пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:33

Дэпутат Сойму лічыць сытуацыю з Валерыем Буйвалам “няёмкай”

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі прыняў рашэньне ўзнагародзіць беларускага апазыцыйнага палітыка Валерыя Буйвала Ордэнам Заслугі Рэчы Паспалітай. Разам зь ім у сьпісе на ўзнагароду — расейскія дысыдэнты Букоўскі і Падрабінек. Аднак для таго, каб яны атрымалі ўзнагароду, патрэбная згода ўладаў іх краін. Падрабінек з гэтай нагоды пратэстуе, Буйвал — не.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Рашэньне аб уганараваньні Валерыя Буйвала “за выбітныя заслугі ў дзейнасьці на карысьць дэмакратычных перамен, за падтрымку імкненьня да незалежнасьці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе” было абвешчана на мінулым тыдні ў Варшаве. Тады ж на адмысловай цырымоніі кіраўнік прэзыдэнцкай канцылярыі Ўладзіслаў Стасяк уручыў крыжы камандора, афіцэраў і кавалераў Ордэну Заслугі 14 грамадзянам Украіны, Літвы, Грузіі, Эстоніі. Усе гэтыя ляўрэаты — былыя дысыдэнты, якія ў камуністычны час актыўна супрацоўнічалі з польскай апазыцыяй.

Расейcкі апазыцыйны журналіст Аляксандар Падрабінек публічна адмовіўся ад ордэну ў сувязі з тым, што прэзыдэнт Польшчы зьбіраецца прасіць у Крамля дазволу на ягонае ўзнагароджаньне. Ён ня згодны з тым, што “ўручэньне польскіх дзяржаўных узнагарод замежным грамадзянам патрабуе згоды дыктатараў і прэзыдэнтаў, якія ў сваіх краінах ня маюць грамадзкай падтрымкі”, — напісаў Аляксандар Падрабінек у адкрытым лісьце да прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Александр Падрабінек

Валеры Буйвал ад узнагароды не адмаўляецца. Рэакцыю Падрабінека ён назваў “сьмешнай”.

“Я ўдзячны польскаму грамадзтву і прэзыдэнту Польшчы. Для мяне гэта вялікі гонар. І ўспрымаю гэтае прадстаўленьне да польскай узнагароды як прызнаньне барацьбы нашых беларускіх патрыётаў за нашу і вашу свабоду”.

Аднак спадар Буйвал ня ўпэўнены, што зможа неўзабаве ўзяць польскі ордэн у свае рукі, бо паводле польскага закону для ўзнагароджваньня дзяржаўнымі ордэнамі замежных грамадзян патрэбная згода ўрадаў іх краін.

Гэта пацьвердзіў “Свабодзе” супрацоўнік польскай амбасады ў Менску Павал Марчук:

“Сапраўды, гэта так, у Польшчы дзейнічае закон “Аб узнагароджаньнях”. Ня ведаю, чаму так сталася, пра гэта трэба было б запытаць заканадаўцаў. Аднак закон у нас такі”.

Верагоднасьць таго, што беларускі ўрад ня дасьць згоды на ўзнагароджваньне апазыцыянэра польскім ордэнам, вялікая. З такой сама прычыны ў верасьні гэтага году не атрымалі польскіх узнагародаў 10 вэтэранаў Арміі Краёвай зь Беларусі. У вайну яны змагаліся з нацыстамі і камуністамі, па вайне атрымалі да 25 гадоў лягераў, усё жыцьцё былі ў няласцы ў савецкіх уладаў. Такую ж пазыцыю перанялі сучасныя беларускія ўлады. Гаворыць адна з вэтэранак АК, якая 17 верасьня пабывала на ўрачыстасьці ў Варшаве, але так і не атрымала польскага крыжа “За заслугі”, да якога была прадстаўленая, Вэраніка Сэбасьцьяновіч:

“Я дакладна ведаю, што мы ня першыя такія. Некалькі разоў ужо пісала польская амбасада ды іншыя прэзыдэнту Беларусі, але няма ніякага адказу”.

Паводле спадарыні Сэбасьцьяновіч, беларускія ўлады выхаваныя ў камуністычным духу і ня могуць пагадзіцца на ўшанаваньне вэтэранаў антысавецкай партызанкі:

“Цяпер гэта нібыта не датычыць Беларусі, якая зьяўляецца вольнай і незалежнай. Таму я ня ведаю, чаму ўлады так дзейнічаюць, можа, ня хочуць абразіць Расею, можа, што іншае, ня ведаю...”

Тым часам Валеры Буйвал упэўнены, што і ён, і беларускія вэтэраны Арміі Краёвай праз пэўны час атрымаюць польскія ўзнагароды, бо цяперашняя сытуацыя ў Беларусі, на ягоную думку, ня вечная.

У МЗС Беларусі не змаглі пацьвердзіць факт атрыманьня запыту з Польшчы наконт узнагароджваньня Валерыя Буйвала.

Сытуацыю вакол польскага ордэну для грамадзяніна Беларусі Валерыя Буйвала для Радыё Свабода камэнтуе шматгадовы дэпутат Сэйму Тадэвуш Івіньскі:

“Гэта даволі далікатная справа, бо з аднаго боку прынятыя пэўныя дыпляматычныя правілы, што добра было б, калі б такія рэчы адбываліся ня тое што са згоды, але з інфармаваньнем іншага боку, іншай дзяржавы, хаця гэта, натуральна, не абавязковая ўмова, каб узнагародзіць яе грамадзяніна. А калі рэч ідзе пра апазыцыянэраў, дык гэта далікатная рэч. Я б не хацеў крытыкаваць тут свайго прэзыдэнта, асабліва для замежнага СМІ, але гэта няёмкая сытуацыя, так бы я сказаў...”
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Алесь* Горад:: Менск
26.11.2009 16:18
Спадар Буйвал вельмі хоча атрымаць гэтую ўзнагароду. І куды зараз падзелася яго рэзкасьць? Не хоча ваду баламуціць, каб урад даў дабро на ўзнагароду? А як жа сьвятыя зянонаўскія прынцыпы???? Па гараскопу, спадар Буйвал хіба блізнец?

Імя:: Димыч
26.11.2009 17:21
Валеры Буйвал ад узнагароды не адмаўляецца. Рэакцыю Падрабінека ён назваў “сьмешнай”.


Вот и видно сразу кто на самом деле принципиальный диссидент- Подрабинек, а кто лишь "косит" под диссидента - Буйвол.

Теперь от Лукашенко зависит наградит ли Польша Буйвола своим орденом или нет. И весьма любопытно ЧТО придется брать во внимание Лукашенко, чтобы Буйвола наградили. :)) Польша присудила эти награды "за выбітныя заслугі ў дзейнасьці на карысьць дэмакратычных перамен, за падтрымку імкненьня да незалежнасьці ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе”. А ведь для Лукашенко как и для Путина, развал СССР и всего соцлагеря- это личная трагедия, "геополитическая катастрофа 20-го века".

Ха! Все-таки Польша и польские политики- это чудики похлеще наших!:))
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
28.11.2009 14:23
Як гэта, спадар Буйвал павінен адмаўляцца ад высокай польскай узнагароды?
Напрыклад, Сахараў не адмаўляўся ад Нобелеўскай упрэміі, але тады за саўдэпіяй яго бэсьцілі такія як вы, падобнымі словамі...

Імя:: беларуска Горад:: Менск
26.11.2009 19:35
Шчыра віньшую Валерыя Буйвала з узнагародай! Суседка Польшча адзначыла заслугі грамадзяніна Беларусі ў цяжкай барацьбе за нвшую ,спадары беларусы, СВАБОДУ. Дык, што ж вам так няймецца,дімычы ды алесі? Зайздрасьць.
Адказаць

Імя:: навін Горад:: мінск
26.11.2009 22:16
слажыце калі ласка спадары пазнякоўцы,выж за справядлівасць,за што
такі гонар гэтаму ну "занатна выбітнаму і дужа смеламу барцьбіту"
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
27.11.2009 00:44
Зайздрасьць та зайздрасьць, але пагадзіцеся - нічога людзкага ў такім законе няма - гэта атавізм, гэта фактычны запыт у гаспадара, ці можна што-небудзь зрабіць для яго халопа. Гэта ніяк не стасуецца з сучасным разуменьнем адносінаў чалавека й дзяржавы.
І тут, як слушна недзе было напісана, здаецца ў камэнтарах да ліста Падрабінека, відавочна неабачлівасьць польскай улады. Тут ужо нешта адно з двух - альбо сп. Качынскі такі прынцыповы, сапраўды паважае тых, каму дае гэтыя ўзнагароды, сапраўды удзячны вэтэранам і дысыдэнтам, альбо працуе гэтымі ўзнагародамі на публіку. У першым выпадку трэба было б, перш чым рабіць нейкія ўчынкі, падумаць аб іх наступствах - гэта відавочна для кожнага дарослага чалавека, болей прэзыдэнта! А ён што робіць? Дае ўзнагароды вэтэранам АК і пытаецца пры гэтым у лукі! Ну добра, адзін раз не дадумаў. І што мы бачым далей? Ён "узнагароджвае", цяпер ужо відавочна ў двукосьсях сп. Буйвала ды Падрабінека! Маем факт - лука ўжо фактычна адмаўляў (а па словах сп. Сэбасьцьяновіч неаднаразова!), і пасьля гэтага робім выгляд, што нічога не разумеем, нічога ня ведаем, нічога ня бачым. Дзяцінства нейкае. Больш за тое, выклікаюць людзей, робяць цырымонію, а перад ёй адводзяць траіх чалавек у бок і кажуць, - "ой, вы ведаеце, ваш гаспадар вам не дазволіў, пастойце ў кутку, калі астатніх узнагароджваць будуць"!
Гэта што - ня хамства, ня сьвінства? Гэта ж абраза фактычна! І неаднаразова! Што гэта - дурата? Ці як я казаў вышэй - праца на публіку - вось які наш прэзыдэнт добры - паважае добрых людзей - прэс-рэліз выйшаў, а там і трава не расьці!
У вас ёсьць іншае тлумачэньне шматразовым такім дзеяньням?

Імя:: feo Горад:: Minsk
26.11.2009 20:11
Мне ближе позиция и достоитсво москаля Подрабинека, чем "шчырага и свядомага" белоруса Буйвола... смешная позиция не Подрабинека, а властей Польши... так они змагары за демократию, а когда коснется деталей просят нижайше дозволу у диктатур Беларуси и Росссии на награждение диссидентов... не маразм ли это поляков?... Не лицемерие?... За слова Буйвола мне стыдно...

Імя:: Дзядзька Алесь
26.11.2009 21:28
Якая зайздрасць, людзі? Што не дае запрасіць таго чалавека у польскую амбасаду і аддаць тую ўзнагароду?! І ніхто аб гэтым бы нават не даведаўся. Але гэты польскі урад, нават, на гэтым хоча штосьці зарабіць. Апусьціліся самі інарод апускаюць ...
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
27.11.2009 09:32
Не дае польскі "закон аб узнагародах". Ня ўсе жывуць як мы пры абсалютнай манархіі, вы можа ўжо забыліся, але бывае такая справа - падзяленьне на заканадаўчую ўладу й выканаўчую.
А запрасілі іх, па словах Падрабінека, ажно ў Варшаву, ня тое, што ў амбасаду. Ужо на мейсцы сказалі - пастойце ў кутку, вам нельга...

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня
26.11.2009 23:38
Лукашэнка вядомы этнацыдчык беларусаў і польскія імперыялісты - вядомыя этнацыдчыкі беларусаў (Беласточчына, АК, "польскі" касьцёл, "Карта паляка" і да т.п.). Я думаю, што яны паміж сабой у адносінах да пана Буйвала дамовяцца...
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
28.11.2009 14:18
Будзем спадзявацца,, што доктар Астроўскі добры адмысловец, у адрозьненьне ад "палітыка"...

Імя:: Малпа Горад:: Менск
27.11.2009 00:05
Для экономии времени буду писать на "великом" и "могучем".
Но, чем чаще пользуюсь русским, - тем больше ненавижу россию.

Эта ситуация с награждением - это, можно сказать, момент истины.
Поведение любого участника можно оценить с моральной точки зрения.
Итак, кто есть кто?
В правительстве Польши должны были предвидеть эту ситуацию.
Если не могли предвидеть - значит не очень умные.
Но, скорее всего, прагматичные и трусливые, как и большинство
чиновников Евросоюза.
Разве может нормальный человек, награждая благородного человека,
додуматься просить разрешения у морального урода?!
А ведь додумались!
Подрабинек поступил совершенно правильно.
А вот господин Буйвол, получая эту согласованную награду,
будет выглядеть "сьмешна".
Аморальность нынешней власти Республики Беларусь очень заметна
на фоне эпидемии гриппа. Эта власть оценивает жизнь человека
суммой в пятьдесят долларов. На каждом умершем экономят примерно такую сумму, потому как лечение эффективными зарубежными препаратами начинают тогда, когда в большинстве случаев уже поздно.
На совести нашего морального урода будут сотни и тысячи невинных
людей, не переживших эту эпидемию.
Плакать хочется.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
28.11.2009 14:40
"Подрабинек поступил совершенно правильно.
А вот господин Буйвол, получая эту согласованную награду,
будет выглядеть "сьмешна"."
---------------------------------------------
Спадар Буйвал слушна адказаў на падобныя заўвагі. Ягоная пазіцыя заслугоўвае павагі і разуменьня, так як і пазіцыя Падрабінека. Гэта нармальна.
А спадара Буйвала віншую з высокай польскай узнагародай і зычу, каб наступная ўзнагарода, была ад БЕЛАРУСКАЙ улады...

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
27.11.2009 16:55
U nas u Polshchy dyk ab getym cishynia - pounaja. Nihto nichoga ni viedaje :))
Адказаць

Імя:: Димыч
28.11.2009 10:58
Чаму нихто не ведае?
Дзе свабодная прэсса? :))

Или Вас охватил белорусский синдром: если новости плохие, лучше их не публиковать?:))

Імя:: Бенедзікт
28.11.2009 14:35
Спадар Буйвал слушна сказаў - "“... ўспрымаю гэтае прадстаўленьне да польскай узнагароды як прызнаньне барацьбы нашых беларускіх патрыётаў за нашу і вашу свабоду”.

Палякі і беларусы больш былі разам і змагаліся разам (супраць нямецкіх і расейскіх акупантаў!) чым варагавалі.

Таму разглядаю тутака - ныцьцё і енк, "барцуноў" з неіснуючым польскім імпэрыялізмам, як праяву узьдзеяньня расейскай прапаганды і уласнай дураты на несьвядомую, палітычна інфантыльную частку нашага грамадства.