Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кінафільм і рок-канцэрт супраць СНІДу


З нагоды Усясьветнага дня барацьбы са СНІДам 1 сьнежня ў 17 гарадах Беларусі адбудзецца дэманстрацыя кінафільма «СНІД». Гэта дабрачынная акцыя, арганізаваная ў рамках праекта «Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ\СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь».

Перад пачаткам праглядаў будуць праводзіцца інфармацыйныя кампаніі "Спыніць СНІД. Выканаць абяцаньні".

Да Усясьветнага дня барацьбы са СНІДам заплянаваны таксама канцэрт альтэрнатыўнай музыкі "ALTERWAVE", які адбудзецца ў Менску 6 сьнежня з 18.00 да 22. 00. У імпрэзе, прымеркаванай у падтрымку дзяцей, якія жывуць са СНІДам, прымуць удзел 14 беларускіх гуртоў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 лістапада у Беларусі зарэгістравана 164 выпадкі ВІЧ-інфэкцыі ў дзяцей да 14 год. Ад маці-носьбітаў вірусу нарадзіліся 1 466 дзяцей, у 151 зь іх дыягназ пацьверджаны.

Усяго ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 10 529 выпадкаў захворваньня на ВІЧ-інфэкцыю. Толькі сёлета выяўлена 911 новых захворваньняў.

За 28 год пасьля выяўленьня ў сьвеце ВІЧ-інфэкцыі, памерлі 25 мільёнаў чалавек. 33,2 мільёна чалавек застаюцца ВІЧ-інфікаваныя. Сярод краін Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі па колькасьці носьбітаў вірусу і хворых на СНІД Беларусь займае шостае месца, саступіўшы Расеі, Украіне, Эстоніі, Латвіі і Малдове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG