чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 16:04

Грамадзтва

Канцылярыя Качыньскага тлумачыць справу з ордэнам для Буйвала

На просьбу Радыё Свабода прэсавая служба прэзыдэнта Леха Качынськага патлумачыла прычыны затрымкі ўзнагароджваньня Ордэнам Заслугі Рэчы Паспалітай беларускага апазыцыйнага палітыка Валерыя Буйвала.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як пісала “Свабода”, прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі прыняў рашэньне ўзнагародзіць спадара Буйвала, а таксама расейскіх дысыдэнтаў Букоўскага і Падрабінэка ордэнамі Заслугі пасьля згоды на гэта ўрадаў Беларусі і Расеі. Падрабінэк з гэтай нагоды выказаў свой пратэст, Буйвал лічыць патрэбным пачакаць.

“Прававыя нормы некаторых краін прадугледжваюць абавязковасьць атрыманьня згоды іх уладаў на прыняцьцё іх грамадзянамі дзяржаўных узнагародаў замежных краін, — піша Канцылярыя польскага прэзыдэнта.— У сувязі з гэтым згодна з існуючым правам Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы была абавязаная зьвярнуцца ў МЗС дзеля выкананьня ім неабходных крокаў, каб атрымаць такую згоду.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Польшчы ухваліў рашэньне аб уганараваньні заслуг 17 замежных дзеячоў за іх дзейнасьць на карысьць дэмакратычных перамен ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе і падтрымкі імкненьня Польшчы да незалежнасьці. З гэтай групы 14 асоб атрымалі ўзнагароды 20 лістапада ў Бэльвэдэскім палацы ў Варшаве. Іншыя 3 асобы зьяўляюцца грамадзянамі краін, у якіх дзейнічае вышэй апісанае патрабаваньне. Такія палажэньні датычаць між іншым грамадзян Беларусі, Расеі, а таксама Канады, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі і іншых краін.

У сувязі з гэтым Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы была абавязаная зьвярнуцца ў МЗС з просьбай ажыцьцявіць належныя крокі. Працэдура атрыманьня згоды працягваецца. Пасьля пацьвярджэньня МЗС Польшчы факта атрыманьня такой згоды Прэзыдэнт Польшчы падпіша адпаведную пастанову і ўзнагароды будуць уручаныя”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Pawel Горад:: Wielun
27.11.2009 00:08
Kaczynski geta nieadukawany dziwak

Імя:: Маня Горад:: Минск
27.11.2009 00:20
И какая, простите, ценность такой награды?! Не смешите, не унижайте людей, меняйте правила!

Імя:: Korj Горад:: Менск
27.11.2009 00:49
"На мінулым тыдні прэзыдэнт Польшчы ухваліў рашэньне аб уганараваньні заслуг 17 замежных дзеячоў за іх дзейнасьць на карысьць дэмакратычных перамен..."
А я на мінулым тыдні ухваліў рашэньне набыць Эйфілеву вежу! Шкада - не змагу - ніхто мне не дазволіць, але цырымонію ў гэты конт усяроўна правяду, запрашу людзей, журналістам паведамлю, ну а потым скажу, што чакаю апошнюю фармальнасьць - згоду Сарказі...
І чым, скажыце, Качыньскі лепей?
Адказаць

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
27.11.2009 13:12
Brawo, vielmi trapny kamientaryj, "Korj" z Miensku! Narmalnyja ludzi pachujuc' uzrovien' nashaga prezydenta Kachynskaga. Geta miensh chym "0" nul.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
27.11.2009 04:09
Валера.
Отдайте вы эту бляшку Качинскому.
Ему понадобится когда приедет к Лукашенко.
Надо же чем-то похвалиться.
У кого есть какие-нибудь бляшки.
Отправте Качинскому.
Пусть порадуется.
Американцы награждают борцов с диктатурой. И не спрашивают разрешение у диктаторов..
Нобелевский комитет не спрашивал ни у кого разрешения, награждая Сахорова, Валенсу, Пастернака, и многих других.
Не берите,Валерий, эту цацку у Качинского. Она ломаного гроша не стоит.
Стыда не оберётесь.

Імя:: Жур-фак Горад:: в, Бадзюлі
27.11.2009 11:42
Пасьля ўчынку Падрабінека, Буйвалу застаецца толькі падаць заяву ў партыю Калякіна.Вось так правяраемся на вашывасьць.

Імя:: беларуска Горад:: менск
29.11.2009 20:27
Спадарства,а галава ў чалавека, каб разумець.Думайце.