пятніца, 10 лютага 2012, Менск 11:02

Грамадзтва

Міністар: Абавязковае разьмеркаваньне – гэта дабро

Заканадаўчая норма пра абавязковае разьмеркаваньне выпускнікоў у Беларусі ня будзе пераглядацца.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Так сказаў журналістам міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў пасьля дакладу ў Савеце Рэспублікі адносна законапраекту “Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі”.

Адносна таго, што ня ўсе маладыя людзі жадаюць ехаць па абавязковым разьмеркаваньні ў раёны, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў сельскую мясцовасьць, спадар Радзькоў сказаў:

“Цяпер сярод моладзі модна ехаць на вёску. Асабліва ў аграгарадкі, дзе прадстаўляецца жыльлё з гарачай вадой, будуецца многа аб'ектаў, школы, дзіцячыя садкі. Дзяржава зацікаўлена, каб у нас разьвіваліся ўсе рэгіёны”.

Паводле А.Радзькова, “калі нехта з маладых людзей у Беларусі не разумее ўсёй важнасьці разьмеркаваньня, то неабходна неяк яго падштурхнуць, даць зразумець, што ён абавязаны выконваць свой грамадзянскі доўг і вярнуць такім чынам выдаткі, якія патраціла дзяржава на яго адукацыю”, — паведамляе Інтэрфакс.

Нагадаем, нядаўна быў скасаваны кантракт з рэктарам мэдунівэрсытэту Паўлам Беспальчуком, які апублікаваў 9 лістапада скандальны артыкул пра разьмеркаваньне ў газэце “Веснік БДМУ”.

У артыкуле ён піша: “У ВНУ прыбыла група людзей, ня ўключаных у склад камісіі па разьмеркаваньні. Увесь склад камісіі быў моўчкі адхілены ад удзелу ў працэсе. Працэдура выглядала так: начальнік упраўленьня, трымаючы ў руках праштудзіраваны сьпіс, зачытваў прозьвішча выпускніка і вызначанае яму месца будучай працы, намесьнік упісваў гэта ў лісток разьмеркаваньня. Толькі асобныя выпускнікі пасьпявалі прысесьці на крэсла перад міністрам, але толькі некаторыя пасьпявалі задаць пытаньне і атрымаць на яго адказ, зразумела якога зьместу. У сярэднім на аднаго будучага маладога лекара было затрачана 20 сэкунд, уключна з праходам па сцэне актавай залі”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
19.11.2009 12:22
Господа деревенские студиозы! Минск- город не резиновый. Минск- город для минчан. Отучились- покиньте резервацию столицы.:)) В агрогородках вас с нетерпением ожидают поросята, гусята и местные доярки, которых лечить тоже кому-то нужно. Так что без разговоров всем шшагом арш из столицы!:))

По праву коренного минчанина Димыч.:))

Імя:: cioma
19.11.2009 12:43
Прапаную, па старой савецкай традыцыі, зьменшыць склад "камісіі" да трох чалавек, а тэрміны "аддачы доўга" абмежаваць 10 ды 15 гадамі.

Імя:: Яўген Мурашка
19.11.2009 13:03
Было сказана:
"...Адносна таго, што ня ўсе маладыя людзі жадаюць ехаць па абавязковым разьмеркаваньні ў раёны, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў сельскую мясцовасьць, спадар Радзькоў сказаў:

“Цяпер сярод моладзі модна ехаць на вёску. Асабліва ў аграгарадкі, дзе прадстаўляецца жыльлё з гарачай вадой, будуецца многа аб'ектаў, школы, дзіцячыя садкі. Дзяржава зацікаўлена, каб у нас разьвіваліся ўсе рэгіёны”.

Паводле А.Радзькова, “калі нехта з маладых людзей у Беларусі не разумее ўсёй важнасьці разьмеркаваньня, то неабходна неяк яго падштурхнуць, даць зразумець, што ён абавязаны выконваць свой грамадзянскі доўг і вярнуць такім чынам выдаткі, якія патраціла дзяржава на яго адукацыю”, — паведамляе Інтэрфакс."

Са слоў сп. Радзькова вынікае, што ехаць па размеркаваньню у радыяцыйные раёны, для маладых не уяўляе ніякай небяспекі. А тых хто не жадае, трэба "даць зразумець", бо дзяржава "выдаткавала".
З гэтага вынікае, што вывучыўшы грамадзяніна, яна можа распараджацца яго здароўём і жыцьцём на правах сваёй уласнасьці.
Калі ж усё так добра і небяспекі ніякай няма, раю сп.Радзькову перанесьці сваё міністэрства скажам у Камарын ці Брагін, ці ў тую ж Нароўлю. Напрыклад у Нямеччыне не усе міністэрствы знаходзяцца у Берліне ці Боне.

Імя:: Лявон Горад:: Oulu
19.11.2009 14:30
Памятаю, як перакладчыца, пасьля пачутага ад мяне пра прымусовае размеркаваньне на Беларусі, сказала што фінскія студэнты былі б вельмі задаволеныя такой сітэмай. Але ёй стала вельмі нёмка, калі я яе запытаў, ці з задавальненьнем фінскія студэнты паехалі б у забруджаныя радыяцыяй мясьціны, калі б, не дай Бог, у Фінляндыі здарылася подобная катастрофа? Адно і змагла выдаць - Дааа... І гэтае "Дааа...", а таксама яе твар паказалі і зьдзіўленьне, і неразуменьне, і абурэньне. Не памятаю хто з высокіх маскоўскіх мярзотнікаў, адразу пасьля таго, як пачала разьлятацца інфармацыя і чуткі скзаў, што беларусам вельмі пашчасьціла. Бо бязплатна прымаюць радонавыя ванны. Мярзота жыве і надалей дзякуючы лукавым радзьковым і нашай талерантнасьці і памяркоўнасьці да іх.

Імя:: Iльля Копыл Горад:: Менск
19.11.2009 21:20
Са слоу мiнcтра я зразумеу, што "цяпер сярод моладзi модна ехаць на вёску..." А калi гэта модна, дык для чаго увогуле патрэбна размеркаванне? Спецыялicты самi рынуцца у аграгарадкiдзе, як высвятляецца, умовы жыцця гарадскiя. Далей я даведауся, што "калi нехта з маладых не разумее усёй важнасцi размеркавання, то неабходна неяк яго падштурхнуць, даць зразумець, што ён абавязан выканаць свой грамадзянскi доуг ( раней гэта быу патрыятычны, iнтэрнацыянальны доуг) i вярнуць такiм чынам выдаткi, якiя патрацiла дзяржава на яго адукацыю..." Але адкуль у дзяржавы грошы, каб трацiць ix на адукацыю? Гэта грошы, якiя дзяржава забiрае у нас у выглядзе яуных i cxaваных падаткау. Сярод схаваных падаткау ёсць падаткi i на "бясплатную" адукацыю, i на ахову здароуя, i на iншае. Пасылаць людзей у забруджаную радыёнуклiдамi зону, гэта злачынства. Я заканчвау ваенную вучэльню у савецкi час. Нават нас сiлком не размяркоувалi. Вывешвалi на дошку расклад, колькi i у якую ваенную акругу афiцэрау патрабуецца, а потым выбiралi месца службы спачатку тыя, хто закончыу з чырвоным дыпломам, потым, хто на 4 i 5, далей усе астатнiя. Тое, што ёсць людзi, якiя заяуляюць: " Мiнск - для мiнчан" (Беларусь - для беларусау. Расiя - для рускix. Што-небудзь яшчэ для арыйцау.) Гэта жахлiва.

Імя:: Таццяна Горад:: Асіповічы
20.11.2009 15:37
Інтэлегентам прапануюць радавацца гарачай вадзе на вёсцы...Гэта ў ХХІ стагоддзі!?А як жа тэатры ,музеі,класічная музыка?Дайце інтэлігентам транспарт,каб яны мохам не пазарасталі ў глушы.