю, каб абараніць яе правы.

Сёньня Тацяне ў дэканаце ўручылі паведамленьне, што яна адлічана з навучаньня з фармулёўкай “за парушэньне статутнай дысцыпліны”.

Аднагрупнікі Тацяны пайшлі да дэкана з просьбай даць дзяўчыне вучыцца далей. Адказу пакуль няма.

Радыё Свабода зьвернецца па камэнтар да Леаніда Козіка.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Konstantin Горад:: EHU
03.12.2009 21:26
Tatjana we are all together!
We are waiting for you at the University of Europe!

Імя:: няма iншага выхаду
03.12.2009 22:27
Цемрашальскi рэжым вышпурхiвае менавiта шчырых беларусаў з краiны, каб з`яджалi. Вышпурхнуў ужо дзесяткi тысяч, а мо i сотнi. Бо нармальны ж чалавек задыхаецца ў гэтай сiстэме. А сюды будуць завозiць казахаў ды расейцаў, разам з iхнымi "аўто", пляжыць зямлю ды засiраць усё навокал. Адновяць савецкi саюз, каго трэ яшчэ - вышпурхнуць кагосьцi зьнiкнуць. Выйсьце адно - прылюдна ... цемрашала. Прама на галоўным пляцы, разам з усiмi памагатымi, усёй вертыкалью, кдб, дзядковымi i мясцовымi лукашыстымi-балбатунамi. Iнакш ужо немагчыма. Немагчыма iнакш усё выправiць..


Імя:: tt
03.12.2009 22:33
Такімі студэнтамі любое вну ганарыцца павінна!

Імя:: Ірынка Горад:: Менск
03.12.2009 23:46
Трымайся, Таненка!!!Ты Не адна! Дарэчы, я хіба што наступная...Я зараз таксама у Страсбургу без дазволу...і цікавяцца мой ужо досыць даўно...Так што разам будзем адстойваць свае правы на навучанне!!!!
Кажуць удвох лягчэй....

Імя:: Антось Горад:: Жуцькавiчы
04.12.2009 19:26
Татьяна, постсоветское пространство обречено еще очень долго существовать при диктаторских режимах.Уезжайте отсюда,пока молода и здорова.В любой стране евросоюза будете жить нормально.
Удачи Вам!

Імя:: : ) Горад:: Менск
04.12.2009 22:08
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ МФ: "ДАПАМАЖАМ КОЗІКУ АДНАВІЦЬ ПАМЯЦЬ!" - http://mfront.net/content.php?content.2619

Імя:: Алена
05.12.2009 18:14
Интересно если бы чиновник ЕС прогулял бы несколько дней, его тоже бы не уволили?

Імя:: Ролан
06.12.2009 20:44
Непонятно. С каких пор всякие Шапутьки представляют интересы белорусов на таких серьезных мероприятиях?
Разве был конгресс и т.д. по выдвижению представителей?
В дипломатических победах эта Шапутька замечена не была, да и должность пресс-секретарь не соответствует ведению переговоров. И чего она там добилась, кроме позирования на фото с действительно авторитетными людьми?