чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 16:25

Палітыка

Беларусы пікетуюць у Брусэлі

У Дзень салідарнасьці ў Брусэлі актывісты “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” ладзяць пікет ля будынку, дзе адбываецца паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Як расказаў “Свабодзе” старшыня “Беларускага Эўрапейскага задзіночаньня” Зьміцер Піменаў, “Гэта інфармацыйны пікет, падчас якога мы распаўсюджваем заяву партыі КХП БНФ і таксама свой пункт гледжаньня, у якім выказваемся, што палітыкі Эўропы мусяць разгледзіць пытаньне аб тым, што беларусы ня маюць магчымасьці падаваць скаргі ў Страсбурскі суд па правах чалавека. Гэта адно з нашых патрабаваньняў.

Па-другое, мы зьвяртаем ўвагу на тое, што тыя грошы, якія выдаткоўвае Эўразьвяз для беларускага народу, на нашу думку, ідуць на пераўзбраеньне антыэўрапейскага ваеннага блёку. Мы ня бачым, што грошы, атрыманыя ад МВФ, дайшлі да людзей, і зробяць карысьць для Беларусі. Вельмі сумна, што гэтыя грошы пойдуць на новыя ракеты, танкі і зэнітныя комплексы, якія будуць накіраваныя супраць гарадоў Польшчы і краінаў Балтыі. Мы распаўсюдзілі больш за 600 ўлётак. Вельмі прыемна, што падыходзяць палітыкі, цікавяцца. Прадстаўнікі Латвіі, Літвы і Эстоніі выказваюць нам словы салідарнасьці...”

Фота з акцыі пазьней на нашым сайцe.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім Горад:: Antwerpen
16.11.2009 15:17
Гн. Пименев, ваши акции не более чем удовлетвоерение личного эго и эксбиционизм. Ваша организация это только вы. Займитесь настоящим делом на пользу Беларуси.

Адказаць

Імя:: Зьміцер Горад:: Антверпан
16.11.2009 17:00
Сп. Ананім, дзякуй Вам, што Вас цікавяць Беларускія справы, Вы ведаеце дзе мяне можна знайсьці, прыходзьце і будем разам рабіць сапраўдныя справы на карысьць Беларусі. Як толькі я ўбачу, што Вы робіце лепш, я абяцаю Вам, што не буду займацца "удовлетвоерением личного эго и эксбиционизмам".
Усе мы не бяз граху, Бог нам судзьдзя!
Адказаць

Імя:: Беларус Горад:: Antwerpen
16.11.2009 19:25
Я думаю я знаю где Вас найти, вопрос только в том, что после всем известных событий в беларусской диаспоре тут в Бельгии врят ли кто-то и дальше захочет работать и заниматься беларусской политикой тут. Вопрос в другом, Вы конечно работаете на беларусском направлении и вкладываете туда свое время и ресурсы, за что конечно заслуживаете похвалы. Просто Ваши методы работы вызывают вопросы у многих, как например излишний вождизм, и автолитаризм в принятии решений. Лично мне очень больно за Беларусь, за ситуацию там, за безразличие так назывемых политических беженцев тут, но выхода из ситуации я не вижу и поэтому препочитаю оставатся просто наблюдателем. Прошу прощения за анономность, но зная сложившуюся ситуацию в Бельгии и Антверпене в часности не хочу, да и боюсь возможных проблем с истолкованием моих слов, да чего уж скрывать и мести тоже. По словам многих белорусов тут, такие случаи увы имели место.

С уважением.
Адказаць

Імя:: Зьміцер
16.11.2009 20:23
Паважаны Беларус, я ведаю свае недахопы і мне вельмі непрыемна іх выстаўляць для асуджэньня, але я не маю права заставацца назіральнікам, як бы мне гэтага не хацелася.
Помсты я баюсь таксама, у адну з вясновых начэў былі разбіты шыбы ў аўто. Я ведаю людзей якія пішуць кляўзы у розныя СМІ з адной мэтай як мага болей выліць бруду на мае справы.
Мне вельмі хацелась бы ведаць пра якія ўсім вядомыя падзеі у дыяспаре Вы кажаце?
Назірайце далей, але навошта, шкодзіць!?
Кожны адкажа за свае справы на судзе Божым!

Імя:: беларуска Горад:: г.Менск
17.11.2009 12:22
беларусу і ананіму.А якія ж вы беларусы? Не веру,што вы хварэеце за Бкларусь.