серада, 08 лютага 2012, Менск 09:31

Палітыка

Лукашэнка: адступленьне ад збліжэньня з Расеяй — “палітычная сьмерць”

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ніколі не адмовіцца ад узаемавыгадных стасункаў з Расеяй. Пры гэтым ён заявіў: "Мы ня будзем глуханямымі, калі нас пачынаюць залішне нахіляць".

Аляксандар лукашэнка
x
Аляксандар лукашэнка
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Лукашэнка, у адрозьненьне ад кіраўніцтва Расеі, правёў рэфэрэндум па нашых стасунках з Расейскай Фэдэрацыяй. Адступленьне ад палітыкі збліжэньня з Расеяй — гэта “палітычная сьмерць” Лукашэнкі”, — заявіў А.Лукашэнка ў Менску падчас сустрэчы з дэлегацыяй Прыволскай фэдэральнай акругі Расеі на чале з паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта Расеі Грыгорыем Рапотам.

А.Лукашэнка заявіў, што пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, прызначанае на 10 сьнежня, будзе садзейнічаць саюзнаму будаўніцтву і рашэньню праблемных пытаньняў двухбаковых дачыненьняў.

“Я перакананы, што мы зможам прыйсьці да ўзаемаразуменьня і прыняць вельмі важныя рашэньні ў рамках нашага саюзу”, — заявіў кіраўнік Беларусі.
Расея павінна разумець, што мы — дзяржава ...

“Беларусь ніколі не паварочвалася ні ўлева, ні ўправа, ні ў бок Амэрыкі, ні сьпінай да Расеі. Мы абсалютна не ствараем ніякіх праблем ні Расеі, ні Прыбалтыцы, ні Польшчы, ні Ўкраіне, ні ЭЗ, ні Амэрыцы.

Расея павінна разумець, што мы — дзяржава, і павінны ўсталёўваць нармальныя дачыненьні найперш з суседзямі.

Таму ня трэба нэрвова рэагаваць на нашы стасункі з Украінай, зь якой у нас вялізны таваразварот. Яны ідуць нам насустрач. Украіна гатова прадаваць нам электраэнэргію. Мы ж туды прадаём сваю прадукцыю, ствараем сумесныя прадпрыемствы. Таму трэба выкарыстоўваць добрыя стасункі Беларусі з Украінай на карысьць, у тым ліку, Расеі”.

А.Лукашэнка заклікаў расейскі бок “не рэагаваць нэрвова на нашы дачыненьні з ЭЗ. Ня трэба нас падазраваць, што мы залішне павярнуліся ад Расеі. Мы ніколі нікуды не паварочваліся і не павернемся. На адзін крок Расеі ў кірунку да Беларусі мы зробім насустрач Расеі дзесяць крокаў.
мы ня будзем глуханямымі, калі нас пачынаюць залішне нахіляць, пінаць, на шкоду працаваць...

Скажу шчыра: мы ня будзем глуханямымі, калі нас пачынаюць залішне нахіляць, пінаць, на шкоду працаваць. Мы на гэта будзем рэагаваць. Мы гэтага не заслужылі ад нашых бліжэйшых братоў, калі на нас робіцца ціск, нас пачынаюць валакіціць. Тым больш калі я пра гэта чэсна і шчыра кажу. Шчыра кажу, бо мы ня маем выхаду на вашу прастору ў СМІ.

Мы — абсалютна адзін народ. Мы хочам, каб наш старэйшы брат-расеец ставіўся да нас як да малодшага брата. Недзе паўшчуваў, але ніколі ня кідаў, ніколі ня крыўдзіў, не нахіляў і не папракаў, што мы там гіра на нагах.

Мы гатовы пакласьці ў скарбонку нашых стасункаў столькі, каб было выгадна найперш рускаму чалавеку, а нам гэта будзе выгадна тым больш”.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зьміцер
03.12.2009 16:46

Лукашэнка: адступленьне ад збліжэньня з Расеяй — “палітычная сьмерць” Часам кажа праўду, але ж сьмерць не толькі палітычная!

Імя:: сяржук
03.12.2009 16:52
Далейшае знаходжаньне гэтага чалавека на узурпаванай iм пасадзе ўяўляе крытычную пагрозу для iснаваньня Беларусi як незалежнай дзяржавы.

Імя:: Mikola Горад:: Slucak
03.12.2009 17:16
Мне ўжэ надаела гэтая траскатня. Мафія ў Расіі, мафія ў Беларусі, мафія і ў Сіціліі..... Вароцяць што хочуць і гавораць ліжбы што. Усе свае мафіезные жаданні яны вырашаюць за кошт абкрадання НАРОДА. Кошт харчавання даражэйшы чым у суседніх краінах, кошт на паношаные аўтамабілі будзе таксама даражэйшы, грэлка і другія моцныя напоі таннейшыя. Співайся нардзе, не закусваючы.
А ВАМ ШАНОЎНЫЕ, не надаела?.

Імя:: Мікола Горад:: Масква
03.12.2009 19:47
Гэтаму народу - манкурту, - не, не надаела! Ён і далей будзе галасаваць за свайго куміра-калгасьніка з бізуном у руце, як і яго старэйшы брат - за ката-Сталіна...