Наступная праграма


СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Грамадзтва

Мара блогеркі стала явай

Інга Татур

21.11.2009 22:11

Сёньня жыхарка Бабруйску Інга Татур атрымала падарунак ад беларускіх блогераў. Яна стала ўладальніцай інваліднага вазка. Інга хворая на міяпатыю, празь якую ня можа хадзіць.

Блогеры сродкі на вазок зьбіралі талакой. Яе яны распачалі летась на Раство пасьля эмацыйнага камэнтару Інгі Татур пра сваё жыцьцё. Гаворыць арганізатарка талакі Наталка Васілевіч:

“Калі я прачытала на Раство, што Інга ня можа самастойна рухацца, мяне гэта ўзрушыла. Час такі быў – Раства, цудаў. Хацелася зьмяніць у гэты час сытуацыю. Я адчула такі імпульс, неабходнасьць напісаць нешта ў сваім блогу. Адрэагаваць на допіс Інгі. Я хацела, каб яе мара стала яваю”.

Натальля Васілевіч

Інга Татур ня ходзіць ад чатырнаццаці гадоў. Пра электрычны вазок яна марыць даўно. Чаму?

“Мне аднойчы прывозілі электрычны вазок, тады ў мяне зьявілася такое пачуцьцё, што ты раптам з маленькага чалавека ператвараесься ў дарослага, – кажа Інга. – Становісься такім, як усе. Той вазок быў вельмі вялікі, стары, і шмат трэба было ўкласьці ў яго грошай, каб ён працаваў. Вялікі быў, а кватэра маленькая. Тады я ім не змагла карыстацца. Аднак працягвала марыць пра гэта. І вось у мяне ёсьць вазок. Заўсёды марыла пагуляць адна па горадзе, бо я ня ведаю свайго гораду. Калі мяне нехта вязе, я не магу засяродзіцца на тым, куды я еду. Мне трэба самой даведацца, якія горад, якія вуліцы. Самой кіраваць і самой выбіраць кірунак. Мара мая цяпер спраўджваецца. І я буду сама кіраваць адна”.

Вазочак для Інгі Татур

Інга Татур – беларускамоўная блогерка. Піша на хрысьціянскія й мастацкія і шмат якія іншыя тэмы. Блогеркай стала пасьля знаёмства зь меркаваньнямі ў інтэрнэце Сяргея Балахонава й Андрэя Хадановіча. У інтэрнэт-прасторы вядомая пад нікам “Міхалінка”.
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
21.11.2009 22:50
Цудоўна, так трымаць!

Імя:: Wojsza Miławid
21.11.2009 22:50
Dziakuj blogeram! Chwała Panu j Maci Boskaj!

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
22.11.2009 02:42
Nie Maci Boskaj, ale Bozhaj - geta pravilna i zgodna z nashaj veraj i nijak inaksh.

MACI BOZHAJA- nie maci boskaja

Імя:: barilotti
21.11.2009 23:13
Нарэшце пабачыла ў сапраўднасці той вазок, што дапамагала купіць у Варшаве. Інга, хай шчасціць!!!! :)

Імя:: michalinka Горад:: Бабруйск
22.11.2009 00:10
Дзякую! Наогул, усім вялікі дзякуй.

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
22.11.2009 02:41
Maju nadzieju, shto elektrychnaga? A jak nie, to ab getym pierastan'cie hvalicca...

Імя:: Dana
22.11.2009 12:52
так, вазок электрычны - у гэтым уся "фішка" :)

Імя:: Pawel Горад:: Wielun
22.11.2009 19:02
Malajcy! Geta vybitnaja sprava, aby jak najbolsh takih akcyj. Dziekuj Vam za geta, vialiki Dziakuj, shanounaje Spadarstva!!

Імя:: k-atamanchik Горад:: Вільня
22.11.2009 10:15
Здымаю капялюш сябры... Гэта сапраўды цудоўна! Малайцы!

Імя:: ник Горад:: калинковичи
22.11.2009 11:37
Поздравляю!!! ОЧЕНЬ РАД ЗА ХОЗЯЙКУ ЭТОГО НЕОБХОДИМОГО ЕЙ, ЧЕТЫРЁХКОЛЁСОГО СРЕДСТВА. Всем людям организававшим это хорошее дело, огромная благодарность.

Імя:: Dana
22.11.2009 12:53
Вельмі ра да за Інгу! Усе малайцы:)
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile