субота, 04 лютага 2012, Менск 13:06

Мілінкевіч: Саляна і Фэрэра-Вальднэр заслугоўваюць абдымкаў

Ад сёньняшняга дня пачала дзейнічаць Лісабонская дамова аб рэформе Эўрапейскага Зьвязу.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Да выкананьня сваіх абавязкаў прыступаюць прэзыдэнт Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. А вось папярэднік спадарыні Эштан Гаўер Саляна пакінуў сваю пасаду. Рыхтуецца замена і для камісара  ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр.

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сказаў сёньня “Свабодзе”, што рыхтуе спэцыяльныя лісты для абодвух палітыкаў:

“Яны заслугоўваюць ня толькі ліста, але і сардэчных абдымкаў. Я вельмі паважаю гэтых людзей.

Яны былі вельмі прыхільныя да Беларусі і добра разумелі нашы справы. Хаця Эўропа мае мноства праблемаў, але Беларусь была ў цэнтры яе ўвагі. І гэта іх заслуга”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Пятрусь
01.12.2009 22:11
Гэтыя словы трэ чытаць наступны чынам

“Яны заслугоўваюць ня толькі ліста, але і сардэчных абдымкаў. Я вельмі паважаю гэтых людзей.

Яны былі вельмі прыхільныя да мяне і добра разумелі мае справы. Хаця Вальднер мае мноства праблемаў, але мае інтарэсы былі ў цэнтры яе ўвагі. І гэта яе заслуга”.

Абдымайцеся на здароўе спадар Мілінкевіч са сваімі благадзецелямі

Імя:: Яўген Мурашка
02.12.2009 10:38
Было сказана:
“Яны заслугоўваюць ня толькі ліста, але і сардэчных абдымкаў. Я вельмі паважаю гэтых людзей.
Калі казаць пра асобы, дык Гауэр Саляна адметны тым, што з'яулякцца майстрам кампрамісаў. Калі б В.Юшчанка, пад час Майдану, паслухаў Сяляну, то быў бы ён сёньня прэзыдэнтам, гэта вялікае пытаньне.
Што тычыцца сп.Фэрэры-Вальднэр, яна такога ж кшталту. Іх аб'ядноўвае тое, што яны удзьвух, стаяць на абароне інтарэсаў ЭЗ. Менавіта сп. Бэніта прывезла нашаму "бацьке" 100млн эўра, на кішэнныя расходы.
Канешне і сп.Мілінкевіч мае нешта ад іх шчадрот. Чаму ж не быць удзячным.