Слухаць

Цяпер у эфіры

Беларускае замежжа

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

У Мар’інай Горцы загінуў актывіст БНФ

27.11.2009 16:39
Валянцін Доўнар
У Мар’інай горцы загінуў сябра партыі БНФ Валянцін Доўнар. 20 лістапада яго знайшлі ў непрытомным стане ў цэнтры гораду. Мэдыкі канстатавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Пасьля апэрацыі Валянцін яшчэ некалькі дзён быў у коме, а 26 лістапада памёр. Паплечнікі кажуць, што Доўнар распаўсюджваў незалежныя газэты і быў вельмі прыязным і спакойным чалавекам.

Паводле міліцыі, Валянцін Доўнар загінуў у выніку няшчаснага выпадку.

Кіраўнік крымінальнага вышуку Мар’інай Горкі Яўген Кульбіцкі паведаміў “Свабодзе”, што позна ўвечары ў мінулую пятніцу Валянціна Доўнара знайшлі супрацоўнікі міліцыі недалёка ад будынку РУУС, што ў самым цэнтры гораду. Яны выклікалі “хуткую дапамогу”. Мэдыкі зафіксавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Паводле экспэртаў, ніякіх сьлядоў зьбіцьця на целе Валянціна не было.
“Паваліўся, ударыўся аб асфальтавую плітку тратуарную. Яго знайшлі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі хуткую. Яго даставілі ў шпіталь. Дыягназ: закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Было прынятае рашэньне мэдыкамі праапэраваць. Ускрылі чэрап. Ён пасьля яшчэ жыў. Потым памёр. Экспэрты далі заключэньне, што сьмерць наступіла ад ЧМТ. Відочных пашкоджаньняў на целе няма. Адзеньне не парванае. Рэчы ўсе пры ім. Няма ніякага забойства”.

Міліцыянты лічаць, што Валянцін паваліўся на зямлю і ўдарыўся галавой аб брукаваны бардзюр. Гэтая траўма і стала прычынай ягонай сьмерці.

Валянцін пражыў 50 гадоў. Уласнай сям’і ў яго не было. У Мар’інай Горцы ў яго засталіся маці і брат.

Кіраўнік суполкі партыі БНФ Канстанцін Шпунтаў паведаміў “Свабодзе”, што разам зь іншымі паплечнікамі Валянціна Доўнара ўзяў на сябе клопат, каб пахаваць сябра.

“Валянцін такі чалавек, які нікога ў сваім жыцьці не пакрыўдзіў. Ніхто ніколі не назіраў ня тое што агрэсіі зь ягонага боку — ён быў абсалютна неканфліктны чалавек. Сам Валянцін быў не геркулесавага складу. Каб адабраць у яго мабільнік ці яшчэ нешта? У яго ніякіх каштоўнасьцяў не было. Цяжка ўявіць, што яго маглі абрабаваць дзеля нейкіх каштоўнасьцяў. Маці з братам пахаваньне адным не пад сілу, таму мы займаемся гэтым”.

Алесь Міхалевіч сам з Мар’інай Горкі. Ён добра ведаў свайго земляка і аднапартыйца:

“Гэта быў адзін з тых людзей, на якіх трымаецца ўвесь дэмакратычны рух у Беларусі. Ён шмат гадоў ахвярна вазіў у раён, у горад газэты. Распаўсюджваў іх. Бясплатныя газэты раздаваў, платныя прадаваў. Ён рабіў усё магчымае, каб людзі атрымлівалі незалежную аб’ектыўную інфармацыю”.

У міліцыі Мар’інай Горкі паведамілі “Свабодзе”, што выключаюць вэрсію таго, што Валянціна Доўнара забілі. Але паводле факту сьмерці праводзіцца праверка.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: антон
27.11.2009 18:13
погиб ли...

Імя:: 12 Горад:: Мінск
27.11.2009 21:25
Мар'інагорскія ўлады так распраўляюцца з іншадумцамі. Цяжка ўявіць, што на месцы няшчаснага мог аказацца старшыня райвыканкама. Я выказваю свой рашучы пратэст расправе над Валянцінам. Палітычнае забойства не павінна быць забыта!
Праўды мянты не скажуць.

Імя:: Бенедзікт
28.11.2009 17:24
У Мар'інай Горцы вельмі шмат расейскіх адстаўнікоў-асаднікаў, тамака квітнее РНЕ, глядзіш хутка і "беларускія казакі" падцягнуцца...
І ўсё гэта пад патранажам філіі ФСБ Расеі - "беларускім" КГБ.

Імя:: Яўген Мурашка
28.11.2009 19:40
Што б ні казалі сёньня улады Сп.В.Доўнара забілі, іншая справа- хто?
Не мог мужчына у роськвіце сіл пры адсутнасьці галалёду, у цьвярозым стане - узяць і ні з таго паваліцца, без сумневу, яму нехта дапамог.
Мы лічым, што трэба правесьці незалежнае раследваньне, у першую чаргу гэта тыччыцца ПБНР, бо ен быў іх сябрам. Стварыць умовы каб усялякія РНЕ не маглі і носу высунуць, дзеля гэтага неабходна стварыць атрады самаабароны, каб рэагаваць на праяўленьні неафашыстоўскай ідэалогі. Запатрабаваць ад улад, каб гэтыя згуртаваньні паставілі па-за закону. Выказаць пратэст супраць магчымага з'я'ўленьня на вуліцах нашых гарадоў "казакаў", яны не на Тэрыке і не на Доне.
Трэба умець абараняць сваю свабоду і гонар..
Светлая памяць герою Сп.В.Доўнару!

Імя:: Ананім
28.11.2009 20:03
Человеческая жизнь бесценна - погиб человек. Делать на этом очередной пиар аморально. Соболезнования родным и близким.

Імя:: kulja Горад:: Мар'іна Горка
28.11.2009 22:59
Кульбіцкі сцвярджае, што пры Валянціне былі ўсе яго рэчы. Гэта НЯПРАЎДА. Сёння на пахаванні, яго маці расказала, што пры ім была не яго сумка. Вельмі на яе падобная, але меншых памераў. У ёй не было рэчаў Валянціна. Зніклі: заробак, атрыманы менавіта ў той самы дзень, праязны, пашпарт, мабільны. Замест іх ў сумцы былі нейкія паперкі і канверт на імя Івана Іванавіча Братухі. Такі чалавек на самай справе існуе, яго адрас знайшла маці Валянціна. Там жыве былая жонка Братухі, сам ён даўно бамжуе. Адкуль узялася сумка і хто яе падмяніў і чаму ўзгадваецца імя менавіта мясцовага бамжа? І галоўнае пытанне - чаму ж Кульбіцкі сцвярджае, што ўсе рэчы былі на месцы?

Імя:: Алесь Горад:: Менск
29.11.2009 00:00
Странно.Я раньше читал, что он погиб от удара металлическим прутом по голове.И та версия мне казалась вполне правдоподобной, учитывая то, какая охота на оппозиционеров ведется в Беларуси..А сейчас нам втюривают какую-то туфту про "сам вдруг упал и ударился головой об бардюр"....И не стыдно "Свободе" повторять этот бред???

Імя:: Дзядзька А.
29.11.2009 16:31
Скорее всего - это убийство с целью ограбления. Раскрыть такое преступление не трудно для профессионалов.
Но видимо некому этим заниматься.
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile