чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:14

Блогі / Юры Дракахруст

Акуратны Мядзьведзеў

Прыгадваецца анэкдот – а чаго прыходзіў (запрашаў, у дадзеным выпадку), можа сказаць чаго хацеў? Не, прэзыдэнт Расеі адказаў на ўсе пытаньні, якія былі зададзеныя, ды і пытаньні збольшага ахоплівалі ўсё кола двухбаковых адносінаў. Але...

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Можа беларусы надта разбалаваныя ці разбэшчаныя палымянай рыторыкай ўласнага кіраўніка, які часам не выбірае выразаў, і зьедлівым саркастычным стылем Пуціна, што адказы Мядзьведзева падаліся прэснымі. Мілы чалавек, дэмакратычны, але не правадыр, ня цар.

Юры Дракахруст
Да таго ж на ўсе больш менш вострыя пытаньні прэзыдэнт Расеі даваў вельмі рацыянальныя і лягічныя, але даволі няпэўныя адказы. Акуратныя, словам. Ці запросіце беларускіх апазыцыйных палітыкаў? Можа і так. Ці запусьціце другую нітку “Ямал-Заходняя Эўропа”? У прынцыпе не выключана, калі будзе што праз яе качаць. Як наконт справаў зьніклых у Беларусі? Да мяне не зьвярталіся, хаця любое зладзейства павінна быць дасьледавана. Саюзную дзяржаву разбураць ня варта, але ніхто на беларускі сувэрэнітэт не замахваецца і не замахваўся ніколі, нават пра прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі я Лукашэнку ніколі не прасіў. Усходняе партнэрства – да ні карысьці ў ім, ні шкоды.

Можа беларусы надта разбалаваныя ці разбэшчаныя палымянай рыторыкай ўласнага кіраўніка, які часам не выбірае выразаў, і зьедлівым саркастычным стылем Пуціна, што адказы Мядзьведзева падаліся прэснымі. Мілы чалавек, дэмакратычны, але не правадыр, ня цар
Ну а што-небудзь пэўнае хоць у чым-небудзь ёсьць? Ну сёе-тое есьць: прагучала вельмі ветлівая і акуратная парада беларускаму калегу прытрымлівацца дыпляматычнага этыкету ў характарыстыках расейскіх кіраўнікоў, пра КСОР АДКБ ізноў жа вельмі акуратна – але гэта хіба не самая галоўная сэнсацыя сустрэчы – было сказана, што міжнародныя дамовы вышэй за нацыянальнае заканадаўства, ў тым ліку і Канстытуцыю. Адсюль вынікае, што “ если завтра война», то па вэрсіі Крамля Беларусі давядзецца адкласьці ў бок свае дэклярацыі аб імкненьні да нэўтралітэту і выконваць міжнароднае пагадненьне.
Ну і пра “Паўночны паток” мякка так заўважыў, што, зразумела, яно задавальненьне нятаннае, але з ўлікам ўсялякіх няштатных сытуацыяў, якія час ад часу ўзьнікаюць на цяперашнім шляху транзыту газу, дык можа і таньней выйдзе. Ну і пра 50 мільярдаў даляраў, дадзеных саюзьніку з 1991 году, таксама не забыўся.

Словам, нармальная, стандартная расейская пазыцыя, можа нават з расейскага пункту гледжаньня і цалкам справядлівая. Краіны маюць розныя інтарэсы і што выглядае справядлівым для адной краіны, можа быць несправядлівым для іншай.

Словам, нармальная, стандартная расейская пазыцыя, можа нават з расейскага пункту гледжаньня і цалкам справядлівая. Краіны маюць розныя інтарэсы і што выглядае справядлівым для адной краіны, можа быць несправядлівым для іншай
Але калі паглядзець на гэтую гутарку з цынічнага пункту гледжаньня піяру, то робіцца незразумелым, на каго ў Беларусі разьлічваў прэзыдэнт Расеі сваімі акуратнымі і рацыянальнымі фармулёўкамі. Чым такім запаліў сэрцы зацятых беларускіх прыхільнікаў Расеі? Ды нічым асабліва. Кашулю на грудзях ня рваў, горы залатыя не абяцаў, пашчу парваць каму-небудзь -- таксама. Ну а тым беларусам, для якіх Расея – галоўная пагроза беларускай незалежнасьці, паказаў, што хаця сьцеліць і мякка, але спаць жарсткавата. Нічога страшнага, шчыра па-свойму, але і тут асаблівых сымпатыяў не прыдбаў. Беларускай большасьці, якая ня тое каб тое ці гэтае? Яна, падазраю, наагул не зразумела, а чаго, ўласна, сказаць хацеў. Чынавенству беларускаму? Ды ізноў жа – матам ня крыў, нічым не пагражаў, але і нічога асаблівага не абяцаў у выпадку чаго.

Я не пра тое, што шкада, што гэтых прыгажосьцяў не было – добра, што не было. Я пра тое, на што чалавек разьлічваў, якіх мэтаў хацеў дасягнуць і ці дасягнуў? У сакавіку летась, пасьля абраньня ён у адным інтэрвію пажартаваў :”Я хаця і Мядзьведзеў, але не палітычная жывёла”, у сэнсе -- не наркаман улады. У побыце -- выдатная якасьць, нават у дзяржаўным кіраваньні някепская. Але не запальвае. Прычым нікога. Ну хіба беларускіх незалежных журналістаў, якіх дома і на ганак прэзыдэнцкіх прэсавых канфэрэнцый не пушчаюць. Прыемна, што ні кажа, калі пускаюць. Ну і поўха такая лёгкая беларускаму калегу -- вось паразмаўляў з Вашымі “нячэснымі” і жывым застаўся, а Вы хіба баіцеся, Аляксандар Рыгоравіч? Ну і заходнім партнэрам такое пасланьне – Масква падтрымлівае беларускую свабоду слова.

Існуе апакрыфічная гісторыя, як пасьля вайны савецкія аўтакаструктары стварылі мадэль аўтамабіля. Паказалі Сталіну. Ён спытаў: “Как назвали?» «Победа, товарищ Сталин». Правадыр паглядзеў крытычна і заключыў: “Победа. Но небольшая”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
24.11.2009 15:07
Господин Дракохруст, имею предложение - дайте образец, покажите как и что следовало сказать Медведеву, чтобы вы потом могли оценить его ответы положительно. А мы сравним.
Адказаць

Імя:: Drakakhrust Горад:: Praha
24.11.2009 15:33
Я не працую ў прэсавай службе Мядзьведзева, ёсьць каму пісаць яму прамовы і без мяне. Да таго ж гэта марная праца - як імпэт, гэтак і прэзыдэнцкія думкі не прыдумае за лідэра ніякі спічрайтэр. Тое, што выступ Мядзьведзева ня быў ні сталінскім "браты і сёстры", ні рузвэльтаўскім "адно, чаго мы павінны баяцца - гэта нашага страху", ні чэрчілевым "мы ніколі не здадзімся", ні мусалініевым "гісторыя бярэ нас за горла" - дык гэта відавочна любому. Былі рацыянальныя, лягічныя, някепскія адказы, адрасаваныя абстрактнаму чалавеку здоровага сэнсу. Для палітычнага ліэрства гэтага малавата
Адказаць

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
24.11.2009 17:38
1. Вот мы и подошли к сути обсуждаемого вопроса. Ваша критика выступления президента России лично в моих глазах звучала много авторитетней, если бы вы готовили выступления президенту какой либо другой страны. А поскольку этот труд вам не знаком, то незнакомы и требования, предъявляемые к подобным материалам. Поэтому критикуя выступления лидеров государств, советую помнить одну народную присказку "поспешишь, людей насмешишь".
2. Подыматься до сталинских "братьев и сестер" у Медведева не было никакой необходимости. Ничьи танковые клинья к Москве не приближаются. Кстати, как оратор Сталин Горбачеву и в подметки не годится. Результат речей только разный.
3. Рекомендую не забывать, что Медведев - питерец, выпускник юрфака Санкт-Петербургского университета, интеллигентный сдержанный в эмоциях человек. Рвать на себе рубаху и стучать кулаком по столу он не приучен. Но решения жесткие принимать, когда надо, умеет. Господин Саакашвили и его покровители в этом убедились.
4. Как человек умный и дипломатичный, Медведев исходит из того, что его слушатель (включая журналистов) САМ КОЕ ЧТО ДОДУМАЕТ И ПОЙМЕТ.

Імя:: Димыч
24.11.2009 17:00
Если честно, то не впечатлили ни белорусские журналисты своими вопросами Медведеву, ни ответы Медведева. Общее впечатление- серое, невзрачное, неяркое мероприятие. Зачем тогда собирались? А шоу где?:)) Нам шоу давай.:))
Лукашенко хоть веселит своей энергетикой и своими высосанными из пальца пассажами типа: "мимо нас танки НАТО в Россию не пройдуть.:))

В общем нет харизЬмы у Медведева. Не дано природой. "Раб с галеры" Путин более впечатляющ для меня. Как обнаженный торс покажет, как сказанет "не жуйте сопли", а то "замочу в сортире", так образ Лукашенко на коньках с хоккейной клюшкой сразу меркнет.:)) И теряешься в догадках то ли Медведев- "гнилой интеллигент", то ли Путин с Лукашенко - "крутые перцы".:))

Імя:: Drakakhrust Горад:: Praha
24.11.2009 19:57
PanSportsmen'у

Неабавязкова быць кухарам, каб ацэньваць смак страваў. Вы самі прызналі, што прамоўца Мядзьведзеў ня самі выбітны. Дык я нічога большага ў сваёй нататцы і не сьцвяржаў, ніяк ягоныя іншыя палітычныя здольнасьці не ацэньваў. І хоць і не вайна, але момант зьвярнуцца да беларускага народу ў яго быў зручны і рэдкі, і ён скарыстаў яго дакладна так, як мог і ўмеў. Калі Вас яго словы ўзрушылі і Вы знайшлі ў іх глыбокія сэнсы - ну дык і на здароўе, Вы тут не самотны - Лукашэнку таксама ўзрушылі. Але мяркую, што масавыя густы - хутчэй такія, як у Дзімыча, "мачыць у сарціры" і "будзем класьціся пад танкі" ўплывае на іх больш, чым лекцыі дацэнта Піцерскага ўніверсытэта
Адказаць

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
25.11.2009 00:57
Господин Дракохруст, суть моего присутствия на этой ветке - оспорить содержание и тон ваших упреков в адрес Президента России. Комментировать и критиковать никого не воспрещается, да критика критике рознь.
В связи с этим обращаю ваше внимание на ряд пунктов, где ваша критика идет явно мимо цели.
1. Медведев давал ИНТЕРВЬЮ, а не выступал на митинге. Ораторские данные при даче интервью не требуются,он их и не демонстрировал. Кстати, по этой причине об ораторских данных Медведева я нигде и полслова не сказал. Я сопоставлял ораторские данные и "ценность" слова совсем других людей.
2. Это было НЕ ОБРАЩЕНИЕ К НАРОДУ БЕЛАРУСИ, а ответы на заданные вопросы. Ни сам формат события, ни заданные вопросы, ни повода, ни желания у Медведева (насколько я вижу) выступать в жанре "обращения к народу" не было. Так зачем его в этом упрекать? С каким таким "обращением" он должен был выступить? И почему это "редкая возможность". Как раз не редкая! Ежедневно вижу и слушаю Медведева и Путина в своей квартире в Минске по российским телеканалам. Обращайся к белорусам хоть ежедневно! В Праге может быть такой возможности нет, а в Минске есть!
3. Какой конкретности вы от него требуете? Там, где вы его упрекаете в неконкретности, и нельзя дать конкретный ответ. Медведев живой человек, не пророк. И если он не знает как будут развиваться те или иные события в будущем, он об этом и говорит в вероятностных или желательных выражениях. Как раз конкретный по форме (но не по сути) ответ здесь бы заслуживал критики.
4. Короче, если сравнить слова Медведева и ваши, то счет явно не в вашу пользу, ни по одной из номинаций (точность, логичность, корректность, обоснованность и т.д.). Тем более, что Медведев на подготовку каждого ответа имел пару секунд, а вы во времени были не ограничены.
Адказаць

Імя:: Пятрусь
25.11.2009 22:18
Ну добра ты "впрягся" за прэзіка Мядзьведзева. :-) Ён хоць ацэніць, ці гэта любоў "безответная", так бы мовіць мелкага чалавека з народу?
Адказаць

Імя:: Микалаус Горад:: Минск
26.11.2009 18:35
Мне кажется, вы, PanSportsmen, слишком требовательны к Дракохрусту и хотите услышать в его комментарии отражение своего впечатления от Медведева и его встречи с белорусскими журналистами.
Может быть вам подойдет то, что говорит, если не кремлевский спичрайтер, то по крайней мере бывший кремлевский политтехнолог, а именно - Глеб Павловский?
Вот его слова: "Мы обречены на чрезвычайно интересный политический сезон. Либо Медведев буддист, который созерцает то, как проходит его политическое время, либо он нормальный русский политик, который сделал ставку и хочет эту ставку не проиграть, а выиграть. У него есть на это время примерно до Рождества следующего года".
В этом ваши ожидания?
Адказаць

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
27.11.2009 19:13
1. Мои претензии к Дракохрусту изложены выше. Что либо в них менять или дополнять не считаю нужным.
2. Павловский для меня не авторитет по части оценки российских политиков. Я предпочитаю опираться в этом вопросе на свои личные мнения и оценки.
3. Считаю, что Павловский тоскует по "веселым ельцинским временам", когда Борис Николаич, дабы показать кто в доме хозяин, каждые полгода увольнял правительство. Страна раскачивалась, но Павловский был востребован на всех телеканалах и хорошо зарабатывал. Ему без особых трудов можно было много о чем поговорить.

Імя:: vetryk Горад:: neba
24.11.2009 20:00
Нам бы такога прэзідэнта. Моцны дыпламат, адукаваны, стрыманы, светлы, разумны і, проста паважае думку іншага. Словам - не калганік з Шклова.

Імя:: Prosto Pan
24.11.2009 21:07
мессиджа внятного Медведев может и не дал, но создал информационный повод, на который клюнула вся т.н. "незалежная белорусская пресса". всю неделю только и обсуждают одно событие. этим он показал всю ущербную вторичность и глубокую постколониальную провинциальность белорусского информационного пространства, полностью зацикленного на России. одного кремлёвского невнятного пука достаточно, чтобы занять делом на неделю всех белорусских местечковых аналитиков.
Адказаць

Імя:: Пятрусь
25.11.2009 22:19
Толькі незалежныя беларускія чытачы не клюнулі, не вядуцца яны ўжо на медыйныя мулька. А Дракахрусты? Ну на здароўе, хай сабе мяркуюць, праца ў ніх такая.

Імя:: Kupala Горад:: Edmonton
25.11.2009 20:18
А навошта таму Мядзьведзеву нейкія вострыя вуглы (куты)? Ягоная мэта- ажыцьцявіць продаж расейскіх энергарэсурсаў безперабойна ды падаражэй, каб пяшчотна напаўняліся кішэні міжнароднае фінансавае мафіі, філіяй якой з нядаўніх часоў зьяўляецца і Расея. Каб выпампаваць усё з Расеі, патрэбна яшчэ гадоў 15-20. Таму сярод насельніцтва неабходна захоўваць адносны пакой. А то, ня дай Божа, узбунтуецца абабраны расейскі народ раней, чым трэба, уцяміўшы, што яго рабуюць; выйдуць з-пад кантролю тыя ж украінцы зь беларусамі ды перакрыюць трубы, раптам успомніўшы, што угэнгойскі газ, напрыклад, яны некалі распрацоўвалі нават ў большай ступені, чым самыя расейцы... Успомняць, як дзесяцігодзьдзямі кармілі Маскву ў савецкі час, пасылаючы "старэйшаму брату" штодзённа безьліч эшалонаў з адборнай каўбасой, або, скажам, прад'явяць справядлівы рахунак Крамлю за тое, што той адабраў ад іх іхныя спрадвечныя гістарычныя тэрыторыі. Навошта гэта Мядзьведзеву? Няхай ўсё пакуль будзе, як ёсьць.

Імя:: Alies'
25.11.2009 21:35
Меня всегда оскорбляло, что Путин , прилетев в Минск, шел на переговоры с Лукой, без каких-либо обрашений к беларусам. Он показывал всем видом, что пахан договаривается с паханом, а все беларусы и русские - шестерки. Вот теперь, более интеллигентный президент Медведев показал, что ему интересно мнение беларусов и что хриплый колхозный хам, захвативший власть в Беларуси 15 лет назад, не обладает экслюзивом на беларуско-российские отношения.