пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:54

Эканоміка

Зона вольнага гандлю амаль сфармаваная

Інтэграцыйны камітэт Эўразійскай эканамічнай супольнасьці прыняў да ведама праект дэклярацыі аб завяршэньні фармаваньня зоны свабоднага гандлю ЭўрАзЭС.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра гэта заявіў сёньня генэральны сакратар ЭўрАзЭС Таір Мансураў на 47-м пасяджэньні Інтэграцыйнага камітэту Эўразійскай  эканамічнай супольнасьці, якое праходзіць у Менску.

У парадку дня сустрэчы ЭўрАзЭс — 17 пытаньняў: сярод іх фармаваньне мытнага саюзу і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках ЭўрАзЭс, праекты дакумэнтаў аб зоне вольнага гандлю, аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, аб міждзяржаўным банку дадзеных аб працоўных мігрантах.

Эўразійская эканаімчная супольнасьць – міжнародная эканамічная арганізацыя, надзеленая функцыямі, зьвязанымі з фармаваньнем агульных зьнешніх межаў дзяржаваў, якія ў яе ўваходзяць (Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расея, Таджыкістан і Узбэкістан). ЭўрАзЭC была створаная ў кастрычніку 2000 году ў Астане (Казахстан). У жніўні 2006 году на Міждзяржаўнай радзе ЭўрАзЭС было прынята прынцыповае рашэньне аб стварэньні Мытнага Зьвязу трох дзяржаваў – Беларусі, Расеі, Казахстану.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Генадзь Горад:: Менск
27.11.2009 03:37
Калі? "Сур'ёзна", глядзець ва ўпрышласьць. Тады. Прыкладна, праз 10 год. Апасля умацаваньня, найменнае зоны вольнага гандлю. Нас, Літвіноў, мае майжьлівасьць, "чакаць нступнае". "На мяжы, Эўропы і "Велькае Паднябёснае (Кітай), па рацэ Буг, Усё "Спакойна".......