Слухаць

Цяпер у эфіры

Начная Свабода

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Вера Кандраль
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Назарбаеў і Лукашэнка назвалі стварэньне Мытнага саюзу гістарычнай падзеяй

26.11.2009 19:31

Па выніках перамоваў кіраўнікоў Беларусі і Казахстану падпісаны шэраг дакумэнтаў. Н.Назарбаеў запрасіў А.Лукашэнку наведаць Казахстан зь візытам у 2010 годзе і прыняць удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД 18 сьнежня бягучага году.

Агенцтва БЕЛТА цытуе Аляксандра Лукашэнку, які, маючы на ўвазе плянаванае падпісаньне 27 лістапада дакумэнтаў аб стварэньні Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі, заявіў: "Асабліва важна сёньняшняя сустрэча напярэдадні сапраўды гістарычнай падзеі, да якой мы даволі доўга, але мэтанакіравана ішлі".

Таксама і Назарбаеў ў адказ назваў стварэньне Мытнага саюзу гістарычнай падзеяй і заявіў, што ў пэрспэктыве Мытны саюз павінен трансфармавацца ў адзіную эканамічную прастору.

Сярод іншага, Беларусь і Казахстан прынялі "Дорожную карту" двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2010-2011 гады – падрабязны плян сумеснай працы на сярэднетэрміновую пэрспэктыву. У яго ўваходзяць праекты супрацоўніцтва ў галіне машынабудаваньня, сельскай гаспадаркі, хіміі і іншых.

Таксама былі падпісаныя пагадненьні аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і мэдычнай навукі, вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі, а таксама аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным узаемадзеяньні на міжрэгіянальным узроўні.

Акрамя таго, падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і Агенцтвам па рэгуляваньню і нагляду фінансавага рынку і фінансавых арганізацый Казахстану.

Кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў таксама прынялі сумесную заяву. У ёй падкрэсьлена важнасьць пасьлядоўнага разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў на шматбаковай аснове і выпрацоўкі адзіных падыходаў да дзейнасьці ў рамках СНД, ЕўрАзЭС, Мытнага саюзу, АДКБ.

Беларусь і Казахстан, паводле БЕЛТА, падтрымалі ідэю правядзеньня Саміту АБСЭ ў 2010 годзе з улікам неабходнасьці сур'ёзнага аналізу сучаснай ролі і будучыні гэтай арганізацыі ў шырокім кантэксьце бясьпекі і супрацоўніцтва, адаптацыі АБСЭ да новых выклікаў і сучасных рэалій.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
     
Камэнтары
Імя:: Jazep
26.11.2009 20:15
Упэўнен, на гэтых перамовах нябачна прысутнічае яшчэ адзін “супергулец” – такі саюз цалкам ляжыць у рэчышчы кітайскіх інтарэсаў.
Антыгябалісты могуць вешацца...
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile