пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:15

Палітыка

За Ярмошыну паклапоціцца Будапэшт

16-17 лістапада ў Брусэлі пройдзе паседжаньне Рады Эўразьвязу. Сярод пытаньняў, якія абмяркуюць міністры замежных спраў усіх 27 краін Эўразьвязу, будзе і праблема санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Сярод тых, хто і цяпер патрапляе пад дзеяньні санкцыяў, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына
x
Лідзія Ярмошына
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сёньня я спытаў, што яна чакае ад брусэльскага паседжаньня.

Старшыня ЦВК лічыць, што ўсе санкцыі патрэбна адмяніць і прыняць станоўчае рашэньне :

“Будзе яно – вельмі добра. Я ведаю, што гэта праблемай зацікавіліся і за мяне, прынамсі, будзе змагацца асацыяцыя арганізацыі выбараў краін Эўропы (раней яна называлася Асацыяцыя арганізацыі выбараў краін Усходняй і Цэнтральнай Эўропы). Можа, іх слова неяк паўплывае. Гэта арганізацыя знаходзіцца ў Будапэшце і яе Генэральны сакратар Золтан Тод з Вугоршчыны прынамсі зьбіраецца зрабіць з боку асацыяцыі нейкія захады”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Таццяна Горад:: Асіповічы
16.11.2009 19:46
Я была азіральнікам на ўсіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.Бачыла ,як на участках робіцца "элегантная перамога".Таму лічу:Ярмошыну трэба назаўсёды пакінуць тут,пры сваім гаспадары.