Ад грыпу А/H1N1 ў сьвеце памерлі 6,75 тысяч чалавек
Вірус пандэмічнага грыпу А/H1N1 лябараторна падцьвердзілі ў 206 краінах сьвету, усяго памерлі 6750 хворых, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Ўсясьветную арганізацыю аховы здароўя. Адзнак рэальная колькасьць хворых можа пераўзыходзіць названыя лічбы, падкрэсьлівае УААЗ.
За апошні тыдзень выпадкі гібелі хворых грыпам А/H1N1 упершыню былі зафіксаваныя ў Босьніі, Македоніі, на Мальдыўскіх выспах, у Швайцарыі і Даніі.
Паводле ацэнак УААЗ ад вірусу грыпу А/H1N1 вакцынаваныя 65 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце.